Во́мпіць, во́нпіць ’сумнявацца’ (Нас., КТС, Бір. Дзярж.), во́нпіцца ’клапаціцца’ (Касп.), во́мпіццазлаваць’ (Жд., 1), во́нпыты ’баяцца, адчуваць, што не мінуць пакарання’ (З нар. сл.). Запазычанне з польск. wątpić ’сумнявацца’ (Карскі, Белорусы, 147; Жураўлі, Sl Or, R. 10, 1961, 40; Кюне, Poln., 115; Булыка, Запазыч., 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клы́чыць1 ’камячыць, ціскаць, шкуматаць, блытаць’ (ТСБМ, Нас., Касп., З нар. сл., Сл. паўн.-зах., Юрч., Рам., Янк. III, Бяльк., Яўс., Мядзв., Сержп. Пр., КЭС, лаг.). Да klъkъ ’клок’. Дзеяслоў утворан ад назоўніка з другасным падаўжэннем вакалізму (klъkъ > klъčiti > klyčiti). Гл. клок.

Клы́чыць2 ’дражніць, наўмысна кагосьці злаваць’ (Мат. Маг.). Да клычыць1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамы́ліць ’надуваць губы ад незадавальнення’, мамы́ль ’сярдзіты, з надутымі губамі’ (Нас.). Рус. смал. мамы́лить ’тс’, ’злаваць, крыўдзіцца’, серб.-харв. маму̀љати ’жаваць, есці з закрытым ротам’, чак. му̏мати; му̀млати ’мармытаць’, ’бурчаць’, балг. мамо́ля ’няясна гаварыць’, славен. momljáti ’тс’, ’бурчаць’, чэш. mumlati ’тс’. Гукапераймальнае (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 3, 30; Скок, 2, 366–367; БЕР, 3, 633).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ры́маць ’румзаць, канозіцца’ (ТС), рыме́цьзлаваць, выгаворваць’ (дзярж., Нар. сл.), ’вішчаць (пра свіней)’ (мядз., Нар. сл.), руск. дыял. рымонить, чэш. rýma ’насмарк’, серб.-харв. рѝмати ’плакаць, хныкаць’, з іншым вакалізмам рус. дыял. рю́мить ’плакаць’, рю́ма ’плакса, равула’, укр. рюмати, рюмсати. Да і.-е. *rʼum‑: *rym (Куркіна, Этимология 1971, 76; Скок, 3, 144). Параўнай ры́мзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затаі́ць, ‑таю, ‑тоіш, ‑тоіць; зак., што.

Скрыць, утаіць ад іншых (думкі, пачуцці і інш.). Затаіць сваю віну. Затаіць крыўду. Затаіць мару. □ Рэдкі казак не затаіў нянавісць да палкоўніка, калі была абвешчана воля апошняга: кожны казак, як і салдат, мусіў быў праходзіць строй. Мікуліч. Бацька будзе злаваць. Злосці сваёй ён не выкажа Алесю, затоіць яе ў сабе. Галавач.

•••

Затаіць дыханне (дых, дух) — стрымаць дыханне (перастаць дыхаць ад вялікага хвалявання, здзіўлення і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́лас, -а і -у, мн. валасы́, валасо́ў, м.

1. -а. Рагавое ніткападобнае ўтварэнне на скуры чалавека і жывёл (мн. ўжыв. таксама для абазначэння расліннасці ў чалавека).

Вырваць сівы в.

Кучаравыя валасы.

Схапіцца за валасы (перан.: пра адлюстраванне жаху, крайняга здзіўлення і пад.). Валасы рваць на сабе (надта злаваць, крыўдаваць на сябе). Да сівых валасоў (да старасці). В. у в. (вельмі падобныя). І на в. не заснуў (ніколькі не заснуў).

2. -у, зб. Расліннасць на целе жывёлы (ужыв. для розных тэхнічных мэт).

Конскі в.

|| памянш. валасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м.

|| прым. валасяны́, -а́я, -о́е.

Валасяное покрыва.

В. матрац.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вайдава́ць, вайтава́цьзлаваць, злавацца, знаходзіцца ў роспачы, адчаі’ (КЭС). Укр. войдувати ’буяніць, дэбашырыць’. Балтызм, параўн. літ. vaĩdytis ’сварыцца’. Варыянт з ‑т‑, магчыма, у выніку збліжэння з войт, вайтаваць ’выконваць ролю войтаў злавацца’ (параўн. рус. смал. войтить ’выконваць пасаду войта’) або з вайцяць ’сварыцца’ (ашмян.). Рудніцкі (1, 463) лічыць укр. войдуватися ’вазіцца’ неалагізмам, утвораным на базе кантамінацыі ўкр. возитися і ўкр. воювати.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ра́зіць ’удараць’, ’абражаць’ (Нас., Гарэц.), разі́ць ’паразіць (пра хваробу)’ (паст., Сл. ПЗБ), ра́зіцца ’трапляць у няёмкае становішча’ (Нас., Гарэц.), ’абражацца’ (Гарэц.), рус. рази́ть ’біць, наносячы ўдары’, ’злаваць, крычаць’, укр. рази́ти ’біць’, польск. razić ’раніць’, ’надразаць’, чэш. raziti ’біць’, славац. raziť ’біць’, славен. ráziti ’драпаць’, балг. сразя́ ’паваліць адным ударам’. Да прасл. *raziti. Звязана з раз, рэ́заць (гл.) (Фасмер, 3, 434; Махэк₂, 510).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гне́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак., на каго-што і без дап.

Быць у стане гневу, выказваць гнеў; абурацца, злаваць. — Ты чаго тут! — гневаецца жанчына, пазнаўшы сына. — Ану, вылазь! Гарбук. [Бабуля] усё вохкала на возе, гневалася: — Бачыш ты яго, старац, а яшчэ дабром грэбуе. Лынькоў. // Разм. Крыўдзіцца. — Ты не гневайся на мяне, Аўгінька! — ласкава сказаў Мартын і палажыў руку на яе плячо. Колас. — А за што на мяне крыўдзіцца-гневацца? — з неўразуменнем спытаў Варанецкі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́ к чему няма́ чаго́; (не надо) не трэ́ба; (нечего) не́чага; (не следует) не ва́рта;

не́ к чему серди́ться няма́ чаго́е́чага) злава́ць (злава́цца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)