Скабі́ць ‘скрэбці (бульбу)’ (Мат. Гом.), магчыма, сюды ж (калі гэта не другаснае ўтварэнне) ска́біць ‘заганяць стрэмку’ (Нас., Байк. і Некр.), параўн. каш. skobʼic ‘здзіраць кару з дрэва’. Відаць, узыходзіць да прасл. *skobiti ‘скрэбці вострай прыладай’, роднаснага літ. skõbti ‘дзяўбсці, рваць, шчыпаць’, лац. scabereдрапаць’, ст.-в.-ням. scaban ‘тс’, ням. schaben ‘скрэбці, церці’, адносна якога выказваецца меркаванне пра яго страту ў славянскіх мовах яшчэ ў праславянскі перыяд (Варбат, Этимология–1971, 3). Гл. таксама SEK, 4, 281.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́зкі1 ’рэзкі, востры; шурпаты, з вострымі гранямі; жорсткі; ядраны, халодны; дзёрзкі’ (ТСБМ, ТС), ’калючы; вельмі кіслы’ (воран., калінк., Сл. ПЗБ), ’прарэзлівы’ (Ян.). Укр. рі́зкий ’рэзкі’, рус. резкий ’тс’, польск. rześki ’жвавы, рэзкі’, чэш. дыял. rezký ’жвавы, бадзёры’, серб. і харв. ре̏зак ’востры, кіслы’, балг. рязък ’рэзкі’. Прасл. *rězъkъ < *rězati (гл. рэзаць). Параўн. яшчэ семантыку укр. рву́чкий, рву́чий ’рэзкі, хуткі’ ад рвати ’рваць’.

Рэ́зкі2 ’вілы для пераноскі саломы’ (Сл. Брэс.). Ад рэзаць (гл.), параўн. драпакі́ ’вілы для гною’ (Сл. Брэс.) ад драпаць. Але нельга выключыць уплыў рэзгіны (гл.) ’прылада для пераноскі саломы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чу́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. і без дап. Скрэбці, драпаць, драць, каб пазбавіцца свербу. Кіраніха збянтэжылася, пачала костачкай вялікага пальца чухаць праз хустку галаву. Ермаловіч. [Сабака] прысеў на кастрыцы і задняю нагою стаў чухаць каля вуха. Колас. Свіння Рабая вельмі любіла, калі яе чухаеш, — ажно вочы заплюшчыць. Брыль.

2. перан. Разм. Трывожыць, турбаваць каго‑н. [Забіч:] — І вы, Юліян Сяргеевіч, зусім слушна гаворыце: трэба нараду праводзіць. Пакуль нас не чухаюць, дык лепей мы самі пачухаемся. Савіцкі.

•••

Чухаць патыліцу — быць заклапочаным чым‑н. — Няўжо і на нас запытанне ў раён пасылаць будуць? — чухаў патыліцу бацька. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго‑н. або ад дотыку чаго‑н.; шуршэць. На дварэ курылася замець. Шарпалі па шыбах голыя галінкі бэзу, нібы прасіліся ў хату пагрэцца. Шашкоў. Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку ржышча. Гарэцкі.

2. што. З шумам дакранацца да чаго‑н., кратаць, драпаць што‑н. Чутно стала, як аб пясок разбіваюцца хвалі, нібы якісьці звер шлёпае лапамі па вадзе і шарпае гальку. Дуброўскі. // Шукаць. Мусатаў збялеў. — Вось якія справы. Калі ўжо шарпаць, то не ў Хаданоўскай пушчы, а ў Янавай. Ды і Кортаўскі востраў памацаць не шкодзіла б. Караткевіч.

3. што. Драць. Шарпаць адзенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жу́лік ’дробны злодзей’ (ТСБМ), жульма́н ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. жу́лик ’тс’, дыял. ’птушка з пароды кулікоў’, ’маленькі хлябок’, кастр. ’ножык’, уладз. ’чорнарабочы’, польск. žulik ’злодзей’, чэш. žulik ’махляр, шэльма’, балг. жульо ’дробны чалавек’ (< жуля ’церці’, БЕР, 1, 558). Даль (1, 547) звязваў жулить ’прысвойваць’ з жи́лить (параўн. бел. жыліць) ’тс’, жилиться ’быць скупым’. Гэта падтрымлівае Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 298. Праабражэнскі (1, 237), адзначыўшы жуль ’ножык’ і арг. афен. жулить ’рэзаць’ згадвае, што «некоторые производят от шулер». Фасмер (2, 65) дадае арг. рус. жулик ’вучань злачынца’ і ’ножык’, нерашуча параўноўвае з серб.-харв. жуљити ’драць скуру’, балг. жулядрапаць, церці, здзіраць’, славен. žúliti ’церці, жаваць’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Праводзіць па чым‑н. чым‑н., пакідаючы след, лінію. Лупіла [бульбу] на дранікі, спраўна, мерна, цыркала па тарцы. Мележ. // Хутка пралятаючы, зачэпліваць, кранаць што‑н. Ластаўкі вырываліся са сваіх гнёздаў і чыркалі тонкімі крыламі па лагодных хвалях спакойнай ракі. Грахоўскі. // Рэзка праводзячы па карабку або па чым‑н. цвёрдым, прымушаць гарэць (запалкі). Гамыра чыркае запалку. Колас. Усе маўчалі: хто закусваў, а хто чыркаў запалкаю аб карабок — адразу ж прыкурваў чарговую цыгарэту. Сіпакоў. // Закранаць, драпаць па чым‑н. у час руху. Чыркаючы палачкай па дарозе, ён бадзёра крочыў і праз вялікія рагавыя акуляры аглядаў балота. Дуброўскі.

