Ара́лакол з дротам’ («Полымя», 1971, 10, 39); ра́лы ’раздвоены ствол дрэва’ (Янк. Мат.). Верагодна, пераасэнсаванае слова *орало ’саха’ ад араць (гл.) з суфіксам ‑ло.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́каліска ’перакладзіна’ (Сл. ПЗБ, брасл.). Аўтары слоўніка (3, 337) параўноўваюць з літ. pagalis ’шост, кол’, але, відаць, гэтае слова роднаснае пакалак (гл.) з інш. суф.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перавары́ны ’частка току’ (Мат. дыял. канф., 71). Узнікла ў выніку кантамінацыі слоў пера‑гародка і паўд.-бел. вары́на, ворʼе ’жэрдкі ў плоце; кол у штакетніку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скалаваце́ць ‘змерзнуць; аканапаць’ (Сцяшк., Сл. ПЗБ). Да скале́ць ‘тс’ з пашырэннем асновы, гл. калець; зыходнае калава́ты ‘цвёрды, як кол’, адкуль калава́цець ‘рабіцца цвёрда-пругкім, нягнуткім’ (ашм., Стан.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубьё ср., собир.

1. друкі́, -ко́ў, ед. друк, род. друка́ м., калы́, -ло́ў, ед. кол, род. кала́ м.;

2. прост., бран. дуб’ё, -б’я́ ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахваста́ць, ‑хвашчу, ‑хвошчаш, ‑хвошча; зак., каго-што.

Разм.

1. Пабіць, паламаць усё, многае. Якуб, браток гэтай самай Тадоры, не адзін кол на спіне пахвастаў бы сыну свайму за такія.. штучкі. Брыль.

2. і без дап. Хвастаць некаторы час. Кароткі месячны адпачынак хацелася пабыць дзе-небудзь на пяшчотным поўдні, каб цябе пахвасталі ласкавыя чарнаморскія хвалі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыко́л ’паля, кол, убітыя ў зямлю (для прычалу, для прывязвання жывёлы і пад.)’ (ТСБМ, ТС), прыка́л ’тс’ (Ян.). Няясна. У якасці дэрывацыйнай крыніцы прапануецца прыкало́ць, гл. калоць (ССБМ, 281), што наўрад ці адпавядае семантычнаму развіццю. Магчыма, да кол (гл.) ці ад калаці́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. приколъкъ ’калы, убітыя ў дно для ўмацавання рыбалоўных сетак, закол, забой’ (Сразн.), рус. дыял. прико́л ’калок, убіты ў дно ракі для затрымання сеткі ў неабходным становішчы падчас рыбнай лоўлі’; ’рыбалоўны закол’, укр. при́кол ’невялікі калок, убіты ў зямлю’, при́кі́лок ’калок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́дверць ’падгерац’ (смарг., Сл. ПЗБ). Народная этымалагізацыя запазычанага слова падгерац (падгэрц) ’жалезны прэнт у возе’: ‑герц > ‑верць, не выключана, што пад уплывам поверка ’моцны кол для пераноскі грузаў’ (гл.). Гл. яшчэ падгерац, подгур.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дреко́лье и Дреко́лья ср., собир., уст. друкі́, -ко́ў, ед. друк, род. дру́ка м., ко́лле, -лля, ед. кол, род. кала́ м.; дручкі́, -ко́ў, ед. дручо́к, -чка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́калак ’невялікая палка, кусок ламачыны’ (ТСБМ, абл.; Бяльк.; Нар. сл., дзярж., ушацк.). Рус. наўг. па́колка ’жэрдка, кол, вакол якіх кладуць стог’, укр. пакі́л, родн. скл. поко́ла ’калок’. Суфіксальны дэрыват (з суф. ‑ак) ад дзеяслова пакалоць < калоць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)