сасма́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Зняможаны, змучаны ад смагі, гарачыні. [Хлопцы] прышкандыбалі дадому змучаныя і сасмаглыя. Ваданосаў. Пап’е сасмаглы падарожнік, Асушыць конь сваё карыта, А восень агалосіць пожні Птушыным развітальным крыкам. Вітка.

2. Перасохлы (пра губы, горла, рот). [Яўхім] выцер пачарнелыя, сасмаглыя губы, зморана супакоіў: — Духата. Мележ. // Вялы ад недахопу вільгаці (пра траву і пад.). Сасмаглыя пасевы з неба Адразу ўбачыла яна [навальніца] І прагрымела: — Дождж ім трэба, Жаўцее лён і збажына! Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́лаб, ‑а; мн. жалабы, ‑оў; м.

1. Прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў чым‑н., а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго‑н. Па жолабе наліўся залаты чыгун. Карпаў. // Прадаўгаватае паглыбленне ў грунце, па якім сцякае што‑н. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас.

2. Карыта, у якое закладваецца корм жывёле. Капейка зноў пачаў хваліць — і кабылу.., і жолаб, у якім Міхась абмешваў вотру[б’ем] сечку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бартаві́на, ‑ы, ж.

Разм.

1. Верхні край бока лодкі, баркі. Падплыўшы да карыта,.. [Даніла] перакульвае яго ў лодку, высморгвае разам з травою тычку, і зазіхацела дарагая капронавая сетка, загрукацелі аб бартавіну важкія грузілы, а следам платва, пузатая і разамлелая, густа аплёўшы сець, пачала паўзці ў лодку. Карамазаў.

2. Адвароты па грудной частцы пінжака, халата і інш. На шырокіх бартавінах халата Фаіны Усцінаўны ляжаў белы каўнерык. Савіцкі. — Валь[с]а для цёткі Акіліны! — крыкнуў увішны шафёр з пучком белых кветак на бартавіне сіняга пінжака. Вітка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разбі́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад разбіць.

2. у знач. прым. Расколаны на кускі або з адбітым краем. Разбітыя дзверы заставілі шафаю. Чорны. Праз два разбітыя акны і адкрытым насцеж дзверы гуляў вецер. Лынькоў. // перан. Разбураны, загублены. Разбітае жыццё. Разбітыя мары. □ Надзеі! Цяжка жыць з разбітымі надзеямі... Галавач.

3. у знач. прым. Пашкоджаны ўдарам. Трымаючыся за разбітую шчаку і распухлы нос, бокам высунуўся Слімак. Лынькоў.

4. у знач. прым. Які пацярпеў паражэнне, пераможаны. У гэты час рэшткі разбітых часцей ворага сапраўды каціліся назад па шляху, што ляжаў кіламетраў за тры ад вёскі. Якімовіч.

5. у знач. прым. Знясілены, змучаны. Часам ноччу змораная, фізічна разбітая, .. [Таццяна] незаўважна засынала каля калыскі. Шамякін. Была трэцяя гадзіна ночы, калі Мікалай, стомлены і разбіты, дабраўся на кватэру. Дамашэвіч.

6. у знач. прым. Сапсаваны, пашкоджаны яздой, носкай і пад. [Іван] у сваіх картовых штанах, старых, разбітых чаравіках выглядае няўклюдным і вахлакаватым. Кудравец. Тут жа, выштурханая на бераг мноствам бурных прыбояў, парахнее, петрае на сонцы разбітая лодка. Брыль. І вось .. [Данік] імчыць па разбітай лясной дарозе... Краўчанка. // Надтрэснуты, расстроены (пра голас, музычны інструмент). — Каго Вам трэба? — голас быў жаласлівы, разбіты. Бядуля.

•••

Разбітае (старое) карыта гл. карыта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кры́нка ’гладыш’ (Мат. Маг., Ян., Мат. Гом.). Рус. кринка ’тс’, ст.-рус. крина ’мерка збожжа’, балг. крина ’тс’, серб.-харв. крина ’тс’, славен. krínja ’чан’, в.-луж. krinaкарыта’. Астатнія славянскія паралелі маюць памяншальную суфіксацыю. Развадоўскі (Wybór, 2, 174–175) аддзяляў слова са значэннем ’крыніца’ ад слова са значэннем ’пасудзіна’. Першае ён выводзіў са ст.-грэч. κρήνη ’крыніца’, другое — з невядомай нам таксама грэчаскай формы. Калі браць пад увагу значэнне ’драўлянае начынне’, то не выключана сувязь з лац. scrinium ’скрынка’ (Бернекер, 1, 617). Прыняць генетычную сувязь паміж славянскімі і лацінскай лексемамі нельга. Хутчэй тут старое лексічнае пранікненне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бадзя́га1 ’вадзяная расліна, бадзяга’ (Касп., Бяльк.), бадзя́жны (Нас.). Рус. бадя́га, бодя́га, укр. бадя́га ’рачная губка, Spongilla’. Да *bosti, *bodati ’калоць’ (гл. пад бада́ць). Першапачаткова ’калючая, пякучая расліна’ (параўн. уласцівасць бадзягі выклікаць на целе апёкі).

