Карба́ціць ’карабіць, гнуць’ (Яруш., Гарэц.), ’горбіць’ (Юрч.), ’карбаціцца’ (Гарэц.). Значэнне ’горбіць’ паказвае, што карбаціць можна разглядаць як кантамінацыю карабаціць (< korbatъ < korbъ — Трубачоў, Эт. сл., 11, 51) і гарбаты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пава́ра ’прылада гнуць драўляныя абручы’ (КЭС, лаг.). Слова тлумачыць цяжка з-за адсутнасці ўяўлення аб рэаліі і параўнаўчага матэрыялу. Магчыма, мае нейкую сувязь з літ. тэхн. тэрмінам pavara ’перадача, прывод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаро́жыць ‘сагнуць, зламаць’ (Касп.), ‘знявечыць’ (Сцяшк. Сл.), ‘скрывіць’ (дзярж., Гіл.), ‘паралізаваць’ (шчуч., ваўк., Сл. ПЗБ). Да каро́жыцца ‘рабіць сутаргавыя рухі’ (гл.), карэ́жыцьгнуць, ламаць, выварочваць з коранем’ (Стан.), карэжыцца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мякшы́ць ’цвёрдую рэч церці, гнуць, біць, каб яна стала мяккай’ (КЭС, лаг.). Укр. мʼякшити, польск. miększyć się, серб.-харв. ме̏кшати. З mękciti. Параўн. ст.-рус. мякчитирабіць мяккім’. Да мяккі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пагі́белька ’нізкае месца’ (Мат. Гом.). Да гібацьгнуць’ (гл.) з суф. ‑ель‑к‑ (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 38, 98). У семантычных адносінах цікавы прыметнік гібкі ’багністы’ (Сл. ПЗБ) таго ж кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разгіба́нка ’від лодкі’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Утворана ад дзеяслова разгіба́ць ’выпрастаць, распрастаць сагнутае’ (ТСБМ). Матывацыяй назве паслужыла форма або спосаб пабудовы (у выдзяўбаную калоду льюць кіпень і ставяць распоркі). Да гнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагіна́ць ’схіляць, нахіляць’ (ТСБМ, Нас., ТС), укр. нагина́ти ’тс’, польск. naginać ’тс’. Другаснае ўтварэнне ад гнуць (< *gybnǫti) па мадэлі пну, піна́ць замест першаснага гну, гіба́ць, якое дае рэгулярнае нагіба́ць ’тс’, параўн. Брукнер, 140.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бу́ркнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. і аднакр., што і без дап.

Невыразна, з адценнем незадаволенасці сказаць што‑н. Адна старая сялянка не выцерпела — буркнула: — Пану цівуну варон страляць, а нам спіны гнуць! Бядуля. [Глушкевіч] хацеў загаварыць з ёю, але жанчына нешта буркнула ў адказ, і нельга было зразумець, ці то яна павіталася так, ці выказала незадаволенасць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

катава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.

Моцна, балюча біць, жорстка мучыць. Вядома, Як допыт чыняць там паны, Як б’юць, катуюць, гнуць і ломяць, Як вінавацяць без віны. Колас. Катавалі [зняволеных] гумовымі кіямі, шампаламі, прыкладамі, калолі іголкамі, расціскалі пальцы дзвярамі. Паслядовіч. // перан. Дакараць, прымушаць пакутаваць, мучыцца. — То чаго ж ты так катуеш сябе за тое, што паспяваў трохі? Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Карачу́наваты ’моцна скрыўлены, пакрыўлены, пакручаны (пра дрэва)’ (Нар. лекс.). Прамы дэрыват ад карачун у значэнні ’крывое дрэва’. Папярэдняя лексема гаворыць аб тым, што карачун у гэтым значэнні дэрыват ад koračiti (параўн. рус. корачить ’рабіць крывым, гнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)