вы́струніцца, ‑ніцца; зак.
Разм. Стаць прама, выцягнуцца ў струнку. Выструніцца перад начальствам. □ Убачыўшы лейтэнанта, абодва [салдаты], не выпускаючы здабычы, выструніліся і прывіталі яго. Мележ. Перад Рыгорам раптам выструніўся адзін з новых камандзіраў падрыўных груп. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стараве́рства, ‑а, н.
Сукупнасць рэлігійных груп і цэркваў у Расіі, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі або варожымі да афіцыйнай праваслаўнай рэлігіі. // перан. Прытрымліванне ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канцэртма́йстар, ‑а, м.
1. Першы скрыпач — саліст сімфанічнага або опернага аркестра.
2. Музыкант, які ўзначальвае адну са струнных груп аркестра (скрыпак, альтоў, віяланчэлей). Канцэртмайстар скрыпак. Канцэртмайстар віяланчэлей.
3. Піяніст-акампаніятар, які развучвае партыі са спевакамі.
[Ням. Konzertmeister.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саю́з, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп і пад.
Сяброўскі с.
Раённы с. паляўнічых.
2. -у. Аб’яднанне, пагадненне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў.
Ваенны саюз.
Гандлёвы саюз.
3. Назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый, таварыстваў, партый, класаў.
С.
Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Прафесійны с.
С. рабочых і сялян.
С. кампазітараў.
|| прым. саю́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паслу́жнік, паслу́жніца ’слуга’ (Нас.), рус. послу́жник, послу́жница ’хто паслужвае некаму, не будучы яго непасрэдным слугой’, польск. posłużnik ’тс’, ’памагаты’, серб.-харв. poslužnik ’той, хто прыслужвае’. Не выглядае на прасл. утварэнне. Магчыма, былі ўтвораны пазней у раннім сярэдневякоўі асобна ў кожнай з груп моў. Да паслужыць < служы́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тры́ба 1, ‑ы, ж.
Разм. Шасцярня малатарні. [Марыля] была з ганьбай: на правай руцэ тры крайнія пальцы наўскасяк аджавала трыбай малатарні. Брыль.
тры́ба 2, ‑ы, ж.
Гіст. Кожная з трох груп родаў, якія складалі патрыцыянскую абшчыну; кожная з трох адміністрацыйна-тэрытарыяльных акруг Старажытнага Рыма.
[Лац. tribus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узаемасу́вязь, ‑і, ж.
Узаемная сувязь; сувязь паміж дзвюма і больш асобамі, арганізацыямі, з’явамі і пад. Узаемасувязь зместу і формы. □ Каб разграміць такі гарнізон, неабходна было мець добрую ўзаемасувязь і зладжанасць груп. Карпюк. В. Бялінскі падкрэсліваў шчыльную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам. Юрэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́двальны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да разведвання, разведкі, звязаны з імі. Разведвальныя работы. Разведвальная свідравіна. □ [Хукін:] — Былі вы знішчальнікамі да гэтага часу, будзеце імі і надалей, толькі з маленькім ухілам — разведвальным. Алешка. Не адзін Ігнась хадзіў у разведку. Нярэдка яму даводзілася быць правадніком разведвальных груп. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.
1. Абследаванне чаго-н. са спецыяльнай мэтай.
Р. карысных выкапняў.
2. Дзеянні вайсковых груп, дазораў і пад. для атрымання звестак аб праціўніку і мясцовасці, якую ён займае.
У разведку пайшлі дабравольцы.
Паветраная р.
3. Вайсковая група, падраздзяленне і пад., якія збіраюць звесткі аб праціўніку.
Камандзір разведкі.
4. Здабыванне звестак аб эканамічным, палітычным становішчы іншых дзяржаў, іх ваенным патэнцыяле; арганізацыя, група асоб, занятая здабываннем такіх звестак.
|| прым. разве́дачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Саю́з ’цеснае аб’яднанне, сувязь дзвюх або некалькіх асоб, груп, таварыстваў, класаў; пагадненне, аб’яднанне арганізацый, дзяржаў для сумесных дзеянняў; назва дзяржаў, грамадскіх арганізацый’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. союз ’тс’, таксама як і іншых вытворных ад яго: саю́зны, саю́знік і г. д. (Крукоўскі, Уплыў, 42, Гіст. лекс., 239). Рус. слова з ц.-слав. съѭзъ; параўн. ст.-слав. съвѫзъ, съѫзъ ’прывязь, рамень, вузы’, ст.-рус. съвузъ ’сувязь, вузы’. Далей да вязаць, вузы; гл. Фасмер, 3, 731.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)