Мя́мліць ’невыразна і вяла гаварыць’, ’павольна жаваць’, ’павольна рабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Нас.), мемло́ ’мямля’ (ТС); мя́млік ’павольны, марудны ў рабоце’ (Нас.), мя́мля ’вялы, нерашучы чалавек’ (ТСБМ, Касп.). Рус. паўн.-зах. мя́млить, мямля́ть, мя́мля, мямлю́й ’тс’. Паводле Фасмера (3, 30), гукапераймальнае, як і чэш. mumlali ’буркатаць’, славен. memljáti momljáti ’мармытаць, гаварыць незразумелае’, ’жаваць з цяжкасцю’, лат. męmulis, літ. memeris ’заіка’, хец. mema‑ ’гаварыць’. Параўн. таксама му́мляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жвіны ’высмактаныя рэшткі перажаванай ежы’ (Нас.). Ад кораня *žьv‑ (гл. жаваць) з суфіксам ‑ін‑ы (як скалоціны, абʼедзіны, перажовіны). Сцяцко, Афікс. наз., 44.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

Разм. Тое, што і бобка. Стронга дастаў з правай кішэні штаноў нейкую бубку і, кінуўшы яе ў рот, пачаў жаваць. Паслядовіч. У каго бубка бубку давала, а ў яго [Кашкара] што ні гектар — на трыста і больш пудоў ячменю. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́сліць, ‑слю, ‑сліш, ‑сліць; незак., што.

Разм.

1. Павольна, нетаропка смактаць што‑н. [Толік:] — Я маўчу, суслю гасцінец, а мама ўсё загаворвае наперад, што мой тата бог ведае дзе. Мыслівец.

2. Жаваць, слінячы што‑н. Браць цяпер прамгасаўскіх жарабят .. [стары воўк] не мог — з такімі зубамі толькі канец вяроўкі сусліць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́цаць ’доўга перажоўваць што-небудзь’ (Сл. паўн.-зах.), ’пэцкаць, камячыць’ (Нар. сл.). Гукапераймальнае тыпу чвякаць, чмякаць. Параўн. коўчаць (гл.) ’мяць, жаваць’, коўць (гл.) ’глыток’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамры́ць ’есці, жэрці’ (КЭС, лаг.). Складанае слова, першая частка якога гукапераймальная: гук [м] перадае змыканне губ (параўн. усх.-маг. му́мляцьжаваць, есці’), другая — з літ. rýti ’жэрці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жуйка ’жвачка’ (Нас.). Рус. арханг., зах., ленінгр., укр. жуйка ’тс’, польск. żujka ’тс’. Ад асновы цяп. ч. жуй‑ (гл. жаваць) з дапамогай суфікса ‑ьк‑ назва аб’екта дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́парыць, жупорыты ’есці марудна, многа’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. калін., іван., уладз. жу́парить, жупорить ’тс’. Бел., рус., відаць, адлюстроўваюць кантамінацыю жава́ць і жу́піць. Параўн. яшчэ жабанець (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жалапа́ць ’піць’ (Сцяц.), жолопа́ты ’жэрці, жаваць’ (Клім.), жалуба́ць ’есці’ (чэрв., Жд. 2; жлоб., Жыв. сл., 115), ’піць’ (маладз., Янк. Мат., 98; вілейс., Нар. сл., 139). Рус. прыбалт. желуба́ть ’есці (пра жывёл)’ (< бел.?), укр. желіпа́ти ’марудна есці’, жолопа́ти ’жэрці’, польск. żłopać ’піць многа (пра жывёл, пагардліва пра людзей)’, дыял. żłepać, памор. žlepa ’тс’, славен. žlę́bati ’многа піць’; параўн. балг. жлѐвяжаваць’. Літ. žliaũbti ’жэрці, уплятаць’, лат. žļebinȃtжаваць’. Калі рэканструяваць прасл. *želp‑ або *želb‑, трэба лічыцца з тым, што літ., а магчыма, і лат. словы запазычаны са слав. (польск., памор.). І.‑е. асновай для адзначанай прасл. рэканструкцыі магло б быць *gel‑, g​el‑ ’глытаць’ (Покарны, 1, 365) з лабіяльным пашырэннем: *gelb‑. Параўн. швед. дыял. kulp ’глыток’. Гл. яшчэ глытаць, жалапацца, жлокаць. Меркаванні пра запазычанне жалубаць з літ. (Лаўчутэ, Сл. балт., 109) патрабуюць дадатковай фанетычнай і семантычнай аргументацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Масалі́ць, му́сліць ’слініць, жаваць’ (Сцяшк., Растарг.), масоліць ’забруджваць’, ’жаваць, грызці’ (Нас., Юрч.), масоліцца, ’брудзіцца чым-н. слізкім’, ’поркацца з чым-н.’, ’падсядаць да каго-н., шукаючы прыхільнасці’ (Нас.). Рус. мусо́лить ’смактаць (косці)’, ’весці або абгрызаць што-небудзь вельмі павольна’, ’доўга жаваць бяззубым ротам’, пск., смал. мосо́лить ’пэцкаць, абгрызаць косць’; валаг. моска́лить ’мазаць галаву тлушчам’ (пры москалыга = мосолыга), перм. му́слить, пск., цвяр. мусо́литься ’доўга поркацца з чым-небудзь’, мусля́к ’неахайны, слімак’. Славен. músa, masára ’брудная жанчына’, ’брудная карова’, zamúsati ’пакрыць брудам’, серб.-харв. кайк. musa, musača, zamúsan, mȕsav. Роднаснымі і.-е. адпаведнікамі з’яўляюцца новав.-ням. Schmutz ’бруд’, ст.-в.-ням. muzzan ’чысціць’, ст.-грэч. μύδος ’сырасць, гніль’, ст.-інд. mū́ra ’мача’, авест. mūϑtra‑ ’бруд’, і.-е. *meu‑ ’вільготны, рыхлы, брудны’. Аднак ні словаўтварэнне, ні першасная фанетычная форма застаюцца невядомымі (Праабражэнскі, 1, 571; Фасмер, 3, 16–17; Бязлай, 2, 207).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)