апраўда́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад апраўдаць.

2. у знач. прым. Які знаходзіць апраўданне ў чым‑н. Усё гэта радавала Ганну і выклікала апраўданую гордасць за мужа. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарысто́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Знаходзіць прымяненне дзе‑н., у чым‑н. Дальні канец балота, які называўся Рогам, быў асушаны не поўнасцю і скарыстоўваўся пад сенажаці. Шамякін.

2. Зал. да скарыстоўваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спры́тны, -ая, -ае.

1. Якому ўласцівы фізічны спрыт; лоўкі, умелы, паваротлівы ў рабоце.

Ён быў с., здольны да ўсякай работы.

Спрытныя рукі ўсё зробяць.

2. Які знаходзіць выхад з любога становішча, прадпрымальны, кемлівы, знаходлівы.

С. арганізатар.

3. Зграбны, прыгожага аблічча, стройнага складу.

С. хлопец.

4. Зручны для карыстання (пра рэчы, прылады; разм.).

Спрытная лапата.

|| наз. спры́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здага́длівы, ‑ая, ‑ае.

Які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне; кемлівы. Заўсёды праніклівыя і здагадлівыя дзяўчаты абвясцілі, што Шапятовіч ажаніўся. Шамякін. Здагадлівы Ёсіп быў недалёка ад праўды. І ён, і Макар уеліся Анісу ў косці. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тулі́цца, тулю́ся, ту́лішся, ту́ліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго-, чаго-н.

Дзіця туліцца да маці.

2. перан. Адчуваць большую прыязнасць да каго-н., быць больш адданым каму-н.

Хлопчык больш туліўся да бацькі.

3. Знаходзіць прытулак, прыстанішча дзе-н. у цеснаце.

У цеснай хаце тулілася сям’я з дзевяці чалавек.

4. перан. Размяшчацца, знаходзіцца дзе-н. у зацішным месцы.

Вёска тулілася каля лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знахо́джанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. знаходзіць (у 1, 2 знач.).

2. Стан паводле знач. дзеясл. знаходзіцца (у 3 знач.). Абодва падсудныя былі бледныя: доўгае знаходжанне ў астрозе да суда налажыла на іх свой адбітак. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наста́ўніцтва, ‑а, н.

1. Праца, занятак настаўніка; прафесія настаўніка. Займацца настаўніцтвам. Першы год настаўніцтва. □ Настаўніцтва як форма выхавання непаўналетніх вельмі пашырана на аўтазаводзе. «Маладосць».

2. зб. Школьныя настаўнікі. Якуб Колас знаходзіць час для сувязей са школьнымі калектывамі, настаўніцтвам. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыка́яны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ад хвалявання не знаходзіць сабе месца, не ведае, што рабіць. І да таго не сядзелася Алесю на месцы, што ён некалькі разоў выходзіў на вуліцу, вяртаўся назад і хадзіў па хаце, як непрыкаяны. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяплю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі цёплы. Расстаюся з бацькам Енісеем, Добры ён, прывёў мяне сюды І ў душы цяплюткі жар пасеяў На бязмежжах вечнай мерзлаты. Калачынскі. Ну, як не ўспомніць Чэрвень загарэлы! Дакошвае лугі — знаходзіць гнёзды, Кладзе ў яе [шапку] цяплюткіх птушанят. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бярэ́знік, ‑у, м., зб.

1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Грахоўскі. Ходзіць ён [казёл] па ельніку, Бродзіць па бярэзніку, — Ні капусты, ні салаты Не знаходзіць барадаты. Якімовіч.

2. толькі адз. Бярозавыя дровы, будаўнічы матэрыял з бярозы. Навазіць бярэзніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)