◎ Надзе́льны ’вясельны’ (светлаг., Мат. Гом.), рус. надельный ’падораны для вянчання’. Да надзяляць (гл. дзяліць), параўн. ілюстрацыю да слова: Як дораць маладым на вяселле, тады надзельныя песні пяюць (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дагуля́ць сов.
1. разг. догуля́ть;
д. адпачы́нак — догуля́ть о́тпуск;
д. вясе́лле — догуля́ть сва́дьбу;
2. доигра́ть;
д. па́ртыю — доигра́ть па́ртию
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
◎ Называ́ты ’запрашальнік (на вяселле)’ (Мат. Гом.). Цікавае аддзеяслоўнае ўтварэнне на -аты са значэннем Nomina agentis, параўн. араты, памагаты. Да зваць (гл.), параўн. пазываты ’пасланы для запрашэння’, ’пасыльны ў судзе’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пазыва́тыя ’тыя, хто хадзіў запрашаць на вяселле’ (Інстр. II). Рус. позыва́тый ’вяшчальнік’. Ад пазываць; утварэнне ад асновы залежнага дзеепрыметніка на ‑т‑ з суф. ‑ай, першапачаткова *пазаватай (параўн. Фасмер, 3, 304).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ажыві́ць, ажыўлю́, ажы́віш, ажы́віць; ажы́ўлены; зак., каго-што.
1. Вярнуць да жыцця, зрабіць зноў жывым.
А. арганізм.
А. успаміны (перан.).
2. Прыдаць сілы, энергіі; зрабіць ажыўленым, бадзёрым.
Радасная вестка ажывіла людзей.
3. Напоўніць жыццём, рухам, дзейнасцю.
Вяселле ажывіла старэнькую хату.
4. Зрабіць больш актыўным, дзейным.
А. работу нарады.
|| незак. ажыўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. ажыўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бана́льна,
1. Прысл. да банальны.
2. у знач. вык. Шаблонна, збіта. [Авяр’ян:] — Толькі вяселле з машынай.. — гэта вельмі банальна. Нуды прыгажэй — у вазку па сняжку ды з бомамі пад дугой. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улюбёнец, ‑нца, м.
Той, каго асабліва любяць, цэняць; пястун, любімчык. Пан загадаў вяселле свайго ўлюбёнца адзначыць багатым і вясёлым банкетам. Машара. Хлопчык усцешыўся, пагладзіў вялікага адгадаванага ката, князевага ўлюбёнца. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разла́дзіць сов.
1. разла́дить;
р. машы́ну — разла́дить маши́ну;
2. разла́дить, расстро́ить;
р. спра́ву (вясе́лле) — разла́дить (расстро́ить) де́ло (сва́дьбу);
3. расшата́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вясе́льнік ’запрошаны на вяселле госць’ (КТС, Я. Брыль, С. Александровіч, шчуч. Сцяшк., лельч., Мат. Гом.), драг. выси́лнык ’удзельнік вяселля’ (Клім.). Утворана ад прым. вясе́льны (гл.) і суф. ‑ік. Параўн. таксама польск. weselnik, чэш. veselník ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ша́лы, ‑аў; адз. няма.
Разм. Забавы, гульні, свавольства. Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў: Шалы, музыка ў такт рагаталі; Не адну віна бочку князь кончыў, пачаў: Шлюб-вяселле ўсё княжны гулялі. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)