знахо́дзіць гл. знайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

знахо́дзіць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. знахо́джу знахо́дзім
2-я ас. знахо́дзіш знахо́дзіце
3-я ас. знахо́дзіць знахо́дзяць
Прошлы час
м. знахо́дзіў знахо́дзілі
ж. знахо́дзіла
н. знахо́дзіла
Загадны лад
2-я ас. знахо́дзь знахо́дзьце
Дзеепрыслоўе
цяп. час знахо́дзячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

знахо́дзіць несов.

1. (производя поиски, обнаруживать) находи́ть, оты́скивать, обнару́живать;

2. изы́скивать;

3. (подбирать) находи́ть, поды́скивать;

4. (видеть, замечать) находи́ть, обнару́живатъ;

5. (приходить к заключению) находи́ть, ви́деть, признава́ть;

6. (о чувстве удовлетворения) находи́ть;

1-6 см. знайсці́;

не з. (сабе́) ме́сца — не находи́ть (себе́) ме́ста;

не з. слоў — не находи́ть слов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знахо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць.

Незак. да знайсці.

•••

Знаходзіць збыт — тое, што і мець збыт (гл. мець).

Не знаходзіць (сабе) месца — быць у стане крайняга непакою, хвалявання, трывогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

знайсці́, знайду́, зно́йдзеш, зно́йдзе; знайшо́ў, -шла́, -ло́; знайдзі́; зно́йдзены; зак.

1. каго-што. Заўважыўшы, узяць; выявіць у выніку пошукаў, назіранняў, роздумаў і пад.

З. грыб.

З. грошы на дарозе.

З. згубленую рэч.

З. выхад з цяжкага становішча.

З. новы спосаб рашэння задачы.

З. апраўданне чаму-н.

2. каго-што. Заспець, убачыць, выявіць дзе-н. ці ў якім-н. стане.

Не з. дома сябра.

З. каго-н. ляжачым хворым.

3. каго-што ў кім-чым. Зазнаць, сустрэць што-н. з боку каго-, чаго-н.

З. ў чым-н. суцяшэнне.

Я не знайшоў у гэтым нічога асаблівага.

З. добрага дарадчыка ў кім-н.

4. каго-што або з дадан. Прыйсці да высновы, палічыць, прызнаць, склаўшы думку пра каго-, што-н.

З., што таварыш праў.

З. неабходным паведаміць аб прыездзе.

Урач знайшоў яго здаровым.

5. прош. знайшо́ў (незак. цяпер. знахо́дзіць) з займ. ва ўскосн. скл. або з прысл. і з інф. Ужыв. пры іранічных адносінах да каго-, чаго-н. (разм.).

Знайшоў чаму радавацца (няма чаму радавацца). Знайшлі з-за чаго сварыцца (няма з-за чаго сварыцца). Знайшоў дурня (выражэнне нязгоды з кім-, чым-н., адмаўлення ад чаго-н.).

Знайсці сабе смерць (магілу) дзе (высок.) — памерці, загінуць дзе-н.

Знайсці сябе — зразумець сваё прызванне, прызначэнне, правільна вызначыць свае інтарэсы, схільнасці.

|| незак. знахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; наз. знахо́джанне, -я, н. (паводле 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здага́длівы, -ая, -ае.

Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне.

Здагадлівае дзіця.

|| наз. здага́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поды́скивать несов. знахо́дзіць, падшу́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

улуча́ть несов. выбіра́ць, знахо́дзіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

знахо́длівы, -ая, -ае.

Здагадлівы, дасціпны, які лёгка знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

З. чалавек.

|| наз. знахо́длівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оты́скивать несов. шука́ць, знахо́дзіць, адшу́кваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)