крыху́, прысл.
1. У невялікай колькасці; трошкі, нямнога. Выпіць крыху вады. Адрэзаць крыху хлеба.
2. Чуць-чуць; у нязначнай ступені. Пужліва-варожы змрок крыху расступіўся, парадзеў. Колас. Міколка прасіў дзеда даць яму паднесці пісталет, каб крыху ён, дзед, адпачыў. Лынькоў.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Про́цьма ’вялікае мноства, безліч’ (ТСБМ, Гарэц., Касп., Сцяшк., ТС; мін., Шн. 2, Шат., Др.-Падб.), ’змрок, цемра’ (Шат., Др.-Падб.), ’поўнасцю, цалкам’ (ТС), про́цьменны ’пражорлівы’ (Касп.). Па тыпу словаўтварэння аддзеяслоўны дэрыват з нулявым суфіксам. Тады трэба дапусціць дзеяслоў *працьміць. Далей гл. цьма.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
разрэ́дзіцца, ‑дзіцца; зак.
Стаць менш густым, шчыльным. Увесь той дзень імжэў дождж і перастаў, як зусім змерклася. Разрэдзіліся хмары, і дзе-нідзе бліснулі зоры. Галавач. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
агарну́ць, агарну́, аго́рнеш, аго́рне; агарні́; аго́рнуты; зак., каго-што.
1. Укрыць з усіх бакоў, абкруціць, абгарнуць.
А. коўдрай дзіця.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Настаць, заспець (пра ноч, цемру і пад.).
Змрок агарнуў зямлю.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Апанаваць, завалодаць, захапіць, ахапіць каго-н.
Думкі пра дом агарнулі хлопца.
Млявасцю агорнута ўсё цела.
4. Абняць, абхапіць, ахапіць.
Полымя агарнула ўвесь дом.
|| незак. аго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. агарну́цца, агарну́ся, аго́рнешся, аго́рнецца; агарні́ся; незак. аго́ртвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
цішыня́, ‑і, ж.
1. Адсутнасць шуму, гукаў; маўчанне. Цішыня стаяла ў лесе незвычайная. Кулакоўскі. У лясным гушчары пануе спрадвечны змрок і цішыня. М. Ткачоў.
2. перан. Адсутнасць баявых дзеянняў; зацішша. Арлоўскага абудзіў цяпер не напорысты грукат бою, а пакутліва-пякучая цішыня. Паслядовіч.
3. Душэўнае ўціхаміранне, спакой.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
*Тымэ́рава, тымэ́рова ‘цемната’ (брэсц.), тэмра́ва ‘тс’ (брэсц., драг., стол., Вярэніч, вусн. паведамл.). Параўн. укр. те́мрява, рус. курск. те́мрива і те́мриво, славац. temrava ‘тс’. Узыходзяць да прасл. *tьmьr‑, роднаснага ст.-інд. tamrás ‘які засціць, робіць цёмным’, ст.-в.-ням. dëmar ‘цемра, змрок’ (Фасмер, 4, 41; Брукнер, 65; ЕСУМ, 5, 544). Гл. цемра.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Суто́нне ’паўзмрок паміж заходам сонца і надыходам ночы, а таксама перад світаннем’ (ТСБМ, Сцяшк.), суто́нак ’тс’ (Сцяшк.), суто́нець, суто́ньваць ’змяркацца’ (ТСБМ), сутуня́цца ’тс’ (Сцяшк.), суто́нівацца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сутаня́цца ’тс’ (Жд. 1), сутуні́ты (Сл. Брэс.), сутыня́ты (стол., Нар. лекс.), сутэня́ті ’тс’ (пін., З нар. сл.), сутоні́цца ’тс’ (пух., З нар. сл.), сутуні́ты ’пачынаць світаць’ (драг., З нар. сл.), суты́ніть ’тс’ (пін., З нар. сл.). Укр. су́тінь, су́тінок ’змрок’, сутоня́е ’змяркаецца’, серб.-харв. су́тон ’змярканне, змрок’, усу́тонити ’змеркнуцца’. Усх.-слав.-серб.-харв. ізалекса (Талстой, Лексика Пол., 18). Дэрыват ад прасл. *(sъ)tęti sę, *(sъ)tinati ’сцягваць, згушчаць’; рэканструююцца прасл. *sǫtonъ, *sǫtonьje, *sǫtoniti sę (Мяркулава, Этимология–1975, 56–57; Казлова, Регионализмы, 5; Запрудскі, дыс., 35; Борысь, Etymologie, 263; ЕСУМ, 5, 485), гл. сцяць 2.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
се́яцца, сеецца; незак.
1. Ісці, падаць (пра дробны снег, дождж). Асенні дождж, нібы праз рэшата, сеяўся па гразкай вуліцы. Лынькоў. Бралася на зіму. Сеяўся мокры снег. Новікаў. // Рассявацца, ападаць (пра змрок). Паміж дрэў ужо сеяўся і астойваўся вячэрні змрок. Паслядовіч.
2. Разм. Сыпацца (пра што‑н. сыпкае, дробнае). Зерне сеецца і сеецца з мяшка. □ Ціха сеецца пясок. І не трэба ўжо шоргаць у адтуліне трэскай. Ваданосаў.
3. Разм. Засявацца стыхійна. Высякалі бярэзнік і ніцую лазу, што сеяліся і раслі тут на балоце разам з травой рабінкай. Пташнікаў. [Мак] цвіце вельмі прыгожымі кветкамі, каб прывабіць сяго-таго, а то і сам сеецца. Сачанка.
4. Зал. да сеяць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Вечарэ́ць ’блізіцца к вечару’ (КТС, БРС, Касп.; палес., Карловіч), укр. вечеріти, вечоріти, рус. вечереть, алан. вечериться ’вечарэць’, вечерится ’цямнее, змяркае’, в.-луж. wječorić so, wječori so, славац. večeriť sa ’тс’, večerenie ’змрок’, славен. večeríti se, večeri se ’вечарэць, вечарэе’, серб.-харв. вечѐрити ’вечарэць’, макед. свечерува (се), балг. отвечери се, отвечерява се ’вечарэе’. Прасл. večer‑ěti (sę) адыменнае ўтварэнне ад вечар (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
зімо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які бывае зімой, звязаны з зімой; зімні. Зімовы вечар. Зімовыя канікулы. □ Слупы дыму выцягваліся роўна, стромка, нібы падпіраючы невысокае зімовае неба. Лынькоў. Сіні зімовы змрок спускаўся над мястэчкам. Навуменка. // Які выкарыстоўваецца зімой, прызначаны для зімы. Зімовая шапка. □ [Вавёрка] знайшла старое дзятлава гняздо на елцы, куды і сабралася перанесці жалуды для зімовых запасаў. Якімовіч.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)