Гайно́ ’бярлога, логава’ (БРС, Шат., Бяльк., Мат. Гом., 3, Шатал.); ’бярлог’ (Яшк., Касп., Грыг., Мядзв.), таксама ’гняздо’ (Мат. Гом., 3), га́йна ’логава, беспарадак’ (Янк. III). Укр. гайно́ ’гной, кал; падсцілка з саломы для жывёлы; бярлога; беспарадак’, рус. га́йно́ ’гняздо, логава звера; гняздо птушкі; сабачая будка, палатка; хлеў; падсцілка для свіней і да т. п’. Няма ў слоўніках Слаўскага і Фасмера. Рудніцкі (531) хоча бачыць тут эўфемізм для зыходнага слова *govьno. Няпэўна. Невядома, ці ёсць нейкая сувязь з чэш. hejno, славац. hajno, польск. дыял. gajno ’стада авечак, сагнаных разам’ (аб гэтых словах гл. Махэк₂, 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смярдзе́ць ‘вылучаць смурод, дрэнна пахнуць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смердзе́ць ‘тс’ (ТС). Параўн. укр. смерді́ти, рус. смерде́ть, стараж.-рус. смьрдѣти, польск. śmierdzieć, в.-луж. smjerdźić, н.-луж. smerźiś, чэш. smrděti, славац. smrdieť, серб.-харв. смр́дјети, славен. smrdẹ̑ti, балг. смърдя, макед. смрди, ст.-слав. смрьдьти. Прасл. *smьrděti дакладна адпавядае літ. smìrdéti, лат. smir̂dêt ‘смярдзець’, лац. merdaкал, нечыстоты’ ад і.-е. *smerd‑ ‘смярдзець’, гл. Траўтман, 271; Мюленбах-Эндзелін, 3, 965; Махэк₂, 561; Фасмер, 3, 685; Шустар-Шэўц, 1321; Сной₁, 586; ЕСУМ, 5, 317. Параўн. смерд, смурод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаві́на, жаві́ны, жаві́кі ’ажына’ (Кіс., Касп., Бяльк., Юрч.; лельч., Жыв. сл., 210), жаві́ніна ’ягада ажыны’, жаві́ннік ’ажыннік’ (Юрч., Яўс.). Усечаная без пачатковага галоснага слав. назва ажыны *ož‑ev‑ina > бел. ажавіна, ажэвіны (Шат., Кіс.) і *ož‑ev‑ika > рус. ежевика ад *ožь ’вожык’. Суф. *‑in‑ часта выкарыстоўваецца ў назвах ягад: журав‑ін‑ы, аж‑ын‑а, кал‑ін‑а, першасна, магчыма, у сінгулятыўным значэнні (гл. ажы́на). У рус. дыялектах сустракаецца форма са стратай пачатковай галоснай: жевика, жевига, жеваника, жевинина (СРНГ). Параўн. Шанскі, 1, Е, 253 (дзе памылковае сцвярджэнне пра толькі ўсх.-слав. характар слова: Махэк (Jména rostl., 101) прыводзіць чэш. ježina, польск. jeżyna).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́кса, ла́кса, ляксу́ха ’панос’, ля́ксы ’хвароба ад моцнага паносу’, ляксава́ць ’слабіць’ (Нас., Касп., Федар. 1; лаг., Сл. ПЗБ; мін., КЭС). Праз польск. laksa, taksacja, laksować ’тс’ з с.-лац. laxare ’прачышчаць, выклікаць панос’, якое з лац. laxāre ’адпускаць, аслабляць, рабіць больш вольным, вялым, слабым’ < laxus ’прасторны, слаба нацягнуты, лагодны’ (Слаўскі, 4, 32) < і.-е. *slēg‑ (лат. leg̓ēns, ірл. lace, ст.-ісл. slakr, ст.-в.-ням. slach ’вялы, абвіслы, слаба нацягнуты’; асец. læx/l̥æxæкал, экскрэменты’, якое, аднак, Абаеў (2, 39) лічыць каўказскім словам). Бел. в.-дзв., міёр., віл., аляксей, ляксей (Вештарт, Бел.-польск. ізал., 20) утварыліся ад лякса пад уплывам народнай этымалогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тале́рка ’плоская сталовая пасуда круглай формы, міска’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Ласт., Байк. і Некр., Нік. Очерки, Касп., Шат., Бяльк., Сл. ПЗБ; ашм., Стан.; ЛА, 4), тарэ́лка ’тс’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 4), талі́рка ’тс’ (Сл. ПЗБ), талі́рок ’тс’ (Сл. Брэс.), тале́рка ’металічны кружок над вісячай лямпай’ (Сцяшк. Сл.), тале́ркі ’дыскі’ (Кал.). Паводле Карскага (1, 315), з ням. Teller ’талерка’ (гл. талер2) з захаваннем характэрнага для беларускай мовы спалучэння л–р (без метатэзы, параўн. укр. тарілка, рус. тарелка ’тс’), магчыма, пад уплывам польск. talerzyk, дыял. talerka ’тс’, асабліва talarek ’малы кружок’. Параўн. адаптаванае ў народнай мове тэро́лка ’талерка’ (бяроз., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траці́на ‘трэцяя частка чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Шат.; ашм., Стан.), траці́на, трацці́на (треццина) ‘тс’ (Нас.), ‘трэцяя частка надзелу зямлі’ (Нас., Сл. ПЗБ, Ян., Кал.), трайціна́ ‘тс’ (Сцяц. Сл.), трэці́на ‘тс’ (ТС, Лекс. Бел. Палесся), трацы́на ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. третина, треттина, третына ‘трэцяя частка чаго-небудзь, у тым ліку зямельнага надзелу’ (ГСБМ). Параўн. укр. трети́на, дыял. трити́на, польск. trzecina, чэш. třecina, славац. trecina, славен. tretjina, серб., харв. трећина, балг. трети́на. Утворана ад трэці (трэйці) пры дапамозе суф. ‑іна са значэннем часткі ад цэлага (Сцяцко, Афікс, наз., 213), аналагічна ў іншых славянскіх мовах.