злава́ць, злую́, злуе́ш, злуе́; злуём, злуяце́, злую́ць; злуй; незак.

1. каго. Абуджаць злосць у каго-н.

2. Тое, што і злавацца.

|| зак. узлава́ць, -лую́, -луе́ш, -луе́; -луём, -луяце́, -лую́ць; -лу́й (да 1 знач.) і раззлава́ць, -лую́, -луе́ш, -луе́; -луём, -луяце́, -лую́ць; -лу́й (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злава́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. злую́ злуё́м
2-я ас. злуе́ш злуяце́
3-я ас. злуе́ злую́ць
Прошлы час
м. злава́ў злава́лі
ж. злава́ла
н. злава́ла
Загадны лад
2-я ас. злу́й злу́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час злуючы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

злава́ць несов.

1. (возбуждать злость в ком-л.) злить, серди́ть, озлобля́ть;

2. (испытывать злость) зли́ться, серди́ться, доса́довать; ду́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злава́ць, злую, злуеш, злуе; злуём, злуяце; незак.

1. каго-што. Выклікаць, абуджаць злосць у каго‑н. Мяне.. асабліва злавала чамусьці прысутнасць дзяўчыны. Карпюк. Лёдзя села за стол і, каб не злаваць бацьку, узялася сілком есці. Карпаў.

2. Тое, што і злавацца. [Таня] злавала на дзяўчат, калі тыя пачыналі размаўляць, не вытрымліваючы маўчання. Шахавец. Бурліць вадаспад, злуе, успенены злосцю, імчыцца па каменных глыбах. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злаваць, злавацца, гневацца, абурацца, ненавідзець, лютаваць, вар'явацца, сердаваць, шалець (разм.); кіпець, успыхваць, зелянець (перан.) □ мець злосць, мець зуб, мець вока, запаляцца гневам, выходзіць з сябе, глядзець коса, зелянець ад злосці, бялець ад злосці, лезці на сцяну, вастрыць зубы, тачыць зубы

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

узлава́ць гл. злаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раззлава́ць гл. злаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вар’ява́ць, -р’ю́ю, -р’ю́еш, -р’ю́е; -р’ю́й; незак.

Раздражняць, злаваць, даводзіць да шаленства.

|| зак. узвар’ява́ць, -р’ю́ю, -р’ю́еш, -р’ю́е; -р’ю́й; -р’ява́ны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

злиться злава́ць, злава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злопыха́тельствовать несов. злава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)