Бліндзя ’вярба, іва, Salix caprea’ (Маш., Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 50). Польск. дыял. blindzia ’тс’. Запазычанне з літ. bliñdė, blindìs і да т. п. (Варш. сл., 1, 166; Урбуціс, там жа). Да літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 49.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярбі́шнік ’кізляк, наумбургія гронкакветкавая, Naumburgia thyrsiflora (L.) Rchb.’ (маг., Кіс.); ’звычайная лазаніца, Lysimachia vulgaris L.’ (маг., Кіс.), рус. верби́шник ’дзіванна звычайная, Verbascum thapsus L.’ Да вярба́ (гл.). Лексема ўтворана пры дапамозе суф. ‑іш‑нік. Магчыма, гэта запазычанне з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падсне́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. □ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой. Панчанка. Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́рыч, ‑ы, ж.
1. Горкі пах, горкі смак. Горыч дыму. □ Дзіцячай усмешкай застыну, Калі прыгадаецца ранак, Забытая горыч палыну, Драўляны даверлівы ганак. Вярба.
2. перан. Цяжкае, горкае пачуццё, выкліканае горам, няўдачай, крыўдай і пад. Горыч паражэння. Горыч разлукі. □ Боль і горыч ад незаслужанай крыўды ахапілі сэрца старога, і ён, стоячы на скрыжаванні дарог, у думках звяртаецца да сына. Хромчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брэд 1 ’вастрыё нажа’ (Касп.). Мабыць, з брыд. Тое ж самае, што і брыд ’рабро дошкі’, брыды́ ’канцы клёпак’ (гл.). Да слав. *bridъ (гл. бры́дкі) у яго першасным значэнні ’востры’. Але параўн. у рус. гаворках бре́дко праціўна’ (перм., валаг.), бре́дкий ’востры’ (алан., перм.): сабля бредкая, нож бредкый. Разам з бел. брэд, відаць, нейкія гіперкарэктныя формы (да *bridъ).
Брэд 2, брэднік ’вярба, Salix L.’ (Кіс., Інстр. II, КЭС, лаг.), брадзі́ніна ’тс’ (Касп.). Рус. бред, бреди́на ’тс’. Укр. дыял. (аколіцы Адэсы) бредына ’Salix Caprea L.’ (Макавецкі, Sł. botan., 323; няпэўна, бо ў іншых месцах, здаецца, няма). Фасмер, 1, 210 (услед за Бернекерам, 83), бачыць сувязь з *bresii *bredǫ ’брадзіць’, таму што вярба расце на вільготных месцах (Фасмер прыводзіць і паралель: укр. бредуле́ць ’багульнік, багна, Ledum palustre L.’; але гэта памылка: укр. слова з рум. brăduleţ, гл. падрабязна Краўчук, ВЯ, 1968, № 4, 128; раней аб гэтым і Крынжалэ). Іншыя версіі: 1) роднаснасць з алб. breth, bredhi ’ель’; 2) *brědъ (такая праформа ў Сабалеўскага, Slavia, 5, 440) мае сувязь з чэш. jabřadek, польск. jabrząd (параўн. да гэтага Траўтман, 36); 3) Машынскі (Pierw., 240) зыходзіць з назвы колеру прасл. *bred‑: *brod‑ (*bronъ ’бялявы, светлы’, параўн. ст.-інд. bradhnáḥ). Параўн. яшчэ бро́днік ’вярба’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяро́завы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да бярозы. Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы — За ціхаю вёскай бялеюць бярозы. Вярба. // Зроблены з бярозы. Бярозавая бочка. Бярозавы венік.
2. у знач. наз. бяро́завыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца бяроза, алешына, граб і інш.
•••
Бярозавая каша гл. каша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасце́рці, ‑сцяру, ‑сцярэш, ‑сцярэ; ‑сцяром, ‑сцераце; пр. прасцёр, ‑сцерла; зак., што.
Разм. Тое, што і распасцерці (у 1, 3 знач.). Сягоння ўзмужалае гэта жыццё На варту пастаўлены класам, каб вораг крывавай рукі не прасцёр Над нашым прасторам і часам. Глебка. Пахілая вярба прасцёрла галлё над ціхай вадой. Краўчанка. Грыміце, салюты! Іграйце, фанфары! Дзень Міру і Славы нам руку прасцёр. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалапу́т, ‑а, М ‑пуце, м.
Разм. Легкадумны, пусты чалавек; баламут; свавольнік. [Міхаленя:] — Малады чалавек, калі ты ў асабістым жыцці такі ж шалапут, як быў у гэтым палёце, то дрэнь справы. Алешка. Ці адкрывацца Васілю Раманавічу?.. Асудзіць ці не? А можа палічыць за шалапута і не даверыць сур’ёзных заданняў. Новікаў. І будзе прасвятлелы тварам, Не зведаўшы жыцця пакут, Чакаць свой мяч на тратуары З каленкам збітым шалапут. Вярба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ні́цы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае доўгія звісаючыя галіны (пра дрэвы і кусты). Ніцая вярба. Ніцая бяроза. □ Над вадою задумліва схіляюць вецце ніцыя лозы. В. Вольскі. Бруіцца, празрыстая рэчка, Хаваецца ў ніцых кустах. Журба.
2. перан. Разм. Пануры, хмурны (пра чалавека). Солтыс з пробашчам выйшлі са школы ніцыя, злосныя, заклапочаныя. Сабаленка. // Які выяўляе панурасць, хмурнасць. Куды падзеліся з яго [Ракава] вачэй той ніцы сум і той пажыццёвы спалох! Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскату́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Абудзіцца ад сну. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ.. Пятрусь, хоць і глухаваты і спіць яшчэ моцна, раскатурхаўся хутка, сцяміў, у чым справа. Брыль. Язэп доўга не мог раскатурхацца ад сну, і таму Кастусь запрагаў каня сам. Якімовіч. // перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца. Шнураў канчаткова раскатурхаўся пасля бакала шампанскага, заспяваў «А ў полі вярба», усе падхапілі і дружна праспявалі песню. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)