саструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Стругаючы, зняць, счысціць, зрэзаць верхні слой чаго‑н. Састругаць кару.

2. Счышчаючы, абрэзаць больш чым патрэбна. Састругаць увесь бурак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашкарупе́ць ’пакрыцца скарынкай, шкурай’ (Янк. III), ошкору́піць ’абадраць кару’ (столін., Цыхун, вусн. паведамл.). Гл. шкарупець ’засыхаць, пакрывацца шкарлупінай’, шкарупа ’кара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пяле́жыць (пеле́жыць) ’паласаваць’ (Нас.). Магчыма, звязана з рус. дыял. пелега́ ’кара дрэва, лыка’, першапачаткова ’абдзіраць кару, пакідаючы палосы’, якое Праабражэнскі (2, 33) параўноўвае з літ. palegas ’саламяная страха’, palagà ’саламяная паветка’, што прымае і Фасмер (3, 228), улічваючы рус. дыял. пелёжить ’абкладваць сцены саломай на зіму’; Банькоўскі (2, 550) рэканструюе *pelega ’пялюшка’ (і пра кару дрэва), суадноснае з *pelena (гл. пелена).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залы́сіць, ‑лышу, ‑лысіш, ‑лысіць; зак., што.

Счасаць кару ў якім‑н. месцы на дрэве, зрабіць залысіну (у 2 знач.). Залысіў дзядзька дрэва злёгку (Сякера востра, кара крохка). Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Абялі́ць ’зняць кару, каб была відаць белая драўніна’ (Шат.). Тлумачэнне не дакладнае. Параўн. абяліць ’зняць скуру з забітай жывёлы’ (Бяльк., Шн., КЭС). Гл. бяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абхітры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.

Перамагчы каго‑н. хітрасцю, перахітрыць. [Рыбак] усё думаў, прыкідваў: і так і гэтак, каб як абхітрыць паліцыю, выкруціцца або хоць адцягнуць кару. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залупі́ць, ‑луплю, ‑лупіш, ‑лупіць; зак., што.

Разм.

1. Адарваўшы, завярнуць, загнуць. Залупіць скуру на пальцы. Залупіць кару на дрэве.

2. Загнуўшы, падняць угору; загаліць (у 2 знач.). Залупіць спадніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабдзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Абадраць у многіх месцах, кругом; абадраць усё, многае. Паабдзіраць кару на дрэве. Паабдзіраць ногі.

2. перан. Разм. Абабраць, абкрасці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душагу́б, ‑а, м.

Разм. пагард.

1. Забойца. — Скажыце, людзі добрыя, якую кару заслужыў гэты душагуб? Якімовіч.

2. Ужываецца як слова лаянкі. Мар’янка борзда ўстае і кідае свёкру. — Душагуб, злодзей! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пра ’праказа’ (ТСБМ). Запазычана з рус. ле́пра ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83) < лац. lepra < ст.-грэч. λέπρα ’тс’ < λέπω ’лушчу, здзіраю лушпіны, кару’ (Слаўскі, 4, 167–168).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)