Зайздросціць ’перажываць раздражненне, выкліканае перавагай іншых’. Рус. беламор., арханг., пячор, за́здрить ’убачыць’, паўн.-дзвін. зазрить ’лічыць ганебным’, укр. за́здрити ’зайздросціць’, за́здріти ’пабачыць’, польск. zazdrościć ’зайздросціць’, чэш. zazřiti ’убачыць’, славац. zazrieť ’глянуць, убачыць; глянуць варожа’, дыял. zazrosť, zazdrost ’зайздрасць’, славен. zazréti ’ўбачыць’, серб.-харв. за̀зрети ’убачыць; спужацца; выказаць незадавальненне’; параўн. балг. за̀зор ’сорам, жах’, макед. зазор ’сорам’. Ст.-слав. зазьрѣти ’злавацца, дакараць, абурацца’. Ст.-рус. зазьрѣти ’убачыць’ (XI ст.), ’зайздросціць’ (XII ст.), ’дакараць’ (XI ст.), Бел. форма, відаць, з польск. з устаўным ‑й‑. У ст.-бел. з XVI ст.: зайздрость, заздрость (Крыўчык, Труды яз., 39). Польск. zazdrościć утворана ад наз. zazdrość, што ў сваю чаргу утвораны ад дзеясловаў, прадстаўленнях формамі тыпу рус. дыял. зазрить, заздрить (дзе ‑д‑ устаўное), якія выніклі шляхам прэфіксацыі дзеяслова zьrěti ’глядзець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
саро́міць, ‑ро́млю, ‑ро́міш, ‑ро́міць; незак., каго-што.
1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму. Мы спрабавалі сароміць Петрыка за яго выбрыкі, але ён і слухаць не хацеў. Скрыпка. Звычайна за вячэрай яны [Аксана, Савелій і дзеці] збіраліся ўсе разам і вырашалі сямейныя справы. Саромілі Васю за тройкі. Шамякін.
2. Няславіць, ганьбіць. [Маня:] — Не, дзеўка, па-твойму не будзе, а мы не захочам сароміць сябе... Васілевіч.
3. Бянтэжыць, канфузіць. Сароміць дзяўчыну заўвагамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пеня́ть несов. нарака́ць (на каго, што), крыўдава́ць (на каго, што); (жаловаться) ска́рдзіцца (на каго, што); (укорять) дакара́ць (каго, што);
◊
пеня́й на себя́ крыўду́й (нарака́й) на сябе́.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.
Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка. Жычка. — Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам. Навуменка. // Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!.. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́яць, ‑лаю, ‑лаеш, ‑лае; заг. лай; незак., каго-што.
Называць грубымі, зневажальнымі, абразлівымі словамі. [Таццяна:] — Сышліся бабы ды давай сварыцца, лаяць адна адну. Зарэцкі. Калі Мікіта Мікітавіч лаяў сына, дык толькі самымі ўедлівымі, абразлівымі словамі. Карпаў. // Ганьбіць, бэсціць. Усю дарогу Крушынскі горача лаяў кантрабандыстаў. Бядуля. // Дакараць, рабіць вымову. Кірыл пачынаў лаяць сябе ў думках за тое, што прыехаў дамоў. Кавалёў. За прагул .. [Пятра] лаяў дырэктар, выклікалі ў камсамольскі камітэт, дапытваліся, дзе ён быў дзесяць дзён. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кало́ць¹, калю́, ко́леш, ко́ле; калі́; незак.
1. каго-што. Датыкаючыся чым-н. вострым, выклікаць боль.
К. іголкай.
Цэлы дзень калола (безас.) пад сэрцам (перан.).
2. каго (што). Рабіць укол, уколы (разм.).
Хвораму калолі антыбіётыкі.
3. каго (што). Забіваць чым-н. вострым.
К. свінню.
4. каго-што. Біць рагамі, бадаць (разм.).
Бедная тая дамова, дзе вала коле карова (прыказка).
5. перан., каго (што) і без дап. Рабіць каму-н. колкія заўвагі, папракаць.
К. дакорамі.
◊
Калоць (у) вочы (разм.) — папікаць, дакараць, сарамаціць.
