спектра́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спектра; уласцівы яму. Спектральныя лініі. // Які служыць для атрымання спектраў. Спектральныя прылады. // Які мае адносіны да ўспрымання розных колераў спектра. Спектральная адчувальнасць вока.

•••

Спектральны аналізвызначэнне хімічнага саставу цел, якія свецяцца, па іх спектрах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счисле́ние

1. в разн. знач. лічэ́нне, -ння ср.;

систе́ма счисле́ния сістэ́ма лічэ́ння;

2. (определение местонахождения) вызначэ́нне, -ння ср., вылічэ́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

капіталіза́цыя, ‑і, ж.

1. Пераход на капіталістычны шлях развіцця; укараненне форм капіталістычнай гаспадаркі. Капіталізацыя сельскай гаспадаркі.

2. Ператварэнне прыбавачнай вартасці ў капітал (у 1 знач.).

3. Вызначэнне вартасці прадпрыемства або іншай маёмасці па гадавых даходах ад іх і існуючаму ў даны перыяд уліковаму працэнту ў капіталістычным грамадстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зды́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. знімаць, здымаць — зняць (у 11 знач.). Здымка фільма.

2. Вызначэнне месцазнаходжання пунктаў і ліній на мясцовасці для складання плана, карты. Картаграфічная здымка.

•••

Панарамная здымка — спосаб кіназдымкі, калі паступовым вярчэннем кінаапарата здымаецца вялікая прастора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наканована, наканава́на ’суджана, прадвызначана’ (бялын., Янк. 3.; Гарэц., барыс., Шн. 2), параўн.: калі памру, значыць, гэто так накановано (Дэмб.). Да кон, канаваць ’вызначаць лёс’, што звязана з уяўленнем пра вызначэнне лёсу чалавека ў самым пачатку яго жыцця, параўн. у Насовіча: Кому бог якую смерць конуець, наконуець, так і ўміраець кажен (Нас., 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэкрэ́т ’дэкрэт’ (БРС). Ст.-бел. декретъвызначэнне’ (з XV ст., Булыка, Запазыч.). У значэнні ’дэкрэт’, магчыма, з рус. декре́т (< ням. Dekret < лац. dēcrētum; Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 58). Але не выключаецца, што бел. і ўкр. словы ўзяты з польск. dekret (< лац.). Параўн. націск у Бярынды: де́крет, але декре́ту (што ўказвае на бясспрэчны паланізм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Базу́манка, безу́менка (палес.) ’дошка таўшчынёй 50 мм’ (Лысенка Жыт.); бязу́мінка ’тонкая дошка, менш цалі’ (Бяльк.). Параўн. укр. бези́менка ’дошка таўшчынёй менш вяршка, але таўсцейшая за шалёўку’ (Грынч.), рус. безыме́нна, безымя́нка ’тс’, безымя́нники ’бярвенні, якія кладуцца замест фундамента’. Першапачаткова назва дошкі «без імя, без назвы» (параўн. яе вызначэнне: «менш…, але таўсцей…»), дошка без пэўнай назвы. Параўн. Даль.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ана́ліз, ‑у, м.

1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі. Аналіз філасофскага паняцця прычыннасці. Аналіз заканамернасцей развіцця капіталістычнага грамадства. Статыстычны аналіз. Навуковы аналіз. // Разбор, разгляд чаго‑н. Аналіз творчасці пісьменніка. Аналіз чалавечых узаемаадносін.

2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва. Аналіз крыві. Якасны аналіз. □ Быстрым позіркам Міхал акінуў калонку лічбаў на дошцы з дадзенымі хімічнага аналізу. Карпаў.

[Ад грэч. analysis — раскладанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спры́ндзіцца ‘згінуць, загінуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘згарнуцца, скруціцца’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж spryndziło dziasna (Арх. Федар.) з няясным значэннем. Параўн. прындзіцца (гл.). Несумненна, экспрэсіўнае ўтварэнне з шырокім спектрам значэнняў, што абцяжарвае вызначэнне зыходнага. Запісанае Развадоўскім спіры́нджыць у складзе кляцьбы са значэннем ‘каб цябе спёрла!’, суаднесенае з літ. sprę́sti ‘рашаць’, прызнаецца Лаўчутэ (Балтизмы, 149) недастаткова аргументаваным балтызмам. Магчыма, экспрэсіўны варыянт з назалізацыяй да спры́ціцца ‘згінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.), гл. спрыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

предначерта́ние ср., высок.

1. прадвызначэ́нне, -ння ср.; вызначэ́нне (напе́рад); (предписание) прадпіса́нне, -ння ср.; (план) план, род. пла́на м.; (указание) указа́нне, -ння ср.;

2. (судьбы) наканава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)