Сумы́сля ’з намерам, знарок, наўмысна’ (ТСБМ, Бяльк.; барыс., Сл. ПЗБ; Касп., Варл., Ян.), сумы́слі, су́мыслу, сумы́слу ’тс’ (Нас.), сюды ж сумы́сна ’тс’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц.), ’з добрым намерам’ (Нас.). Гл. наўмысля; параўн. асучасненую форму зумы́сля (zumúśla) ’з намерам, свядома’ (Варл.). Шуба (Прыслоўе, 112) мяркуе пра дэфармацыю суфікса-канчатка ў сумы́сля (сумысле) замест сумысла (сумыслу). Гл. мысліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Пужаючы, прымусіць адмовіцца ад якіх‑н. дзеянняў, намераў; пужаючы, прагнаць. [Косця:] — Каля палянкі, на галінках нізкіх елачак, я знарок клаў забітых вужоў, каб адпужаць пастухоў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ікс, ‑а, м.

1. Назва трэцяй ад канца літары (x) лацінскага алфавіта.

2. Невядомая велічыня, якая абазначаецца гэтай літарай (побач з літарамі y, z). // Умоўнае абазначэнне невядомай або знарок не названай асобы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадзякава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Не займацца справай, ацірацца. — Што ж гэта вы, суседзі, тут бадзякуеце? — сказаў .. [Сахрон] да нас знарок весела і ўсміхнуўся ў свае густыя, парыжэлыя ад тытунёвага дыму вусы. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хі́пі, нескл.; адз. няма.

Прадстаўнікі моладзі ў капіталістычных краінах, якія адмаўляюць існуючыя маральныя асновы, грамадскія нормы паводзін і вядуць валацужніцкае жыццё. // Пра чалавека, які вядзе сябе экстравагантна, знарок прэтэнцыёзна, не так, як іншыя, апранаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Назнарокзнарок, наўмысна’ (Янк. 1, Мат. Гом., Сцяшк. Сл., ТС), назнарокі ’тс’ (калінк., З нар. сл.), назнаракі́ ’тс’ (Янк. 3.), назнарочай ’тс’ (Ян.). З на + з + на‑рок, параўн. нарок ’прадвызначэнне’ (гл.); формы на ‑і адлюстроўваюць, магчыма, спалучэнне прыназоўніка з месн. скл. адз. л. або мн. л., канчатак ‑ай, відаць, пад уплывам прыслоўяў тыпу надзвы́чай і пад. (Фасмер, 3, 45; Махэк₂, 390). Гл. нарокам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

руло́н, ‑а, м.

Скручаная ў трубку папера, тканіна, цэлафан і пад. У кузаве ляжаў цэлы рулон газетнай паперы і скрынкі з шрыфтамі. Новікаў. Я знарок павольна прайшоўся ля стала, сеў у крэсла, раскатаў рулон з чарцяжамі. Б. Стральцоў.

[Ад фр. rouleau — звітак, трубка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

церусі́цца, цярусіцца; незак.

Разм. Тое, што і церушыцца. Ціхі іней цярусіцца з белых бяроз. Куляшоў. Тытунь, нібы знарок, церусіцца ў непаслухмяных пальцах. Мележ. На галінах асядалі, разбураліся зоркі сняжынак, і на дол павольна церусіўся снег, рэдкі, лёгкі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Крычаць, гарланіць. Усе [суседзі] чулі ад слова да, слова, што гаварыў Гамрэкелі, бо ён знарок гарлаў па ўвесь пасёлак. Самуйлёнак. І чайкі гарлаюць на ўсе галасы на дым парахода, на парус касы. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэманстраты́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Задзірлівы, знарок падкрэслены. Дэманстратыўны адказ. Дэманстратыўныя паводзіны.

2. Звязаны з дэманстрацыяй (у 5 знач.). — Паслаць групу пад.. камандай [Майбарады] на той бераг. Так? Яна зойдзе ў тыл, нападзе на батарэю... — Наробіць шуму. Пачне дэманстратыўную атаку. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)