вясе́лле

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. вясе́лле вясе́ллі
Р. вясе́лля вясе́лляў
Д. вясе́ллю вясе́ллям
В. вясе́лле вясе́ллі
Т. вясе́ллем вясе́ллямі
М. вясе́ллі вясе́ллях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

вясе́лле, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым.

Спраўляць в.

2. Шлюбны поезд.

Дзеці крычалі: «Вяселле едзе!»

3. Бесклапотна-радасны настрой, які выражаецца ў схільнасці да забаў, вясёлых гульняў (разм.).

Праводзіць час у вяселлі.

|| памянш. вясе́лейка, -а, мн. -і, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. вясе́льны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вясе́лле ср.

1. сва́дьба ж.;

2. сва́дебный по́езд;

сярэ́бранае в. — сере́бряная сва́дьба;

залато́е в. — золота́я сва́дьба;

пахме́лле з чужо́га ~лля — в чужо́м пиру́ похме́лье

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вясе́лле, ‑я, н.

1. Абрад шлюбу і ўрачыстасць, святкаванне, звязанае з гэтым. Згуляць вяселле.

2. Шлюбны поезд. Выскаквалі з двароў дзеці, .. крычалі на ўсе галасы: — Вяселле едзе! Лынькоў.

3. Разм. Вясёлае правядзенне часу; гульні, забавы. Прымітыўнае вяселле ціхіх людзей не пералятае сваімі зыкамі далей саламяных стрэх. Чорны. У мірны час людзі не заўважалі імклівай плыні часу. У свабоднай працы, у адпачынку, у вяселлі .. дні і тыдні ляцелі незаўважна. Шамякін.

•••

Залатое вяселле — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Сярэбранае вяселле — дваццаціпяцігоддзе сямейнага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вясе́лле, вясе́лля, весі͡еле, высі́льле, вясе́лё ’вясельная дружына’; ’вяселле’ (БРС, Нас., Булг., Мядзв., Гарэц., Шат., Мал., Грыг., Бяс., віл., З нар. сл., Сцяшк., ДАБМ, к. 338), укр. весі́лля ’тс’, рус. паўдн., смал., пск., валаг., арханг., урал. весельевяселле’, свярдл., арханг. ’вечарынка’, ст.-рус. веселье ’радасць, забава, пацеха’; ’вяселле’, польск. wesele ’весялосць, радасць, забава’; ’бяседа’; ’банкет’; ’вяселле’; ’шлюб у касцёле’; ’хрэсьбіны’, н.-луж. wjasele ’радасць, весялосць’, в.-луж. wjeselo ’радасць, пацеха, асалода, забава’, чэш. veselí ’вясёлы, радасны настрой, весялосць’; ’вясёлая забава’; ’вяселле’, славац. veselieвяселле’, уст. ’весялосць, забава, добры настрой’, славен. vesélje ’радасць, пацеха, забава, асалода’, серб.-харв. весе́ље ’бяседа, забава, весялосць’, макед. веселие ’весялосць, банкет, бяседа’; ’урачыстасць, свята’, балг. веселие ’весялосць, свята’. Да прасл. veselьje, якое ўтворана ад вясёлы (гл.) і абстрактнага суф. ‑ьje.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгу́лле, -я, н. (разм.).

Бурнае вяселле, вясёлае правядзенне часу.

Святочнае р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сва́дьба вясе́лле, -лля ср.;

сыгра́ть сва́дьбу згуля́ць вясе́лле;

справля́ть сва́дьбу спраўля́ць вясе́лле;

до сва́дьбы заживёт шутл. паку́ль жані́цца — загаі́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брылья́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Каштоўны камень: агранены і адшліфаваны алмаз.

|| прым. брылья́нтавы, -ая, -ае.

Брыльянтавае вяселле — шасцідзесяцігоддзе шлюбнага жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наўме́, прысл.

1. У галаве, у думках.

Жывому жывое н.

2. (з адмоўем). Не да таго, не да гэтага.

Не н. цяпер вяселле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разла́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ла́дзіцца; зак.

1. Прыйсці ў няспраўнасць.

Машына разладзілася.

2. Расстроіцца, парушыцца.

Дружба разладзілася.

Вяселле разладзілася.

3. Сапсавацца (пра здароўе).

|| незак. разла́джвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)