распяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкрыць, зняўшы пячаць або тое, чым запячатана што‑н. Распячатаць склад. // Раскрыць што‑н. заклеенае, запячатанае (пісьмо, пакет). Як толькі Андрэй апынуўся адзін, ён распячатаў канверт. Колас. Я нервова распячатаў пакет, адтуль выпала фотакартка Люды з надпісам: «Майму каханаму дурню». Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

1. Крыху, не да канца падрацца. Мяшок надарваўся. Канверт надарваўся.

2. Ад празмерных намаганняў пашкодзіць сваё здароўе. Бацька, казалі, надарваўся, падымаючы бярвенні, калі складалі зруб хаты ў суседа. Мележ. // Змяніць свой тэмбр або перарвацца (пра голас). Голас, [цёткі Веры] надарваўся, стаў рэзкім, калючым. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́дзыў, ‑зыву, м.

1. Думка, меркаванне з ацэнкай каго‑, чаго‑н. Несцяровіч быў энергічным. Гэта відаць з водзываў аб ім розных дзеючых асоб у творы. Барсток. // на што. Рэцэнзія. [Гарлахвацкі:] (Узяўшы чарговы канверт, чытае ўслых:) «Аляксандру Пятровічу Чарнавусу...» З Масквы... Мусіць, водзыў на яго працу... Крапіва.

2. Сакрэтнае ўмоўнае слова, якое з’яўляецца адказам па пароль. Сістэма паролей і водзываў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мя́тлік 1, брасл. мя́тлічак ’матылёк’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ). Да маты́ль (гл.) < прасл. metelь.

Мя́тлік 2 ’метлюжок звычайны, Poa trivialis L.’ (Шат., Мат. Гом., Ян.), ’свербігуз усходні, Bunias orientalis L.’ (маг., Кіс.). Відаць, праз мятлю́к (гл.) пры ад’ідэацыі мя́тлік ’матыль’ узыходзіць да мятла́ 1 (паводле падабенства кветкі, коласа да мяцёлкі). Аналагічна метлюжок у рус. гаворках: метлига (табол.), метлик (перм., цвяр.), чэш. metlice.

Мя́тлік 3 ’чыстае, мяккае палатно з разрэзам для галавы, якое кума надзявае або накрывае дзіця пры хрышчэнні’ (бых., Рам. 8; лельч., Арх. ГУ; Мат. Гом.), ’сарочка, якую надзявалі дзіцяці першы раз пасля хрышчэння’ (ТС), ’канверт для немаўляці’ (свісл., Шатал.), ’карункавае пакрывала’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кле́іць, клею, клеіш, клеіць; незак., што.

Рабіць, вырабляць што‑н., змацоўваючы часткі клеем, клейстарам. Клеіць папяровага змея. Клеіць канверт. □ Чэсаныя валёнкі засунуты ў галошы, якія ў вайну клеілі з аўтакамер у кожнай вёсцы. Новікаў. // Разм. Прымацоўваць з дапамогай клею; прыклейваць. З раённага Дома культуры выскачыў цыбаты юнак і стаў клеіць на вітрыну аб’яву. Гаўрылкін. // Разм. Рамантаваць, накладваючы латкі з дапамогай клею. Клеіць дзіравую камеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Разняць склееныя часткі чаго‑н. Потым, калі пісьмо было ўжо ў руках, доўга не знаходзіла [Марыля] у сабе сілы расклеіць канверт. Кулакоўскі.

2. Наклеіць у многіх месцах. Расклеіць афішы. Расклеіць аб’явы. □ Мне трэба .. узяць у .. [настаўніцы] перапісаныя ад рукі друкарскімі літарамі зводкі Саўінфармбюро, занесці іх за пазухай у суседнюю вёску і расклеіць па сценах хат ці на дашчаных платах... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паке́т, -а, М -ке́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Папяровы скрутак з чым-н.

Завінуць рэчы ў п.

2. Папяровы, поліэтыленавы і пад. мяшочак для прадуктаў.

3. Канверт з пісьмом афіцыйнага прызначэння.

Сакрэтны п.

4. У некаторых спалучэннях: камплект дакументаў, афіцыйных папер.

П. ідэй.

П. акцый (доля акцыянера ў акцыянерным таварыстве; спец.).

5. Штабель, стос грузаў, змешчаных на паддон (спец.).

Цэгла ў пакетах.

○

Індывідуальны (перавязачны) пакет — спецыяльна ўпакаваная гатовая павязка для накладання на рану пры аказанні першай медыцынскай дапамогі.

|| памянш. паке́цік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. паке́тны, -ая, -ае (да 1—3 і 5 знач.).

Пакетныя перавозкі грузаў (на паддонах; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распраста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Зрабіць простым, роўным; разагнуць. Гэта быў зусім змяты і пацёрты заклеены канверт; .. [Люба] распрастала яго рукамі і ўбачыла гатовае, заадрасаванае пісьмо. Чорны. // Напружыўшы мышцы, выпрастаць, расправіць. Дзянісаў устаў і паволі распрастаў плечы. Гамолка. Цяпер ніякая сіла не здольна была распрастаць .. [пальцы]. Новікаў. // Разгарнуць (лісты, кветкі і пад.). Дубкі дазволу не пытаюць: Іх не дарэмна корміць глеба, — Ледзь-ледзь галінкі распрастаюць — Упарта цягнуцца да неба. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рысу́нак, ‑нка, м.

Тое, што і малюнак. Рысунак сябрам спадабаўся. Яны палажылі яго ў канверт і адправілі пісьмо Жуку нелегальна. Ці атрымаў яго адрасат і як паставіўся да рысунка, сябры не дазналіся. Колас. — Я, таварыш інжынер, не магу разабрацца ў гэтых справах, я нідзе не вучылася, якія-небудзь вялікія там пабудовы бачыла толькі калі-небудзь на здымках, на рысунках. Чорны. Ёсць у апавяданні таксама цікавы псіхалагічны рысунак Веранікі і самога лірычнага героя, ад імя якога апавяданне вядзецца. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

станда́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які адпавядае стандарту (у 1 і 2 знач.); тыпавы. Стандартныя дэталі. Стандартная мэбля. □ Раніцай я атрымаў пісьмо, шэры стандартны канверт з грыфам той установы, у якую з месяц назад пісаў просьбу. Асіпенка. За якога паўкіламетра ад стандартнай хаты пуцявога абходчыка спыняемся. С. Александровіч.

2. перан. Пазбаўлены арыгінальнасці; шаблонны, трафарэтны. Стандартныя словы. □ «Але чаму ж ты, сакратар райкома, быў да гэтага часу там толькі наездамі?» — крытыкаваў ён сам сябе і, акрамя стандартнага адказу: «Рукі не даходзілі. Часу не хапала», нічога не знаходзіў. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)