Бадзя́га2 ’расліна Cirsium oleraceum Scop., бадзяк агародны’ (Кіс.). Утварэнне суфіксам ‑яга ад *bod‑ ’калоць’ (гл. бада́ць), такое ж самае, што і бадзя́га ’губка, бадзяга’. Параўн. іншыя назвы бадзяку, чартапалоху і асоту: бадзяк, бадак, будзяк і г. д.

Бадзя́га3 ’выдаўбаная калода для вадапою’ (Гарэц.), ’карыта з выдаўбанага пня ля калодзежа’ (Др.-Падб.). Відаць, вытворнае (суф. ‑яга) ад *баддзя (параўн. бадзе́йка, гл.). Адносна семантыкі параўн. укр. дыял. бадя́ ’драўлянае вядро ля калодзежа; калодзежны журавель’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разбі́ты

1. разби́тый;

2. раско́лотый, расщеплённый;

3. разби́тый; пора́ненный;

4. разби́тый, сокрушённый;

5. разби́тый, расплани́рованный;

6. разби́тый;

7. разби́тый, разъе́зженный;

8. разворошённый;

9. разбро́санный;

10. разби́тый, изно́шенный;

11. разби́тый;

12. разби́тый;

13. разг. разби́тый, разме́нянный;

14. разби́тый;

15. разби́тый, опрове́ргнутый;

1-15 см. разбі́ць;

заста́цца ля разбі́тага кары́та — оказа́ться у разби́того коры́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нажалопкацца ’наглытацца’ (гродз., Цых.), нажолупицца ’наглытацца не жаваўшы’ (ТС), нажлопацца ’напіцца гарэлкі, нахлябтацца’ (Сл. ПЗБ), рус. прыбалт. нажелубиться ’наесціся’, польск. nażłopać się ’нахлябтацца’. Экспрэсіўныя словы, у аснове якіх ляжыць каранёвы элемент *žlop‑ (параўн. польск. zlopać ’прагна піць’), які чаргуецца са *žlok‑ (параўн. жлокаць ’хлябтаць’, нажлокацца ’нахлябтацца’ (Нас.), што могуць узыходзіць да лопаць ’жэрці’, локаць ’хлябтаць’ з узмацненнем пры дапамозе пачатковага ж- (гл. жлокаць)). Звяртае на сябе ўвагу значнае падабенства ў семантыцы і фанетыцы літ. iluöbti ’жэрці, глытаць вялікімі кавалкамі’ да славянскіх форм, таксама як і паралелізм žluobti: iluöbas ’кармушка (для каровы)’ і адпаведных славянскіх форм і назоўніка жолаб (żłób) ’драўлянае карыта; кармушка’, што, улічыўшы кампактны арэал распаўсюджання экспрэсных слоў, магло б сведчыць аб запазычанні ці хутчэй аб агульным паходжанні названых слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ты́катьI несов.

1. ты́каць; то́ркаць; (втыкать) утыка́ць; уто́ркваць;

ты́кать па́лкой в зе́млю ты́каць (то́ркаць) па́лкай у зямлю́;

2. (совать) со́ваць, ты́цкаць;

поросёнок ты́чет нос в коры́то парася́ ты́цкае лыч у кары́та;

ты́кать па́льцем на кого́-л. ты́цкаць па́льцам на каго́е́будзь;

ты́кать в нос (кому-л.) со́ваць (ты́цкаць) у нос (каму-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

насячы́ і насе́кчы, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. насек, ‑кла; зак. насячы; зак.

1. што. Пакрыць паверхню чаго‑н. насечкамі, надрэзамі. Насячы напільнік.

2. чаго. Ссячы нейкую колькасць чаго‑н. Насячы ў лесе жэрдак. □ Правальваючыся па пояс у снег, я пасек у ельніку лапак, вынес іх і накідаў пад заднія колы. Хадкевіч. // Перасякаючы або рассякаючы, нарыхтаваць у нейкай колькасці. Насячы галля на падпал. □ Дровы.. [Міканор] прынёс не адразу, бо, відаць, трэба было іх яшчэ насекчы. Кулакоўскі.

3. чаго. Дробна скрышыць, перасекчы ў нейкай колькасці. Насекчы буракоў. Насячы карыта паранай бульбы. □ Не жывуць самапасам і меншыя [дзеці]: у таго клопат — трусоў дагледзець, таму трэба бацвіння назбіраць і ў карыце насекчы. Ракітны.

4. каго-што. Разм. Нахвастаць, насцябаць. Насячы ногі крапівою. □ — Левую шчаку, відаць, дажджом пасекла, што аж гарыць? — сарваўшы плашч-палатку, злосна спытаў Кастусь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)