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касны́ ’сараматны’, ’дрэнны’, ’худы’ (Касп.: «Твая карова дужа косная»). Слова, якое мае адпаведныя паралелі, як здаецца, толькі ў рус. мове. Параўн. рус. дыял. кастный. кастной ’паскудны, гадкі, брыдкі, нячысты’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 158, гэта лексема узыходзіць да прасл. (дыял.) *kasib. якое мае вельмі разгалінаваную семантыку. Параўн. яшчэ ў рус. гаворках касть ’патрава хлебная’, ’свавольства, паскудства’, ’кал’, ’пацук або мыш’, ’дрэнь, гадасць, брыдота’ і г. д. Паводле Трубачова, там жа, 157, магчыма, даўняе вытворнае з падаўжэннем галоснага о ö (> а) ад слова *kostь ’косць’. Як семантычную паралель Трубачоў прыводзіць іншае вытворнае ад слова *kostь*ко&сипъш семантыка якога эвалюцыяніравала ад ’касцявы’ да ’тленны, нячысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трыснёг ‘вадзяная ці балотная расліна, Phragmites communis Trin.’ (ТСБМ, Кіс.), трасня́г (трысня́х) ‘тс’ (ашм., валож., смарг., іўеў, ЛА, 1, Сцяшк. Сл.), траснёг ‘тс’ (валож., там жа), ‘зараснік чароту, Scirpius L.’ (БРС), трысня́г ‘балота, зарослае асакой, Carex L.’ (Сцяшк. Сл.), трыснёг ‘рагоз, Typha latifolia L.’ (лаг., ЛА, 1), ст.-бел. тросняг ‘зараснік чароту’ (ГСБМ). Да троснік, трасня́к (гл.); не выключае, што тут прысутнічае «звонкі» варыянт суфіксаў, параўн. трасня́к (астрав., віц., ЛА, 1), падобна да аўсюг/аўсюк (гл.), хмызнёг (Кал.), пры звычайным хмызняк, хмызнік — з’ява, вядомая і ў іншых мовах, параўн. рус. трестня́к, трестня́г ‘зараснік вішні’. Пра варыянтнасць суф. ‑ка/‑ga ў літоўcкай мове гл. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 299.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасле́д, после́д, пасля́д, пасля́ды́, пасле́дкі ’мякіна’, ’адыходы пры малацьбе, пазаддзе’ (Сл. ПЗБ, Выг., Мат. Гом., ТС; воран., свісл., петрык., Шатал.), ’рэшткі чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’орган, які выходзіць услед за плодам’ (ТСБМ), пасле́дыш ’апошняе дзіцё’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), пасле́дак ’тс’, ’паслядоўнік’, ’спадчыннік’ (Нас.). Укр. послі́д ’пазаддзе’, ’вынік’, ’канец’, ’кал’, рус. после́д ’плацэнта’, после́дки ’рэшткі’, польск. poślad, poślady ’нешта апошняе’, ’пазаддзе’, pośladek ’канец, рэшта’, ’ягадзіцы’, ’задок у драбінах’, ’сцёгны’; н.-луж. poslědk ’апошняя частка, канец’, ’геніталіі самкі звера’, ’плацэнта’, в.-луж. poslednje ’тс’, posledk ’астатак’, ’задняя частка’, чэш. posled, posledek ’канец, апошняя частка’, славац. posledok ’тс’, ’апошні раз’, славен. poslẹ̑da ’ар’ергард’, poslẹ̑dek ’вынік’, серб.-харв. по̀следица ’тс’, макед. последок ’наступныя падзеі’, балг. последък ’плацэнта’. Прасл. poslědъ. Да след (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перага́джваць (піріга́джываць) ’псаваць значную колькасць рэчыва, прадметаў’ (Юрч. СНЛ). Да пера- (гл.) і га́дзіць, якое да прасл. *gaditi, gadjǫ ’рабіць паскудным, гнюсным, брыдкім, агідным’ (Махэк₂, 154), параўн. укр. га́дитися ’гадзіцца, выклікаць агіду’, рус. га́дить, ’ванітаваць; сварыцца, лаяць’, га́диться ’псавацца (аб прадуктах)’; ст.-польск. żadać się ’гадзіцца, адчуваць агіду’, в.-луж. žadławić so ’выклікаць агіду’, н.-луж. žadaś se ’адчуваць агіду’, чэш. haditi ’няславіць, ганіць, адракацца’, славен. gaditi ’прыводзіць да грэбавання’, серб.-харв. га̏дити ’пэцкаць, апаганьваць’, макед. гади се ’адчуваць агіду’, балг. гадя ’пэцкаць, забруджваць, ганьбіць’ < і.-е. *gōd‑/*gēd, параўн. літ. gė́da ’сорам’, ст.-прус. gīdan (В. скл.) ’тс’, с.-ням. quad ’благі, мярзотны, агідны’, с.-в.-ням. kōt ’бруд, смецце’, ням. Kot ’тс’ ’кал, памёт’ (< *kvōd, цірольск. kōt ’звер, які выклікае агіду’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)