*Накаўба́сіць, накоўбасіць экспр. ’няроўна напрасці’ (ТС). Магчыма, да незафіксаванага *каўбасіць ’блытаць’, утворанага пры дапамозе экспрэсіўнага суфікса ‑ас‑ ад асновы, прадстаўленай у коўб ’вузел, камяк’, параўн. джыг‑ас‑іць ’сцябаць крапівой’ і пад. Ад названага дзеяслова таксама коўбаса ’патаўшчэнне на дрэнна спрадзенай нітцы’: Напралатам каўбаса, а там тонко (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́дынг ’запяканка з тварагу, мукі і інш.’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. пу́динг з англ. pudding (або ням. Pudding, фіксуецца з 1700 г.), што, у сваю чаргу, з франц. boudin ’крывянка’ (> польск. bydyń ’малочны кісель’), у аснове якога лац. botulusкаўбаса; вантробы’ (Фасмер, 3, 401; Васэрцыэр, 180; Сной, 513).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сардэ́лька1 ’тоўстая кароткая сасіска’ (ТСБМ), сардэ́ля ’тоўстая каўбаса’ (Сл. рэг. лекс.). З рус. сарде́лька ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80), якое ад сардэ́ль ’рыба Engraulis encrasicholus L.’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 562). Апошняе з італ. sardella < лац. sardīna ’рыба, якая ловіцца каля сардынскага ўзбярэжжа’ (Праабражэнскі, 2, 253; Фасмер, 3, 562).

Сардэ́лька2 ’рыба сардына’ (ТСБМ). Ад рус. сардэ́ль ’тс’. Далей гл. папярэдняе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цяля́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цяляці. Цялячае мяса. Цялячая скура. // Зроблены са скуры цяляці. Над плотам паказалася Есіпава галава ў вынашанай цялячай шапцы. Дуброўскі. // Прыгатаваны з мяса цяляці. Цялячая каўбаса. Цялячыя катлеты.

2. Такі, як у цяляці; падобны да таго, які бывае ў цяляці. Даваў пытанні тоўсты з цялячым выглядам старшы з жандармерыі. Нікановіч.

•••

Цялячае захапленне — занадта бурнае або беспрычыннае захапленне.

Цялячыя пяшчоты — празмерная або залішняя сентыментальнасць у праяўленні пачуццяў, ласкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Надзява́нікі ’ежа з начынкай: парасяты, гусі, булкі’ (докш., Янук.), ’бульба (адвараная ў лушпінах)’ (рэч., Мат. Гом.). Ад надзяваць ’фаршыраваць’, параўн. іншаславянскія паралелі: польск. nadzianka ’ежа з начынкай’, чэш. nadivanina, nadivka ’тс’, балг. наденица ’дамашняя каўбаса, надзецца’; ’бульба, адвараная ў лушпінах’ атрымала назву хутчэй за ўсё ад надзяваць ’апранаць’, г. зн. ’адзетая бульба’, параўн. бульба у мундзірах ’тс’ у адрозненне ад бульбы, якую вараць без лушпін.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

селядзе́ц, ‑дца, м.

1. Марская рыба сямейства селядцовых, якая ўжываецца ў ежу ў салёным ці вэнджаным выглядзе. Селядзец быў тлусты, сакавіты, мяккі і духмяны. Новікаў. На стале стаялі прыгатаваныя селядзец з гарнірам, а поруч міска з гарачай сопкай бульбай, марынаваныя грыбы, кількі, шпроты, чорная ікра, фаршыраваная рыба, цяляціна, дамашняя свіная каўбаса, ад якой пахла ядлоўцам, паляндвіца і шмат іншай закускі. Гурскі.

2. Абл. Шабля. У земскага торгаюцца бровы, ён хапаецца рукою за свой «селядзец». Якімовіч.

•••

Як у бочцы селядцоў — пра вялікую колькасць людзей у цесным памяшканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Коўб1 ’невялічкая рачная рыба’ (Нар. лекс.). Параўн. келб (гл.).

Коўб2 ’свіны страўнік’ (Нар. словатв., Нар. лекс.), ’страўнік у жывёл’ (Мат. Гом.). Укр. ковбик, ковбік ’тс’. Апошняе разглядаецца як кантамінацыя ковбан ’калода, цурбан’ і ’каўбаса’ (маецца на ўвазе страўнік, начынены мясам) (ЕСУМ, 2, 479). Вельмі праблематычна. Больш верагодна Да коуп© (гл.).

