*Ле́жыва, лэ́жыво ’ляжанне’, ’вылежванне разасланага льну’ (драг., Выг. дыс.; Клім.). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 86).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абяча́йка ’край рэшата, крышкі дзежкі, павекі’ (Бір. дыс.), абячаек ’вобад, які ўтварае краі сіта ці века для дзяжы’ (Шат.). Гл. абечак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальчонак ’хлапчына’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; ушац., Пан. дыс.). Рус. мальчонок. Паўн.-бел.-рус. ізалекса. Да прасл. malʼьčę < malʼьcь > ма́лец (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мальчу́к ’хлапчук’ (бешан., Нар. сл.; ушац., Пан. дыс.), рус. кубан. ма́льчук ’мальчик’. Усходнеславянскае. Утворана ад ма́лец (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мары́ны ’насілкі, на якіх носяць нябожчыка’ (Вяржбоўскі, дыс.), польск. moriny. Балтызм. Параўн. літ. morỹnos ’тс’ (яго ж, 877; Лаўчутэ, Балтизмы, 145).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́суш ’няскошаная пасохлая трава’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’дрэва, засохлае на корані’ (беласт., Сл. ПЗБ), посушы ’захворванне збожжавых’ (Выг. дыс.). Гл. пасуш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ско́чка ‘блыха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Бір. дыс., Байк. і Некр., Жд. 1, Сержп. Прымхі). Да скочыць, скакаць, з суф. ‑к(а).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́гар ’высокае месца, бугор’ (Прышч., дыс.). Рус. уго́р ’круты бераг ракі, круча, пакаты пад’ём угору’. Ад у‑ і гара (Фасмер, 4, 146).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Выдзіра́ць ’выдзіраць, вырываць, выцягваць’ (БРС, Касп., Яруш., Бяльк.); ’упершыню апрацоўваць участак зямлі’ (Выг. дыс., палес.), выдзіра́цца ’насміхацца, дражніцца’ (Шатал.). Гл. драць, дзерці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Капу́н ’вельмі марудлівы чалавек’ (Пан. дыс.; міёр., З нар. сл.: ТСБМ), капунь — пра варушэнне, капанне (мсцісл., Нар. лекс.), да капа́цца, капашы́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)