гм, выкл.

1. Выражае недавер’е, сумненне, іронію. — Гм, — чмыхае крамнік, крытычна мацаючы поглядам .. настаўніка. Мурашка.

2. Ужываецца пры нерашучасці або немагчымасці сказаць, вымавіць што‑н. — Гм... — пачаў здагадвацца аб нечым Тарас. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усклі́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Вымавіць, сказаць што‑н. гучна, усхвалявана, з пачуццём. — Та-ата! — усклікнуў Марык і спрытна ашчарэпіў бацьку за шыю. Пальчэўскі. — Ах, сынок! — усклікнула маці і схапілася за галаву. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́весці², -веду, -ведзеш, -ведзе; вы́веў, -вела; вы́ведзі; -ведзены; зак.

1. каго. Распладзіць, выседзець з яйца (птушанят).

В. куранят.

2. што. Вырасціць, стварыць (сорт раслін, пароду жывёл, птушак).

В. новы сорт яблыкаў.

3. што. Збудаваць, паставіць.

В. комін.

4. што. Старанна адлюстраваць, а таксама старанна вымавіць ці праспяваць.

В. літару.

В. трэль.

5. каго-што. Апісаць у мастацкім творы.

В. вобраз сучасніка.

|| незак. выво́дзіць, -во́джу, -во́дзіш, -во́дзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамо́віць, ‑моўлю, ‑мовіш, ‑мовіць; зак., што і без дап.

Сказаць, вымавіць. Паведамленне было такім нечаканым, што я паспеў толькі прамовіць: — Дзякуй за давер’е. Не падвяду! Анісаў. [Стары] стрымана прамовіў: — Выбачайце, пан афіцэр, калі я, магчыма, не так зразумеў вас... Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́говорить сов.

1. (произнести) вы́гаварыць, вы́мавіць;

2. в др. знач. вы́гаварыць;

вы́говорить два дня отсро́чки вы́гаварыць два дні адтэрміно́ўкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Су́тарма ’таўкатня, вялікая колькасць народу; сумяціца’ (Нас., Гарэц.), ’нелады, непарадак’ (Бяльк.), ’мітусня; непарадак’, ’вялікае скопішча людзей’ (Растарг.), ’праява, нейкая жывая істота’ (Косіч). Рус. калым. сутурма́, усх.-рус. су́торма, варонеж. суто́рьма ’тс’. Паводле Фасмера (3, 811–812), з *sǫ‑ ’су’ і *torьma, *toriti, параўн. су́торитъ ’малоць лухту’ (гл. су́тарыца), звязаныя з літ. tarýti, taraũвымавіць’, tarmẽ ’гаворка’, грэч. τορός ’выразны, зразумелы; пранізлівы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; заг. прашчабячы; зак., што і без дап.

1. Абазвацца шчабятаннем.

2. Разм. Вымавіць, сказаць голасам, падобным на шчабятанне. Надзейка, зазіраючы ў твар, прашчабятала: — Хадзем, я табе пакажу новенькую ванну, новенькую спальню, новенькі кабінет. Паслядовіч.

3. Шчабятаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дыхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Выштурхнуць паветра з лёгкіх пры дыханні. — Уф-ф-фф! — выдыхнула паненка, паставіла пасудзінку і, памахаўшы рукамі, быццам яны замерзлі, пажалілася: — Цяжка! Карпюк. // Разм. Вымавіць вельмі хутка, адным выдыхам. — Добры вечар, — выдыхнула Ганна, і вочы яе ўспыхнулі радасцю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разде́льно нареч.

1. (отдельно) асо́бна, паасо́бна; раздзе́льна;

2. (по частям, чётко) раздзе́льна, выра́зна;

произнести́ что́-л. разде́льно вы́мавіць што-не́будзь раздзе́льна (выра́зна).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

уласці́васць, ‑і, ж.

Характэрная асаблівасці рыса, прыкмета каго‑, чаго‑н. Уласцівасць спадчыннасць арганізма. Фізічныя і хімічныя ўласцівасці металаў. □ Свае ўласцівасці ўсе людзі маюць. Адны рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі могуць векаваць. Корбан. Дзіўныя ўласцівасці мае чалавечы голас. Адно і тое ж слова можна вымавіць з дзесяткамі адценняў. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)