Купа́ла1 ’свята 24 чэрвеня’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Крачк., Сцяшк., Гарэц., Чач., Кліх, ТС). Укр. купала, купало, рус. купала, ст.-рус. купала ’тс’. Вядома, што, згодна з традыцыяй, купала разглядаецца як усходнеславянскі пераклад са ст.-грэч. βαπτιστής ’хрысціцель’. Іван Купала адпавядае грэч. Ἰωάννης ά βαπτιστής (Іаан Хрысціцель). Але ёсць падставы меркаваць, што лексема купала мае старажытнае, яшчэ дахрысціянскае сакральнае значэнне. Аб гэтым сведчаць шматлікія этнаграфічныя і фальклорныя даныя. У Заходнім Палессі купала мае значэнне ’касцёр, агонь’, якое можна суаднесці з бел. купець, купаць ’гарэць без полымя, дымець’ (гл.), kupěti/kǫpati з сакральным значэннем ’ачышчаць агнём’ (параўн. лац. pūrus ’чысты’ і ст.-грэч. πύρος ’агонь’). Тады да ліку суадносных лексем можна аднесці ст.-грэч. καπνός ’дым’ (< κϜαπνος), лац. vapor ’пара, дым, агонь’ (< *ku̯apos), прасл. kopъtь (< *kvopъtь): *ku̯op‑/kou̯p‑. Незалежна ад верагоднасці гэтай этымалогіі бел. купалакасцёр, агонь’ звязваецца з бел. купаць ’гарэць’. Прадуктыўны суфікс ‑ла для назваў дзеячаў (параўн. купала) сведчыць аб анімізацыі назвы ’кастра, агню’. З гэтага пункту погляду купала адначасова ’касцёр, агонь’ і нейкі ’дух агню’ (Мартынаў, Зб. Крапіве, 210–211 з літаратурай).

Купа́ла2 ’братаўка дуброўная, Melampyrum nemorosum’ (Жыв. сл., Кіс.). Сакральна звязана з Купаллем. Гл. купала1. Параўн. таксама купалка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

обвали́ть сов.

1. (обрушить) абвалі́ць, мног. паабва́льваць;

обвали́ть поле́нницу дров абвалі́ць касцёр дроў;

2. (обложить, сделать насыпь) обл. абкла́сці, абсы́паць;

обвали́ть и́збу землёй абсы́паць ха́ту зямлёй;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вясня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Абрадавая веснавая песня. Дзяўчаты хорам спявалі «вяснянкі». Колас.

2. Абл. звычайна мн. (вясня́нкі, ‑нак). Тое, што і вяснушкі. І шчокі і кірпаты нос былі ўсеяны такім мноствам вяснянак, што, калі твар трапляў пад сонца, здавалася, ён, успыхваў, як касцёр. Лынькоў.

3. Насякомае атрада сятчастакрылых.

4. Аднагадовая травяністая расліна сямейства крыжакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пыхкаць.

2. Раптоўна і хутка заняцца агнём. Агонь .. [Падбярэцкі] расклаў адным махам — смалякі пыхнулі, як порах. Пташнікаў. Дасталі запалкі, падпалілі сухі ядловец, і касцёр адразу пыхнуў. Дубоўка. // Раптоўна загарэцца, засвяціцца ярчэй. Падышла дзяўчынка, высыпала з прыполу на вуголле шматкі бяросты. Ярка пыхнула полымя. Хомчанка. // Хутка і моцна пачырванець. Твар Казіміра зноў пыхнуў чырванню. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развалі́ць сов.

1. прям., перен. развали́ть; разру́шить;

р. касцёр дроў — развали́ть поле́нницу дров;

р. гаспада́рку — развали́ть хозя́йство;

2. разг. (сильно поранить, рассечь) раскрои́ть;

р. нагу́ сяке́рай — раскрои́ть но́гу топоро́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мілёр ’вугаль для кузні’ (Ян.), мі́ляр ’доўгі капец дрэва, закрытага зямлёй, з якога выпальвалі дрэўны вугаль’ (усх.-палес., Лучыц-Федарэц), мазыр. мулёры ’печ, у якой выпальвалі дрэўны вугаль’ (Іванова, «Рэгіян. традыцыі ва ўсх.-слав. мовах…», Гомель, 1980). З польск. mielerz, milerzкасцёр бярозавых дроў, які выпальвалі ў яме’ (> прозвішча Мележ). Параўн. таксама чэш., miliž, славац. mila (< ням. Meiler), якое з лац. mīliārium ’тысяча кавалкаў, напр., пален’ — адзінка ліку (Махэк₂, 363). Гл. таксама мы́ляр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стопа́III ж.

1. (предметы, ровно положенные один на другой) стос, род. сто́са м.; касцёр, род. кастра́ м.; сці́рта, -ты ж.;

стопа́ книг стос кніг;

2. (мера бумаги) стапа́, -пы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гнус і гнюс, ‑у, м.

1. Разм. Двухкрылыя насякомыя (камары, мошкі, сляпні), якія смокчуць кроў чалавека і цеплакроўнай жывёлы. Ля будана касцёр дыміцца І гнус нудою гідкай звонячы, Не пакідае хмарай віцца. Хведаровіч. Прыдумаў чорт, няйначай, гнюса, І не адбіцца аніяк Ад піску злоснага, і ўкусаў, І ад яго ліхіх атак. Калачынскі.

2. перан. Пра што‑н. нікчэмнае, нізкае. А чым не гнус, напрыклад, хуліганства? Не мала шкодзіць нам распускае паганства. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мацне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Рабіцца больш моцным (у 2–8 знач.); набірацца сіл. Мароз мацнеў. Вецер сціх зусім, і ў цёмным вячэрнім небе запаліліся першыя зоркі. Лынькоў. Залпы і паасобныя стрэлы мацнелі, гусцелі і ўрэшце зліліся ў суцэльны гул. Мележ. Гарыць касцёр. Каб ён мацнеў, Падкінем, хлопцы, дроў. Кірэенка. Усё мацнела і мацнела надзея, што вось-вось пакажацца недзе тут і Марыя. Кулакоўскі. З кожным годам расла і мацнела арцельная гаспадарка. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапка́ч, ‑а, м.

1. Ручнік з доўгімі махрамі. У мыцельніку, пад чысцюсенькім, надвое зложаным трапкачом, ляжаў касцёр блінцоў. Гартны. — Вось тут, бліжэй да стала садзіцеся са сваёй канторай, — змахнула трапкачом стол Параска Карпаўна. Бялевіч.

2. Разм. Лупцоўка, біццё такім ручніком. [Баба] схапіла Віцю за руку, не даўшы нават распрануцца, задрала [ф]уфайку і — трапкача, трапкача! — «каб ведаў, .. як пад рукі злыдням лезці!». Паўлаў. [Маці] дала яму добрага трапкача, прагнала з хаты, сказаўшы: — Не руш чужое! Рылько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)