расплінтава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Спец.
1. Разраўнаваць, ачысціць паверхню чаго‑н. (зямлі, балота і пад.). На дварэ была вясна, і трэба было старацца расплінтаваць хоць невялікія лапіны пад сяўбу. Пальчэўскі.
2. Раскалоць глыбы каменя на кавалкі, патрэбныя для далейшай апрацоўкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афёра і афе́ра, ‑ы, ж.
Рызыкоўная нядобрасумленная справа з мэтай выгады, нажывы. Раптам пасля адной асабліва дзёрзкай афёры крымінальны росшук насцярожыўся. Лужанін. Уся гэта ксяндзоўская афёра была патрэбна на тое, каб яшчэ больш умацаваць перад людзьмі аўтарытэт каменя. Пестрак.
•••
Пайсці (пусціцца) на афёру гл. пайсці.
[Фр. affaire — справа.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
літагра́фія, ‑і, ж.
1. Спосаб друкавання з плоскай паверхні каменя, на якой зроблены малюнак.
2. Малюнак, зроблены такім спосабам. Вера ўзняла галаву — у руках старой была маляўнічая літаграфія, якая выклікала такую бурную спрэчку паміж ёю і братам. Мікуліч.
3. Прадпрыемства або цэх, дзе друкуюць такім спосабам.
[Ад грэч. lithos — камень і graphō — пішу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аско́лак, ‑лка, м.
Адколаты ад чаго‑н. кавалак. Асколак каменя, гранаты. □ Даходзяць толькі гукі — выццё снарадаў, скрогат выбухаў, сіпенне асколкаў... Мележ. Сярод лужыны валяліся асколкі цудоўнай Сонінай чарніліцы. Курто. // перан.; чаго. Тое, што захавалася ад мінулага, зніклага. Асколкі старога свету. □ Трухлявая салома і паркан — Далёкае мінуўшчыны асколкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таганы́, ‑оў; адз. няма.
Разм. Прыстасаванне з жардзінак у выглядзе трыножка для падвешвання калыскі. Маці паставіла каля каменя таганы — тры звязаныя ўгары жардзінкі, прычапіла паміж імі калыску. Рылько. Сваю дачку малую [Кацярына] Пакладзе ў таганах. На хвілінку толькі, можа, Адхіснецца пакарміць, За жнівом палоскі збожжа Аж да вечара стаіць. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лазу́р, лазу́рак ’блакіт’, ’фарба светла-сіняга колеру’ (ТСБМ; ігн., Сл. паўн.-зах., Касп.), лазу́рка ’тс’ (Нас.), ст.-бел. лазоръ, лязуръ ’блакітны камень, блакітная фарба’ (пач. XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. lazur (Булыка, Запазыч., 187) < с.-в.-ням. lāsūr(e) < с.-лац. lazurium, lasurium < араб. lāzaward < перс. lādzwärd ’лазурыт’, ’колер гэтага блакітнага каменя’, ’блакітная фарба’ (Слаўскі, 4, 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
му́ляр, ‑а, м.
1. Рабочы, які будуе што‑н. з каменя або цэглы. Муляр з цэглы дом кладзе, Сценка ў сценку роўныя. Астрэйка. Каб добра, якасна будаваць, трэба, каб у брыгадзе былі людзі некалькіх кваліфікацыій: цесляры, муляры, тынкоўшчыкі. Кулакоўскі.
2. Пячнік. [Вано] цэлыя дні стаяў каля муляра, які рабіў печ у хаце суседа. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкало́цца I сов. (о чём-л. приколотом) отколо́ться, отшпили́ться
адкало́цца II сов.
1. отколо́ться;
~ло́ўся кава́лак ка́меня — отколо́лся кусо́к ка́мня;
2. перен. (отдалиться) отколо́ться;
а. ад кампа́ніі — отколо́ться от компа́нии
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Каменяло́мнік ’расліна Saxifraga’ (ТСБМ; маг., Кіс.; Дэмб. 1; б.-каш., Мат. Гом.), лексема з’яўляецца перакладам лац. назвы saxifragus ’той, хто разбівае каменне’. Расліна называлася так, бо выкарыстоўвалася старажытнымі грэкамі (Макак, Jména, 97–98) пры лячэнні ўнутраных органаў ад утварэння камянёў або паводле таго, што калі расла з каменя, расколвала яго. Аналагічна стол. каменны цвіток ’бурачок камяністы’ ∼лац. saxātilis ’той, хто жыве сярод скал’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папа́даць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Упасці адзін за другім — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойныя таксама пападалі. Колас. З-пад каменя выбіваліся дымна-чырвоныя лісткі крапівы, а частаколіны месцамі збуцвелі і пападалі... Сачанка.
папада́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак. да папасці.
•••
Зуб на зуб не пападае гл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)