касцё́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. касцё́р кастры́
Р. кастра́ кастро́ў
Д. кастру́ кастра́м
В. касцё́р кастры́
Т. кастро́м кастра́мі
М. кастры́ кастра́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

касцёр¹, -стра́, мн. -стры́, -стро́ў, м.

Складзеныя пэўным парадкам папілаваныя і паколатыя дровы.

Скласці дровы ў к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцёр², -стра́, мн. -стры́, -стро́ў, м.

Тое, што і вогнішча (у 1 знач.).

Распаліць к.

|| прым. кастро́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцёр, -стра́ м.

I

1. (дров) поле́нница ж.;

2. (блинов и т.п.) сто́пка ж.

II костёр

III горн. костёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касцёр, ‑стра, м.

1. Агонь, распалены з кучы галля, дроў або ламачча; вогнішча. Раскласці касцёр. Партызанскія кастры. □ Нацягалі сухіх шыпулек, ламачча, і скора ўспыхнуў вялізны касцёр. Чарнышэвіч. Садзяцца хлопцы ў шчыльны круг Каля рыбацкага кастра. Смагаровіч.

2. Складзеныя ў пэўным парадку дровы або іншы лясны матэрыял. Дровы складзены ў касцёр, Косцік вешае пілу ў падпаветцы на цвік. Васілевіч. // Абл. Стос, горка. Паміж двух лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак. Колас.

3. Мацаванне са стоек, складзеных гарызантальна адна на адну ў выглядзе трохвугольных або квадратных калон, якія падпіраюць столь горнай распрацоўкі.

•••

Піянерскі касцёр — урачысты сход піянераў каля кастра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Касцёр ’каласоўнік, Bromus secallinus L.’ (Байк. і Некр.); ’града ці стажок складзеных дроў’; ’грудок чаго-н., вельмі многа’; ’раскладзены агонь на полі, у лесе’; ’вогнішча’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. костёркасцёр, агонь’; ’купа дроў і да т. п.’, ’вялікая ўкладка снапоў у полі’, ’кастрыца’ і г. д., укр. косте́р ’сажань дроў’, славен. kóster ’вогнішча; купа дроў’ і г. д. Праформа *kostrъ, генетычна звязана з прасл. *kostra ’кастрыца; шкілет, касцяк; вострыя костачкі рыбы; шэрсць казы; хвошч палявы’ і г. д. Да этымалогіі гл. досыць складаны агляд Трубачова, Эт. сл., 11, 158–160. 163–164. Гл. яшчэ тлумачэнне Фасмера, 2, 347–348.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кастро́вы костро́вый (к касцёр II)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цяплі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., це́пліцца; незак.

1. Гарэць слабым полымем, слаба свяціцца.

Яшчэ цяпліўся касцёр.

У хаце цяпліўся агеньчык.

2. Праяўляцца ў малой, нязначнай ступені (пра жыццё, надзею, пачуццё і пад.).

Цепліцца надзея.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

піяне́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да піянера (у 4 знач.). Піянерскі атрад. Піянерскі гальштук. □ Толя Кавалёў вяртаўся з піянерскага лагера ў свой горад на чацвёрты дзень вайны. Якімовіч.

•••

Піянерскі касцёр гл. касцёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піяне́рскі пионе́рский;

п. га́льштук — пионе́рский га́лстук;

п. касцёр — пионе́рский костёр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)