габо́й, ‑я, м.

Духавы драўляны музычны інструмент, па вышыні гуку сярэдні паміж кларнетам і флейтай.

[Іт. oboe.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пентагра́ма, ‑ы, ж.

Спец. Правільны пяцівугольнік, на ўнутраных баках якога пабудаваны раўнабедраныя трохвугольнікі аднолькавай вышыні.

[Ад грэч. pénte — пяць і grámma — лінія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрва́л, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Адлегласць, прамежак часу паміж чым-н.

І. паміж радкамі (машынапісу). Ісці з пэўным інтэрвалам.

2. У музыцы, акустыцы: суадносіны двух гукаў па вышыні (спец.).

|| прым. інтэрва́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

параўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак.

1. што. Зрабіць роўным, гладкім.

П. асфальт катком.

2. што. Зрабіць аднолькавым па даўжыні, вышыні і пад.

П. канцы вяроўкі.

3. перан., каго. Зрабіць аднолькавымі, падобнымі ў чым-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сугу́чча, -а, н.

1. Спалучэнне некалькіх гукаў рознай вышыні.

2. Рыфма, паўтарэнне ў вершы падобных галосных гукаў, а таксама падобнае гучанне канцоў радкоў у ім.

Удалае с.

3. Унутраная адпаведнасць, адзінства.

С. талентаў.

С. колераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гіпсаметры́я, ‑і, ж.

Раздзел геадэзіі, які займаецца вызначэннем вышыні мясцовасці і абазначэннем яе на карце, плане.

[Ад грэч. hypsos — вышыня і metreō — вымяраю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глыбіняме́р, ‑а, м.

Спец. Прыбор для вымярэння глыбіні адтулін, пазоў і вышыні выступаў у дэталях машын.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысадзі́ць ’пасадзіць дадаткова да ўжо пасаджанага’; ’зрабіць меншым па вышыні, ніжэйшым, мізарнейшым’; ’прыладжваць’ (Нас., Байк. і Некр., ТСБМ), прыса́джваць ’прыстаўляць’ (ТС). Да садзі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

згары́, прысл.

Разм. Зверху, з вышыні. Сняжынкі вялізныя, розных форм паціху спускаюцца згары, мітусяцца над зямлёю. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэмпера́цыя, ‑і, ж.

Спец. Дакладнае ўстанаўленне колькасці тонаў і іх суадносіны па вышыні ў музычна-гукавой сістэме.

[Ад лац. temperatio — правільныя суадносіны, суразмернасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)