іх,
1. гл. яны.
2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць ім; іхні. Шчабечуць песню сваю мітуслівыя ластаўкі: над акном іх гняздо. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́бы, злуч. і часц.
1. злуч. параўнальны. Ужыв. ў параўнальных зваротах і сказах; па значэнні адпавядае злучніку «як».
Гул нарастаў, н. пры абвале.
2. злуч. тлумачальны. Выражае адценне недаверу да выказанага.
Так дакладна расказвае, н. сам бачыў.
3. часц. Выражае ўпэўненасць у адваротным, адмаўляючы магчымасць сумнення.
Н. я не клапацілася аб дзецях!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
куле́ць, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеясловаў кульнуцца, кульнуць. Крывёю заліўся Жаўнер ля дзвярэй. Кулець за парог і другі, нібы сноп. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лясь, выкл. у знач. вык.
Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова ляскаць, ляснуць. Лясь, лясь... Гэта рыдлёўка дзяўбе жвір, дзяўбе каменне, падкідае яго ўгору з ямы. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
урачы́сты, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да ўрачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі, які суправаджаецца ўрачыстасцю.
У. дзень.
У. парад войск.
Урачыстае пасяджэнне.
2. Важны, знамянальны; які вызначаецца велічнасцю; сур’ёзны.
Урачыстая хвіліна развітання.
У. голас.
У. выгляд.
3. Надзвычай важны па значэнні, змесце.
Урачыстая клятва.
Урачыстыя словы прысягі.
|| наз. урачы́стасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стоп, выкл.
1. Ужываецца як каманда ў значэнні: стой! спыніся! Стоп. На момант спынімся. Мехаў. — Стоп, машына, прыехалі! — Валодзька надзьмуў шчокі, важна спыніў «самазвал» і пачаў грузіць на яго розныя цацкі. Шымук. // Ужываецца як загад у значэнні: хопіць! даволі! годзе! [Валя:] — Стоп, стоп! Не вам гэта гаварыць. Вы не горш ведаеце, што Янус у рымлян меў два твары. Карпаў. // у знач. вык. Даволі, хопіць. [Настасся:] — [Пятру] не такая патрэбна была. Ты ж [Даша] што, правучылася да сямі класаў і — стоп, годзе, сказала. Ракітны.
2. у знач. вык. Разм. Ужываецца ў значэнні: спыніўся, спыніліся. Праедзем кіламетр — стоп, шына спусціла.
3. у знач. нескл. наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту. Сігнал стоп.
[Ад англ. stop — спыняць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
займе́ннік, ‑а, м.
Часціна мовы, да якой адносяцца словы, што ўказваюць на прадметы, якасці, колькасць і набываюць канкрэтныя значэнні ў залежнасці ад зместу гаворкі. Асабовыя займеннікі. Неазначальныя займеннікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыб, дыб-ды́б, выкл.
у знач. вык. Ужываецца ў значэнні дзеяслова дыбаць. І [в]от ідуць сабе: сакратар — топ-топ па гразі, а крамнік — дыб-дыб, як певень. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вялі́кі, -ая, -ае; бо́льшы; найвялі́кшы, найбо́льшы.
1. Значны па велічыні, памерах, сіле; проціл. малы.
В. горад.
В. будынак.
Вялікая радасць.
Вялікія беды пачынаюцца з малых (прыказка). Вялікая зямля (мацярык). Вялікая літара (якая выступае над радком).
2. Выдатны па сваім значэнні; які валодае ў высокай ступені той якасцю, якая знаходзіцца ў значэнні вызначаемага назоўніка.
Вялікая перамога.
В. вучоны.
3. Большы, чым патрэбна, прасторны.
Гэтыя боты мне вялікія.
4. Дарослы (з пункту гледжання дзіцяці), а таксама (пра дзіця) такі, які выйшаў з дзіцячага ўзросту, падрослы.
Сын ужо в., пойдзе ў школу.
5. Значны па колькасці.
Вялікая сям’я.
Вялікія грошы.
◊
Ад (з) вялікага розуму (разм., іран.) — па дурасці.
Вялікае мноства — вельмі многа.
Вялікія дзяржавы — найбольш магутныя дзяржавы, якія адыгрываюць вядучую ролю ў сусветнай палітыцы і ў міжнародных адносінах.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трэ́ці, -яя, -яе.
1. гл. тры.
2. Асабіста не зацікаўлены ў чым-н., што датычыцца дзвюх другіх асоб; пабочны.
Трэцяя старана.
3. Не галоўны па значэнні, не першаразрадны.
Т. сорт.
Іграць трэція ролі.
4. Які атрымліваецца пры дзяленні на тры.
Трэцяя частка.
5. у знач. наз. трэ́цяе, -яга, н. Страва, якая падаецца пасля другой; салодкая страва.
На трэцяе кампот.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)