погля́дывать несов.

1. (на кого, что) пагляда́ць, пагля́дваць, пазіра́ць;

2. (за кем, чем) дагляда́ць (каго, што); (следить) сачы́ць, пільнава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гаі́ць (БРС, Шат., Касп., Гарэц., Шпіл.). Укр. го́їти ’тс’, рус. го́итьдаглядаць, адкормліваць’, польск. goić, чэш. hojiti, балг. гоя́ ’адкормліваць’, серб.-харв. го̀јити, славен. gojíti, і г. д. Прасл. gojiti, gajǫ. Лічыцца звязаным з *žiti, авест. gaya ’жыццё, час жыцця’, літ. gajùs ’той, што лёгка вылечвае’ і да т. п.; гл. Фасмер, 1, 427 (там і літ-pa). Іншую версію падтрымлівае Талстой (Геогр., 55): бел. гаі́ць звязана з серб.-харв. га́јити ’вырошчваць, даглядаць’, польск. gaić, чэш. hájiti і да т. п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляле́біць ’песціць, даглядаць’ (Бяльк.). Да ляле́яць (гл.). Зычны ‑б‑ замест ‑й, відаць, пад уплывам польск. uwielbić ’горача любіць’, ’пакланяцца’ ці бел.вяле́біць (параўн. ст.-бел. велбити, вельбити ’славіць, праслаўляць’, ’велічаць, узвялічваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ня́ньчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак., каго.

Даглядаць дзіця. Аньцы дазвалялі хадзіць у школу, увесь іншы час яна павінна была няньчыць дзіця гаспадара. Мележ. Я падумаў сабе з болем: «Насця такі навучылася дзяцей няньчыць, усіх жа гэтых хлапцоў перакалыхала ды перанасіла на сваіх руках...» Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прызо́рніца ’сядзелка’ (Ласт.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад незафіксаванага *прызо́рвацьдаглядаць’, гл. зо́рыць. Відаць, сюды ж прызо́р ’кампанія’ (ашм., Сл. ПЗБ: “Як вып’я, то шукая прызо́ру”) — метафарычны перанос зневажальнага характару размоўнага значэння прызо́р ’нагляд’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неабхолы, неапхолы ’які не дае ўсходаў (пра зерне)’ (брасл., Сл. ПЗБ). Да апхолы ’ўсхожы’, відаць, ад холіць ’песціць, даглядаць’ (< аб‑хо́ліць), літаральна Дагледжаны’; няяснасць зыходнай формы (аб‑ ці an‑) прымушае шукаць і іншыя рашэнні (запазычанне з літоўкай?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уха́живать несов.

1. (присматривать за кем, чем) дагляда́ць (каго, што);

уха́живать за больны́ми дагляда́ць хво́рых;

2. (угождая) дагаджа́ць (каму, чаму);

3. (услуживая за столом и т. п.) слугава́ць (каму, чаму); (угощать) частава́ць (каго);

4. (с любовными намерениями) заляца́цца (да каго);

уха́живать за же́нщиной заляца́цца да жанчы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

садо́ўніцтва, ‑а, н.

1. Занятак садоўніка; майстэрства даглядаць сад.

2. Развядзенне садовых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Даручылі мне людзі нашы крыху падвучыцца і ўзяць у калгасе садоўніцтва ў свае рукі. Скрыпка. // Раздзел сельскагаспадарчай навукі аб развядзенні і вырошчванні садоў. Ад уваходу пачынаецца жывапісная алея — выдатны ўзор дасягненняў нашага дэкаратыўнага садоўніцтва. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́гляд і (разм.) дагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Дзеянне паводле дзеясл. даглядаць (у 3 знач.); нагляд, клопат. Догляд пасеваў. Догляд жывёлы. □ — Маленькі палетак можа даць большы ўраджай пры ўмелым доглядзе, чым вялікі без догляду. Пальчэўскі. Ася Арцёмава кожны дзень трывожыцца за мужа-франтавіка, за маленькую дачку, што засталася дома хворая без неабходнага догляду. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)