галавешка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абгарэлы або тлеючы кусок дрэва. Агонь патух, толькі галавешкі яшчэ тлеліся, засыпаныя белым, мяккім попелам. Мурашка. Дзед падышоў да агню, паклаў галавешкі і перагарэлыя канцы пален у жар. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)