прыда́так, -тка і -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. -тку. Тое, што дададзена, прыбаўка, якая з’яўляецца дадаткам да чаго-н. асноўнага.

Памяняць без прыдатку.

2. -тка. Дадатковы адростак, дадатковае ўтварэнне ў арганізме (спец.).

Мазгавы п.

3. -тка. У граматыцы: азначэнне, выражанае назоўнікам (напр.: вочы-зоркі, жанчына-кантралёр).

|| прым. прыда́ткавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. страўнік у птушак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

По́бач ’побач’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Сл. ПЗБ), ’побач, збоку’ (Касп.). Укр. по́біч ’побач’. Да прасл. *pobočьnъ(jь) > пабочны ’неасноўны, дадатковы’, бачны ’бакавы’ (Крыўко, вусн. паведамл.), рус. побо́чень ’перакідная сумка’, гл. бок. Словаўтваральная мадэль, як у поруч (гл.), поплеч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падко́рмка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падкарміць (у 1, 2 знач.).

2. Тое, чым падкормліваюць, дадатковы корм для жывёлы або мінеральнае ўгнаенне для раслін. Мінеральная падкормка. □ І зімой і ўлетку зубрам даецца добрая падкормка. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́смак, ‑у, м.

1. Дадатковы, пабочны смак, які прымешваецца да смаку чаго‑н. Гарэлы прысмак. □ Сцяблінкі жуючы, яна адчула Не водар сена — водарасці пах, І далі той, што зноў іх паглынула, — Чужы, салёны прысмак на губах. Куляшоў.

2. перан. Адбітак, адценне. Прысмак сентыментальнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Біва́к. Рус. бива́к, бивуа́к, укр. біва́к, бівуа́к. Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Форма біва́к з ням. Biwack (або франц. bivac < ням.); тып бівуа́к — з франц. bivouac (< н.-ням. bîwake дадатковы патруль’). Фасмер, 1, 164. Некалькі іначай, але не пераканаўча Шанскі, 1, Б, 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыро́бка ’тое, што прыроблена’ (Ласт., Байк. і Некр.), пры́ро́бка, пры́роб, прыро́бак ’прыбудоўка да хаты або хлява’ (Шушк., ТС), пры́робка ’ўзор на канцы ручніка’ (ТС), сюды ж з іншай семантыкай прыро́бакдадатковы, пабочны заробак’ (ТСБМ). Ад прырабі́ць (прыробі́ць) ’далучыць, дабудаваць’, а таксама ’начараваць’ (ТС), гл. рабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фура́жны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фуражу. Фуражныя фонды. □ Ліда.. ўладзілася прасавальшчыцай сена на адной з большых у раёне фуражных баз. Брыль. // Прызначаны для фуражу. Фуражны вагон.

2. Які з’яўляецца фуражом, ідзе на корм жывёле. Фуражная бульба.

•••

Фуражная карова — дойная карова, якая атрымлівае дадатковы фураж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вісокасць ’вышыня, узвышэнне’ (Нас.). Укр. високість ’тс’, рус. уст. высокость ’вышэйшае становішча’; ’вышыня’, ст.-рус. високостьдадатковы дзень высакоснага года, высакосны год’ (з XII ст.), польск. wysokość ’вышыня’ і г. д. Да вісокі (гл.). Магчыма, суф. ‑асць у вісокасць (пры наяўнасці агульнабеларускай лексемы вышыня) з’яўляецца ўплывам польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нямно́гія, ‑іх; адз. няма.

Якія складаюць невялікую частку каго‑, чаго‑н.; асобныя, некаторыя. У тую зіму.. вымерз ледзь не да апошняга дрэва малады сад. Тыя ж нямногія дрэўцы, што неяк уцалелі, доўга-доўга.. не пладаносілі. Чыгрынаў. / у знач. наз. Аб невялікай колькасці людзей. [Панскія сынкі] надумаліся аднойчы сарваць дадатковы ўрок лацінскай мовы, а .. [Алесь], разам з нямногімі, раптам узбунтаваўся. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прицепля́ть несов., в разн. знач. прычэ́пліваць, прычапля́ць;

прицепля́ть доба́вочный ваго́н к по́езду прычапля́ць дадатко́вы ваго́н да цягніка́;

прицепля́ть на грудь бант разг. прычапля́ць на гру́дзі бант;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)