Коўб3 ’вузел валасоў, завучаных на патыліцы’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. ковбешка ’галава’, якое таксама звязваецца з ковбан ’калода, цурбан’ (ЕСУМ, 2, 481). Ненадзейна. Ці не звязана з каўпак (гл.)?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сычу́г ’адзін з аддзелаў страўніка жвачных жывёл’ (ТСБМ; б.-каш., ст.-дар., пін., Жыв. св.), сычу́к ’страўнік цяляці-сысуна’ (шуміл., Сл. ПЗБ). Укр. сичу́г ’тс’, рус. сычу́г ’тс’. Лічыцца запазычаннем з цюрк., параўн. куман. suzug ’кішка, вантробы’, кыпч. sučukкаўбаса’, тур. sudžuk ’тс’; гл. Фасмер, 3, 822 з аглядам літ-ры. Трубачоў (Дополн., там жа; ВЯ, 1960, 3, 68) узводзіць да рус. сы́тить ’сыціць, насычаць’ (гл. сыта), прыводзячы семантычныя паралелі ням. Lab, Labmagen ’сычуг’: laben ’цешыць, даваць асалоду’, асец. axsœn ’сычуг’, axsyn ’стварожваць’; сюды ж сычу́жны (сыр), сычу́жына ’сычужны фермент’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кава́ка ’луста хлеба’ (Мат. Гом.). Вузка рэгіянальнае ўтварэнне, відаць, ад кавалак ’тс’. Параўн. у Коласа: «…хлеба цэлы кавал» і сумежныя бел. спалучэнні: у Растаргуева: кавалак пераважна ’кусок чорнага хлеба’; у Дабравольскага: кавалэк ’тс’. Цяжка вытлумачыць словаўтварэнне. На думку Казловай, Сов. Славяноведение, 90, бел. слова *kovaka < kovati ’біць, рэзаць; рубіць; адрубаць’. У такім выпадку бел. слова — рэлікт (прасл. дыялектызм), што малаверагодна. Больш надзейнымі здаюцца наступныя меркаванні. Кавака ’луста хлеба’ можна разглядаць як пераробку кавалак ’тс’ у дзіцячай мове. Параўн. кабакакаўбаса’, кабака ’кабан’ у дзіцячай мове (Яшкін, вусн. паведамл.). Параўн. яшчэ: «Занясі ў поле бацьку каваку хлеба» (Мат. Гом.). Іншы варыянт — замена суфікса ў выніку зацямнення структуры слова (працэс перараскладання) з’ява даволі вядомая ў гаворках.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паляўні́чы 1, ‑ага, м.

Той, хто займаецца паляваннем. Сюды [на Глухі востраў] рэдка хто заходзіў, хіба толькі самыя дасціпныя паляўнічыя зазіралі. Колас. Праз некалькі мінут.. [лось] выскачыў на невялікую прагаліну і неспадзявана наткнуўся на двух паляўнічых. Шчарбатаў.

паляўні́чы 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да таго, хто займаецца паляваннем. Паляўнічае таварыства. // Які прызначаны, служыць для палявання. Паляўнічая стрэльба. Паляўнічы сабака. □ Гаспадар сабраў сваё паляўнічае начынне, а.. [жонка] падагрэла падрыхтаванае звечара сняданне. Кірэенка. Траха не кожны тыдзень у Міцькі мяняліся паляўнічыя сабакі. Кулакоўскі. // Звязаны з паляваннем. Паляўнічы промысел. Паляўнічая брыгада. □ — Сёння адкрыццё паляўнічага сезона, а мы дома сядзім. Ляўданскі. // Уласцівы таму, хто займаецца паляваннем. Калі мы рушылі з.. [генералам] у глыб лесу, я вырашыў не адрывацца.. Але хутка прыкмеціў, што генерал «водзіць за нос» мяне з намерам уцячы... Тут ужо апанаваў паляўнічы азарт. О не, дзед, ад мяне адчапіцца не так проста. Шамякін.

2. Ужываецца ў назвах сартоў некаторых харчовых прадуктаў і напіткаў. Паляўнічая каўбаса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)