Ка́жныкожны’ (лаг., КЭС; мал., драг., Нар. словатв.), кажный ’тс’ (Бяльк., Грыг., Нас.), кажан ’тс’ (лаг., КЭС), кажен ’усякі’ (Нас.), кажэнькожны’ (жытк., браг., Мат. Гом.), кажон (драг., Нар. словатв.), кажын ’тс’ (Мат. Маг., Сцяшк.), кажынный ’тс’ (віц., Нар. сл.; вілен., Нас.), кажнюткікожны’ (ваўк., Сцяшк.). Укр. дыял. кажний (і памянш. формы), кажінний, рус. смал. кажан, дыял. кажинный, кажиный, кажин, кажней, кажний, кажный. Як паказваюць рус. (паўдн., паводле Даля, — укр.?) каждный, польск. każden, каш. kazdulny, пам.-славін. kouždèrï і інш., існавала тэндэнцыя да ўзмацнення абагульнення або ўдакладнення прасл. kažьdъjь суфіксальным спосабам. Паводле ESSJ, 2, 398, суф. ‑n(ъ)‑ быў устаўлены паміж асновай слова і суф. ‑jь. Калі ў групе зычных пасля заняпаду «ераў» знік галосны, група спрасцілася. Нягледзячы на тое што суфіксальна ўскладненыя формы зафіксаваны ў некалькіх паўн.-слав. мовах, можна думаць, што сепаратных сувязей не было і рэалізавана была агульная тэндэнцыя, якая і прывяла да вялікай колькасці варыянтаў ускладненага kažьdъjь. Адносна дублетнасці кажны/кожны былі розныя меркаванні, падрабязней гл. кожны. Аб прасл. kažьdъjь гл. кажды.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прогу́ливатьIII несов. прагу́льваць;

соба́ку ну́жно прогу́ливать ка́ждый день саба́ку трэ́ба прагу́льваць ко́жны дзень.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скандзі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

1. Выразна выдзяляць пры вымаўленні састаўныя часткі верша (стопы, склады) націскамі, інтанацыяй.

2. Выразна вымаўляць словы, вылучаючы кожны склад.

Увесь стадыён скандзіраваў: «Шай-бу!

Шай-бу!»

|| наз. скандзі́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўро́чны, ‑ая, ‑ае.

Які робіцца адпаведна колькасці ўрокаў, на кожны ўрок, за кожны ўрок. Паўрочныя планы. Паўрочная аплата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патыднёвы, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца, робіцца кожны тыдзень. Патыднёвы план. Патыднёвая справаздача. // Які атрымліваюць за кожны тыдзень. Патыднёвы заработак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наздра́вствоваться сов., прост. наздаро́ўкацца;

на вся́кое чиха́нье не наздра́вствуешься посл. на ко́жны чых не наздаро́ўкаешся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чих разг.

1. м., сущ. чых, род. чы́ху м.; чха́нне, -ння ср.;

2. межд. чых, ачхі́, апчхі́;

на вся́кий чих не наздра́вствуешься посл. на ко́жны чых не наздаро́ўкаешся; на ко́жны гук не адгу́каешся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыга́н, -на́ м. цыга́н;

ко́жны ц. сваю́ кабы́лу хва́ліцьпосл. всяк кули́к своё боло́то хва́лит

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уся́кі, -ая, -ае, займ. азнач.

1. Кожны, любы.

У. раз адно і тое ж.

Усякая птушка сваё гняздо бароніць (прыказка).

2. Розны, усялякі.

Усякія людзі бываюць.

3. У спалучэнні з прыназоўнікам «без», узмацняючы прыназоўнік, азначае: зусім без.

Без усякай мэты.

Без усякіх цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дудзе́ць, дуджу́, дудзі́ш, дудзі́ць; дудзі́м, дудзіце́, дудзя́ць; дудзі́; незак.

1. Іграць на дудцы, дудзе.

2. Утвараць нудныя, цягучыя гукі.

Д. пад нос.

3. перан. Надаедліва, аднастайна паўтараць адно і тое ж (разм.).

Кожны вечар бацькі дудзелі яму, каб жаніўся.

|| наз. дудзе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)