ніт 1, ‑а; мн. ніты́, ‑о́ў; м.

Металічны стрыжань, які мае на адным канцы галоўку, а на другім — разьбу, на якую накручваецца гайка; болт.

ніт 2, а́; мн. ніты́, ‑о́ў; м.

1. Злучэнне ніцяных петляў у ткацкім станку для падымання нітак асновы. Укідаць аснову ў ніты.

2. Спосаб ткання, ад якога залежыць від перапляцення ніцей у тканіне. А пасадзі .. [Алёну] за кросны! Няхай другая паспрабуе выткаць абрусы і коўдры ў шаснаццаць нітоў! Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

болт, балта, м.

1. Металічны стрыжань з галоўкай на адным канцы, а на другім з разьбой, на якую накручваецца гайка. Кох паказаў.. [Вейсу] канец адной рэйкі, на якой і следу не засталося ад замкоў і балтоў. Лынькоў.

2. Жалезны прут для замыкання аканіц і дзвярэй; просва. Прысніўся Дубягу ў абозе сон, Што ў родную хату прыехаў ён.. Аклікнуў — нікога, кругом цішыня. Прыкладам з балтоў аканіцы сарваў І глянуў, і хаты сваёй не пазнаў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паблі́зу, прысл. і прыназ.

1. прысл. Блізка, непадалёку. Сам засценак стаяў сярод чыстага поля. Ні лугавінкі, ні гайка, ні ручайка паблізу. Чарнышэвіч. Недзе паблізу ў няскошанай дзялянцы рыпнуў драч. Хомчанка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «паблізу» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне блізка, на невялікай адлегласці ад чаго‑н. Сенажацяў паблізу засценкаў не было. Чарнышэвіч. Сушкевіч ажывіўся, зацікаўлены тым, што скажа Андрэй. Ён устаў з травы і сеў паблізу Салаўёва. Дуброўскі. Некалькі выхадных дзён Андрэй аб’язджаў машыну .. паблізу горада. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бара́нчык, ‑а, м.

1. Маленькі баран, ягня.

2. Разм. Тое, што і бакас. І моўкнуць птушкі ў цёмным лесе; Баранчык божы ў паднябессі Бляе маркотна над балотам. Колас. Ведаеш, што гэта за птушка? Баранчык — бакасова мянушка. Лужанін.

3. толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія пеністыя хвалі на вадзе. Праз паўгадзіны ўжо не было сумнення, што будзе бура. Трывожна забегалі баранчыкі, вецер зрабіўся парывісты і ўвесь час змяняўся. Маўр. // толькі мн. (бара́нчыкі, ‑аў). Невялікія кучаравыя воблакі. Па небе плылі баранчыкі.

4. Гайка з двума вушкамі, якую закручваюць рукамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарары́нка ’від клямара, скабы (у коле воза)’ (нясвіж., Нар. словатв.), тарары́лка ’дэталь у возе’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). Укр. дыял. тараре́нька, тарари́нька ’жалезны хамуцік, якім змацоўваецца вось, падушка і падвосьнікі ў возе; хамуцік на восі воза, які не дае змазцы пыліцца і выцякаць’, палес. тарари́нка, тари́нок, три́нка, трайри́нок ’жалезнае колца, што злучае вось з навосьнікам і насадам’, таралі́нка ’ўнутраная гайка восі’ (Нікан., Трансп.), польск. дыял. trarynki ’кольцы, якімі насад у возе мацуецца да восі’. Слова нямецкага паходжання, параўн. н.-ням. Teerring ’дзягцярнае кола’, старое ’дзягцярнае кола на восі воза’ складаецца з Teer ’дзёгаць, смала’ і Ring ’круг; кола’ (ЕСУМ, 5, 520). Гл. таксама тарадынка, тардынка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сла́бый

1. в разн. знач. сла́бы;

сла́бый уда́р сла́бы ўдар; (о больном, дряхлом человеке — ещё) няду́жы; (о снеге, ветре, морозе и т. п. — ещё) невялі́кі;

сла́бый ребёнок сла́бае (няду́жае) дзіця́;

сла́бая наде́жда сла́бая надзе́я;

сла́бая во́ля сла́бая во́ля;

сла́бый свет сла́бае святло́;

сла́бый контро́ль сла́бы кантро́ль;

сла́бый чай сла́бы чай;

сла́бое госуда́рство сла́бая дзяржа́ва;

сла́бый отве́т сла́бы адка́з;

сла́бые стихи́ сла́быя ве́ршы;

сла́бый желу́док сла́бы жыво́т;

2. (не тугой, не плотный) сла́бкі;

сла́бый у́зел сла́бкі ву́зел;

сла́бое ме́сто сла́бае ме́сца;

сла́бая сторона́ сла́бы бок;

сла́бая струна́ сла́бая струна́;

сла́бый пол сла́бы пол;

га́йка слаба́ (у кого) га́йка сла́бая (у каго).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закруці́цца 1, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Завіцца (пра валасы). Валасы закруціліся. // Разм. Загнуцца, завярнуцца. А якая чарга за білетамі была! Уздоўж сцяны два разы закруцілася. Васілевіч.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абматацца, абвіцца вакол чаго‑н. Лейцы закруціліся за кола.

