Вірабурна: «Вольных песень стыхійныя хвалі вірабурна прыволлем буяняць» (КТС, П. Трус.). Новаўтварэнне ад вір (гл.) і бурна (гл. бура).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ву́крут ’вір’ (Яшк.). Згодна Талстому (Геогр., 214), да *vy‑krǫtъ ’тс’; гл. вы́крут, вы́круціць, фанетыка характэрная для гаворак поўдня Беларусь
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірысты: вірыстая рака ’віравы, дзе многа віроў’ (КТС). Бел. рэгіянальнае ўтварэнне ад назоўніка вір 1 (гл.) і суф. ‑іст‑ы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вірэ́я ’акно ў балоце, бяздонне’ (усх.-бел., КЭС), рус. верея́ ’кавалак лугу, лесу’. Утворана ад вір 1 і малапрадуктыўнага суф. ‑эя (< ěja).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Прываро́цце (прыворо́тьте) ’вір, глыбокая яма на рэчцы’ (бяроз., ЛА, 2). Лексікалізацыя словазлучэння прыназоўніка пры і дзеяслоўнага кораня варо́т(‑ч‑)/‑ц‑. Гл. варочаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
людне́ць, ‑ее; незак.
Разм.
1. Станавіцца людным, мнагалюдным. І раптам гадзін у дванаццаць вуліца пачала скора люднець. Арабей. Двор, ціхенькі даволі, Бязлюдны ў час такі, Люднеў, люднеў паволі І стаў, як вір ракі. Калачынскі.
2. перан. Набываць якасці чалавечнасці, пачцівасці, ветлівасці. У лесе людзі дзічэюць, а ў людзях люднеюць. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Віратлі́вы ’вірысты’ (БРС, КТС). Утворана ад вір 1 (гл.) і самастойнага суф. ‑атлів‑ы (Бел. гр., 1, 202). Сюды ж прыслоўе віратліва (КТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́круцень ’вяртлявы хлапец’ (Арх. Бяльк.). Ад по- і круцень, параўн. круцень ’вір’ (Яшк.), да круціцца, круціць (гл.). Параўн. яшчэ рус. по́верть ’пра легкадумнага чалавека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́тмыт ’вір, яма; вельмі глыбокае месца ў рацэ ці возеры’ (Яшк., слаўг.). Відавочна, з вотмут (гл.), у адпаведнасці з народнай этымалогіяй суаднесенага з мыць, вымываць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ну́ртам, ну́рта ’ніцма’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Відаць, да курыць ’падаць уніз тварам’ пад уплывам корт, курт ’глыбіня, вір’ (гл.); сюды ж нуртаваць ’ныраць, даваць нырца’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)