вы́мавіць, -маўлю, -мавіш, -мавіць; -маўлены; зак., што.

Выгаварыць, сказаць.

В. слова.

|| незак. вымаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́мавіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́маўлю вы́мавім
2-я ас. вы́мавіш вы́мавіце
3-я ас. вы́мавіць вы́мавяць
Прошлы час
м. вы́мавіў вы́мавілі
ж. вы́мавіла
н. вы́мавіла
Загадны лад
2-я ас. вы́маві вы́мавіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́мавіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́мавіць сов. вы́говорить, проговори́ть, произнести́, промо́лвить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мавіць, ‑маўлю, ‑мавіш, ‑мавіць; зак., што.

Перадаць голасам гукі, словы сваёй ці чужой мовы; сказаць. Акінуўшы шчаслівымі вачамі навічкоў.., [Сымон Якаўлевіч] вымавіў расцяжна, робячы націск на кожным слове: — Я, юны піянер... Якімовіч. — Ну і надвор’е! — вымавіў чалавек з перавязанай рукой. Лынькоў. — Адыдзі, кажу! — ціха, але патрабавальна вымавіла.. [Вара]. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́мавіць ussprechen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вымаўля́ць гл. вымавіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамармыта́ць, -мычу́, -мы́чаш, -мы́ча; -мычы́; зак., што (разм.).

Сказаць ціха і неразборліва, вымавіць мармычачы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прамо́віць, -о́ўлю, -о́віш, -о́віць; -о́ўлены; зак., што.

Сказаць, вымавіць.

Не п. ні слова.

|| незак. прамаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Вымавіць што-н. гучна, усхвалявана, з пачуццём.

|| незак. ускліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мо́лвить сов., разг. сказа́ць; прамо́віць, вы́мавіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)