3. Абматаць, абгарнуць сябе чым‑н. Андрэй адышоў ад гурту, закруціўся ў кажух і лёг каля мяжы. Чарнышэвіч.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Круцячыся, зашрубавацца, дайсці да патрэбнага месца, да канца. Гайка закруцілася. Кран закруціўся.

5. Разм. Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў. — А што ты да нас не прыходзіш? — Справы, закруціўся. Гурскі.

•••

Галава закруцілася гл. галава.

Закруцілася ў галаве — тое, што і закружылася ў галаве (гл. закружыцца).

закруці́цца 2, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

Разм. Пачаць круціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сіні́ца1 ‘пеўчая птушка атрада вераб’іных са стракатым апярэннем’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.), ‘птушка Parus maior L.’ (Меер Крыч., Арх. Федар., Пятк. 2, ЛП, Яшк. Мясц., Янк. 1, Сл. ПЗБ), ‘сініца’, ‘сіваграк’ (ТС), ст.-бел. синица: оӱпрѧм ꙗко синица (XVI ст., Карскі 2-3, 490). Укр. сини́ця, рус. сини́ца, чэш. дыял. sinice, серб.-харв. си́ница, дыял. сје́ница, балг. синѝца, макед. сеница ‘тс’. У сучаснай польскай мове слова невядома, але Брукнер (491) лічыць, што яно захавалася ў прус. sineco ‘сініца’. Большасць даследчыкаў (напр. Міклашыч, 295; Праабражэнскі, 2, 287; БЕР, 6, 661–663 і інш.) выводзяць ад сіні. Фасмер (3, 625) заўважае, што першапачаткова слова, відаць, абазначала разнавіднасць Parus caeruleus, гл. сінюк. Інакш Булахоўскі (ИАН ОЛЯ, VII, 2, 113), які лічыць, што птушка была названа па сваім крыку zifi; потым назва, паводле народнай этымалогіі, была пераасэнсавана і звязана з сіні; гл. таксама Скок, 3, 251; ЕСУМ, 5, 236. Параўн. сі́ньдзік ‘сініца’(гл.), а таксама рус. дыял. зи́нькагайка, Parus minor’ (Даль), ярасл. си́нька ‘сініца-маскоўка’, што пацвярджае апошнюю версію.

Сініца2 ‘ягада суніца’ (Тур.), ‘ягада’ (Янк. 2; вілен., Шн. 1). З суніца (гл.) пад уплывам сіні або з польск. sinica ‘тс’, якое таксама, паводле Варш. сл. (6, 115), з sunica.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скруці́цца, скручуся, скруцішся, скруціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Туга звіцца. Вяроўка скруцілася. // Скачацца трубкай, загнуцца, закруціцца з краёў. Бяроста затрашчала, скруцілася, начадзіла пахучым дымам. Шамякін. Павязка за ноч аб’ехала, намокла на дажджы, бінты скруціліся. Мележ.

2. (звычайна са словамі «у клубок», «у абаранак» і пад.). Кладучыся ці лежачы, сагнуцца, скурчыцца. [Змяя] ляжала, скруціўшыся, на пяньку і грэлася на сонейку. Маўр. Хацелася легчы пад гусцейшую елачку, скруціцца ў клубок. Жычка. Максімка зусім скруціўся ў камяк. Чорны.

3. Злучыцца ў выніку скручвання; зліцца. Адна з адной рынуцца [хвалі] ўглыб, як магілу, Там скруцяцца, узнімуцца клубам, дугой. Купала.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сашрубавацца. Гайка скруцілася.

5. Сапсавацца пры зашрубоўванні, адкручванні. Кран скруціўся. // перан. Разм. Змяніцца, перайначыцца. [Нічыпар:] Ай, Міхал, Міхал!.. Ты ўжо вялікім начальнікам быў... І думаў, да скону панаваць будзеш. Ажно бачыш, як усё скруцілася? Кучар.

6. Разм. неадабр. Прапасці, знікнуць. Ад сына, відаць, ужо помачы не чакай: скруціўся з дому, разлайдачыўся, распіўся. Грахоўскі.

7. Разбэсціцца, разлайдачыцца. І пра пшаніцу, і пра гэта я расказаў табе, хоць і ведаў, што ты будзеш хадзіць па пасёлку і ўсім будзеш жаліцца, што твой мужык скруціўся, што ён апошнюю скібку хлеба адбірае ў родных дзяцей і нясе палюбоўніцы. Кудравец. Дырэктар і расшчодрыўся. Думаў, што чалавек будзе жыць, сям’ю глядзець, а ён разбэсціўся, скруціўся... Гроднеў.

8. Разм. неадабр. Уступіць у інтымныя зносіны з кім‑н., сысціся з кім‑н. Жонка [старшыні] так скруцілася з бухгалтарам, што не саромелася замыкацца з ім у калгаснай канцылярыі. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)