Праўда вочы коле (прыказка) — пра нежаданне слухаць непрыемную праўду.
|| зак. закало́ць, -калю́, -ко́леш, -ко́ле; -калі́; -ко́латы (да 3 знач.).
|| аднакр. кальну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
◎ Пяня́цця (пенятца) ’папікаць, дакараць, выгаворваць’ (Нар. Гом.), параўн. укр. пеняти ’наракаць; быць няўклюдным’, пеня ’бяда’, рус. пенять ’закідаць камусьці нешта; скардзіцца’, пеня ’папрок’, польск. pieniąc się ’абвінавачваць адзін аднаго; судзіцца’, pienia ’абвінавачванне ў судзе’. Апошняе з канцылярскай мовы ВКЛ (вядомае з 1392 г.): аже вчиниться пеня гостю в Литве (дамова Казіміра Ягайлавіча з Ноўгарадам і Псковам 1440 г.), лічыцца літуанізмам, параўн. літ. painė, painiava ’складаная, заблытаная справа’, у адрозненне ад пеня ’штраф’ (гл.), якое праз польск. репа з лац. росна ’кара’ (Банькоўскі, 2, 553; гл. таксама Фасмер, 3, 233). Дзеяслоў, відавочна, ад першага назоўніка, параўн. літ. painioti ’блытаць, заблытваць; ублытваць, умешваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сарамаці́ць, ‑мачу́, ‑маці́ш, ‑маці́ць; незак., каго.
1. Дакараць, выклікаючы пачуццё сораму. А настаўнік, нічога не ведаючы, думае, што Ганька падглядвае, і сарамаціць яе... Васілевіч. Калі хто спрабаваў сарамаціць, ушчуваць вырадка — біць яго цяпер, вядома, баяліся, — Пэпік апраўдваўся. Сачанка. Маці заступілася за сына, яна схапіла Хведара за руку і пачала сарамаціць. Пальчэўскі.
2. Ганьбіць, няславіць. Першай, мабыць, даведалася Халімоніха, прынесла вестку ад некага з суседак, зразу ж стала сарамаціць, клясці Ганну. Мележ. [Дзімін:] — Вам, Кашын, трэба праспацца. Я пазваню зараз, каб падрыхтавалі пасцель. Не сарамаціце бацьку. Карпаў. Пражыў ты [Бамбал] хораша век, дык пасядзі і хораша адпачні, не дзяцінься, не сарамаці сябе. Скрыган.
3. Прыводзяць у замяшанне, бянтэжыць, канфузіць. Сарамаціць вучня заўвагамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Журма́н ’хітрун’ (Сл. паўн.-зах.). Фіналь ‑ман фіксуецца яшчэ ў некаторых бел. прастамоўных і дыялектных словах: брэ́хман, ’брахун’, чу́хман ’хто чухаецца’, лысма́н ’лысы’, глушма́н ’глухі’, рыжма́н рыжы’, рэчма́н ’плытагон’ (Сцяцко, Афікс. наз., 54, 116, 160). Першы кампанент, магчыма, жур‑ (гл. журба 1) прадстаўлены і ў такіх значэннях, як журлівы ’сумны’ і ’сварлівы’, журыць ’дакараць’. Не выключана і ўспрыняцце хітрай, не сапраўднай журбы ў таго, каго называюць журманам. Але найбольш верагодна сувязь з рус. калуж. журава́ть ’гуляць, гарэзаваць (пра хлопца з дзяўчынай)’, фанетычным варыянтам рус. дыял. жировать ’тс’ (параўн. жыр, жыраваць 1; дзеяслоў фіксуецца ў Сл. паўн.-зах. у варыянце журува́ць, хоць і ў агульным значэнні ’харчавацца’), журавли́вый ’такі, што любіць пагуляць з дзяўчатамі’, жураво́й ’законнанароджаны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
судзі́ць, суджу́, су́дзіш, су́дзіць; су́джаны; незак.
1. аб кім-чым, пра каго-што, па кім-чым і без дап. Рабіць вывад адносна каго-, чаго-н.; меркаваць пра каго-, што-н., думаць, разважаць.
С. аб літаратуры.
С. пра каго-н. па рабоце.
2. каго-што. Разглядаць чыю-н. справу ў судовым парадку, а таксама ў таварыскім судзе.
С. злодзея.
3. каго-што, пра каго-што. Ацэньваць каго-, што-н., ганіць, дакараць у чым-н.
За добрую справу не судзяць.
4. каго-што і без дап. У спартыўных спаборніцтвах: сачыць за выкананнем правіл гульні і вырашаць спрэчныя пытанні.
С. футбольны матч.
5. (таксама зак.), што каму або без дап. Прадвызначаць (-ачыць) (пра што-н. непрадбачанае, што не залежыць ад волі чалавека).
Не судзіў лёс яму больш пажыць і зрабіць.
6. судзі́(це) (звычайна са словамі «сам», «самі»), Ужыв. ў знач.: рашай (це).
Судзі сам, як далей паступіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)