2. Хутка, спяшаючыся, пісаць што‑н. Я азірнуўся назад, у правы куток, дзе .. нешта цыркала на кавалку паперы Юнона. Мыслівец. Старшыня маўчаў, нешта чыркаў асадкай па паперцы. Галавач.

3. Утвараць характэрныя гукі, спяваць (пра некаторых птушак). Недзе на Доўгіх пад самым месяцам чыркалі, што ўсё адно шасталі трысцём, дзікія качкі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драць, дзяру́, дзярэ́ш, дзярэ́; дзяро́м, дзераце́, дзяру́ць; драў, дра́ла; дзяры́; дра́ны; незак.

1. што. Раздзіраць на часткі, на шматкі.

Д. паперу.

2. што. Зношваць (адзенне, абутак) да дзірак.

Д. вопратку.

3. што. Аддзяляць, знімаць.

Д. скуру з авечкі.

Д. лыка.

4. што. Выдзіраць з карэннем, адрываць.

Д. мох.

5. што. Драпаць (аб прыладах, інструментах).

Брытва дзярэ.

Сухая лыжка рот дзярэ (з нар.).

6. каго (што). Забіваць, разрываць каго-н. (аб драпежніках).

Каршун дзярэ кураня.

7. што. Раздрабняць таркай.

Д. бульбу.

8. што. Раздражняць, выклікаць непрыемнае адчуванне (разм.).

Перац дзярэ горла.

9. што. Ачышчаць зерне ад шалупіння, рабіць з зерня крупы.

10. Дорага прасіць, браць за што-н. (разм.).

Драць горла (глотку) (разм., груб.) — моцна гаварыць, крычаць, спяваць.

Драць казлы (разм.) — ванітаваць.

Драць (задзіраць) нос (разм., неадабр.) — задавацца, трымаць сябе высакамерна.

|| зак. задра́ць, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́; -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дра́ў, -ра́ла; -дзяры́; -дра́ны (да 6 знач.), задзе́рці, -дзяру́, -дзярэ́ш, -дзярэ́, -дзяро́м, -дзераце́, -дзяру́ць; -дзёр, -дзе́рла; -дзяры́; -дзёрты (да 6 знач.), садра́ць, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; садра́ў, -ра́ла; здзяры́; садра́ны (да 3, 7, 9 і 10 знач.) і здзе́рці, здзяру́, здзярэ́ш, здзярэ́; здзяро́м, здзераце́, здзяру́ць; здзёр, здзе́рла, здзяры́; здзёрты (да 3, 7, 9 і 10 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Касі́ць1 ’касіць (касой)’ (БРС, Шат., Бяльк., Сцяшк., Сл. паўн.-зах.). Дзеяслоў прасл. паходжання. Параўн. бел. касі́ць ’касіць касой’ (таксама і ў дыялектах), рус. коси́ть, ст.-рус. косити, укр. коси́ти, ст.-польск. kosić, польск. kosić (таксама і ў дыялектах), ст.-чэш. kositi ’касіць касой’, чэш. kositi ’тс’, славац. kositi, балг. кося́ ’касіць (касой)’, макед. коси, серб.-харв. ко̀сити, славен. kosíti і г. д. Прасл. *kositi ’касіць, зрэзваць; галіць і да т. п.’ Дзеяслоў *kositi з’яўляецца вытворным ад назоўніка *kosa ’каса; від зброі; серп; сякера’, ’баявая сякера’ і да т. п. Звычайна прыводзяцца роднасныя формы: ст.-інд. śásati ’рэжа’, śastrám ’нож’, дан. castrāre ’адрэзваць’ і г. д. Гл. Фасмер, 2, 345; Трубачоў, Эт. сл., 11, 133–135, 142.

