галаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абгарэлы або тлеючы кусок дрэва. Агонь патух, толькі галавешкі яшчэ тлеліся, засыпаныя белым, мяккім попелам. Мурашка. Дзед падышоў да агню, паклаў галавешкі і перагарэлыя канцы пален у жар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Адчуць жар; разагрэцца. — Аднойчы .. разгарачыўся дзед, выпіў конаўку халоднай вады, а цераз дзень і сканаў. Лужанін. // перан. Дайсці да стану ўзбуджэння, узрушэння, раздражнення. — Здурнеў саўсім! Як разгарачыцца, сам не помніць, што кажа! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак.

1. што. Згарнуць у адно месца, загрэбці.

З. жар.

2. што. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.).

З. зямлёй.

3. каго-што. Ахінуць, закруціць у што-н.

З. хлеб у сурвэтку.

З. дзіця ў коўдру.

4. што. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.).

З. канспект.

5. што. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад.

З. крысо шыняля.

|| незак. заго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплю́ткі, ‑ая, ‑ае.

Вельмі цёплы. Расстаюся з бацькам Енісеем, Добры ён, прывёў мяне сюды І ў душы цяплюткі жар пасеяў На бязмежжах вечнай мерзлаты. Калачынскі. Ну, як не ўспомніць Чэрвень загарэлы! Дакошвае лугі — знаходзіць гнёзды, Кладзе ў яе [шапку] цяплюткіх птушанят. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жже́ние ср. (жар в теле) смыле́нне, -ння ср., пяко́та, -ты ж.;

жже́ние в груди́ смыле́нне (пяко́та) у грудзя́х.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

у́голье ср., собир., прост. вуго́лле, -лля ср.; (горячее) жар, род. жа́ру м.;

как на у́гольях як на вуго́ллі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́пка ’пячурка, дзе сушаць рэчы, дзе захоўвалі жар’ (ТС, Мат. Гом., Жыв. сл., Нар. словатв., Жд. 3, КЭС, лаг., Хар., Сл. паўн.-зах.). Гл. капка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыл ’найдрабнейшыя часцінкі ў паветры і на паверхні’ (ТСБМ, Нас., Ян., Шат., Кос., Растарг., Бяльк., Гарэц., Мал.), пул ’тс’ (ТС; люб., Сл. ПЗБ), пыл ’лёгкія адходы пры веянні’ (Нас.), пыл, пэл ’пушок, што адлятае пры тканні’ (Уладз.), ’жар, раздражненне’: в пылу сказавъ (Нас.), укр. пил, рус. пыл, пыльжар, полымя; пыл, пылок; снег, пена’, польск. pył ’пылок’ (з усх.-слав., Банькоўскі, 2, 969), чэш. pyl ’пылок з кветак’, славац. pyl. Дакладных адпаведнікаў няма; узводзяць да і.-е. pū‑ ’дуць’, параўн. літ. pū̃sti, лат. pùst ’дуць’ (гл. пухаць, пыхаць), грэч. πῦρ ’агонь’ і пад. (Фасмер, 3, 418); Банькоўскі (2, 969) мяркуе пра першаснае значэнне ’дробнае парахно’ і структуру *pū‑l‑, параўн. літ. pū́ti ’ператварацца ў пыл, гніць’, pū́liai ’гной (у скуле)’, лац. pūs, puris ’тс’, і ў такім выпадку — значэнне ’жар, агонь; запальчывасць’ ад пылаць ’гарэць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм.

1. Моцна прыпякаць. Жарыць-скварыць сонца, Ліст не скалыхнецца, Горача бясконца, Рагамі пот льецца. Колас.

2. Рабіць што‑н. заўзята, з азартам. Жарыць польку. Жарыць у карты. Жарыць з гармат. □ Штык зламаў — крышы прыкладам, Збіў прыклад — жар кулаком. Колас. // Бурна, з сілай праяўляцца (пра з’явы прыроды). Дождж жарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угарну́ць, угарну, угорнеш, угорне; зак., каго-што ў што.

1. Заграбаючы, горнучы, перамясціць куды‑н. Угарнуць жар у печ. □ Падкаціўшы да камля сасны веласіпед, я падняў шапку і рукою ўгарнуў у яе вожыка. Сачанка.

2. Загарнуць, ухутаць у што‑н., закрыўшы з усіх бакоў; увярцець, укруціць. Угарнуць рэчы ў паперу. Угарнуць дзіця ў коўдру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)