Касі́ць2 ’разграбаць зямлю; скрэбці’ (Сл. паўн.-зах., 2): «Курыца косіць зямлю. Куры косяць ячмень. І верабʼі косяць зямлю». Паводле Сл. паўн.-зах., 2, 431, магчымае запазычанне з літ. мовы. Як крыніца прыводзіцца літ. kàsti ’тс’. Не выключаецца, што такая этымалогія можа мець месца. Але тут не вельмі падыходзіць з фармальнага боку прапануемая крыніца запазычання — літ. дзеяслоў kàsti, хоць па семантыцы ён добра адпавядае бел. лексеме. Таму можна меркаваць аб іншай крыніцы запазычання, дакладней, аб іншай форме гэтага літ. дзеяслова. Параўн. літ. kasýtiдрапаць, скрэбці’ (параўн. Фрэнкель, I, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рата́й ’араты’ (ТСБМ), ’араты, земляроб’ (Сл. ПЗБ, Кольб., ПСл; стол., Нар. лекс.; З нар. сл., Мат. Гом.; івац., Жыв. сл.; Сл. Брэс., ТС, Лексика Пол.), ріта́й ’тс’ (Бяльк.), ората́й ’тс’ (Лексика Пол.); арата́й ’тс’ (Ян.), параўн. укр. рата́й, рус. ра́тай ’араты’, польск., н.-луж. rataj ’парабак, падзёншчык; земляроб’, палаб. råtoj, чэш., славац. rataj ’араты, парабак’, славен. rátaj, серб. ра̀тај ’тс’, балг. рата́й ’парабак’, макед. ратај, ратеј ’хто цяжка працуе’, ст.-слав. ратаи ’араты’. Праслав. *ra + tajь < *or‑tajь, ад прасл. дзеяслова *orti ’араць’. Параўн. літ. artojas ’тс’, ст.-пруск. artoys ’тс’; у аснове якіх зыходнае і.-е. *er‑/*or‑/*ar‑ з шырокай семантыкай ’раздзяляць, распорваць, рваць, драпаць’, параўн. разараць (гл. разарыць). Старажытная мадэль з суф. ‑тай сустракаецца ў назвах выканаўцаў дзеяння, напрыклад, гультай, рус. ходатай, глашатай (Фасмер, 3, 447; Бязлай, 3, 155; БЕР, 6, 190). Мартынаў (Лекс. балтызмы, 25) лічыць лексічным пранікненнем прыбалтыйскага *artojis > прасл. *ortajь, паколькі суфікс ‑ta‑ з нарашчэннем ‑io не сустракаецца ў іншых індаеўрапейскіх мовах, акрамя балтыйскіх і славянскіх. Паводле Шустэра–Шэўца (2, 1208) гутарка ідзе пра суфікс *‑ajь, а ‑t‑ адносіцца да асновы *ar(t)‑ ’араць’, як у рус. ра́тай ’воін’ (гл. раць, ратнік), аналагічна літ. árti ’араць’ > artójis ’араты’, што не пераконвае. Гл. таксама араты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́цца, дзяруся, дзярэшся, дзярэцца; дзяромся, дзерацеся, дзяруцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, на кавалкі; раздзірацца. Папера лёгка дзярэцца. // Зношвацца да дзірак; рвацца (пра адзенне, абутак). — Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і не вельмі пэцкаецца. Кулакоўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знімацца, адрывацца. Дзяры лыка пакуль дзярэцца. Прыказка.

3. Мець прывычку драць (у 3 знач.); драпацца. [Зыгмусь:] Я да.. [Юзі], а яна або ўцякае, або пазурамі дзярэцца, як кошка. Чорны.

4. Драпаць адзін аднаго. Каты дзяруцца.

5. Разм. Чухацца, тручыся аб што‑н. або драпаючы пальцамі. Дзярэцца, як карослівы.

6. Разм. Паднімацца на што‑н. высокае, чапляючыся рукамі і нагамі; караскацца. Мне так захацелася пабываць на вяршыні кургана, як у маленстве: гоп-гоп! — некалькі падскокаў, і ты ўжо дзярэшся пад самую сасну. Кірэенка. // Вырастаючы, паднімацца ўверх, чапляючыся за што‑н. (пра расліны). Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна — павесілі галовы сланечнікі, не дзярэцца на платы гарбузнік. Навуменка. // Прабірацца праз што‑н. цяжкапраходнае. Драцца праз густы ельнік. // перан. Імкнуцца заняць як можна вышэйшае становішча ў грамадстве. Цяпер спакойны за сябе Пахом: «Палезу вышай — вывезе дыплом». І па службовай лесвіцы дзярэцца... Маеўскі.

7. Разм. Моцна крычаць, плакаць. Чаго .. [дзіця] дзярэцца на ўвесь лес? Васілевіч. Дарэктар рвецца на кавалкі. Зламаў на блясе ўжо дзве палкі, Дзярэцца, нема л[я]мантуе, — Такі там гвалт — хай бог ратуе! Колас.

8. Зал. да драць (у 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)