кваліфікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак. і незак.
1. каго (што). Устанавіць (устанаўліваць) ступень чыёй-н. падрыхтоўкі, годнасці да якой-н. працы, дзейнасці.
К. спецыяліста.
2. каго-што. Ацаніць (ацэньваць), вызначыць (вызначаць) якім-н. чынам.
Як к. такія паводзіны?
|| наз. кваліфіка́цыя, -і, ж.
Высокая к. рабочых.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак., што (спец.).
1. Вызначыць (вызначаць), устанавіць (устанаўліваць) цэнтр, цэнтральную кропку чаго-н.
2. Зрабіць (рабіць) адтуліну ў цэнтры чаго-н.
|| зак. зацэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны і адцэнтрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. цэнтрава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дыягнастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што і без дап.
Паставіць (ставіць) дыягназ, вызначыць (вызначаць) хваробу. Дыягнаставаць хваробу. □ Прыкладаў [Смірын] да грудзей фанендаскоп, услухоўваўся ў хрыпы, нарэшце дыягнаставаў — грып. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Канава́ць ’вызначаць’, канаванне ’вызначэнне лёсу’, наканаваны ’загадзя вызначаны’ (Нас.). Утворана ад кон ’вызначэнне лёсу’, ’чарга’, якое з’яўляецца прасл. konъ > (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 195–196).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нівелі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што.
1. Вызначыць (вызначаць) спецыяльнымі прыборамі вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой-н. пэўнай вышыні (спец.).
2. перан. Ураўноўваючы, згладзіць (згладжваць), знішчыць (знішчаць) адрозненні паміж кім-, чым-н.
Н. асаблівасці.
|| наз. нівелі́раванне, -я, н. і нівеліро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прадугле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.
1. Незак. да прадугледзець.
2. Мець на ўвазе, устанаўліваць, вызначаць. План развіцця народнай гаспадаркі, побач з ростам цяжкай індустрыі, прадугледжвае павелічэнне вытворчасці тавараў народнага спажывання, далейшы ўздым жыццёвага ўзроўню працоўных. «Звязда».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.
1. каго-што. Вызначаць велічыню, колькасць чаго-н. пры дапамозе якой-н. меры.
М. тэмпературу.
М. пакой.
2. што. Надзяваць што-н. для прымеркі.
М. чаравікі.
3. перан., што. Хадзіць, рухацца па якой-н. прасторы ўзад і ўперад або ў адным напрамку.
М. гарадскі брук.
|| зак. паме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
арыентава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; незак.
1. Вызначаць паводле якіх‑н. арыенціраў сваё становішча на мясцовасці або кірунак свайго руху. Уменне арыентавацца на мясцовасці. // Разбірацца ў размяшчэнні чаго‑н., уяўляць сваё месцазнаходжанне. У Янкі не было ахвоты цягацца з кашом па хв[о]йн[і]ках, ён слаба арыентаваўся ў лесе дый вочы меў блізарукія. Колас.
2. перан. Разбірацца ў чым‑н. [Андрэй] добра арыентуецца ў складанай абстаноўцы, узначальвае кіраўніцтва забастоўкай, стварае акружком, райкомы. Хромчанка.
3. перан.; на каго-што. Вызначаць кірунак сваёй дзейнасці, лінію сваіх паводзін у залежнасці ад каго‑, чаго‑н.; спадзеючыся на каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нівелі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго-што.
1. Спец. Вызначыць (вызначаць) вышыню пунктаў зямной паверхні над узроўнем мора або адносна якой‑н. пэўнай вышыні. Нівеліраваць мясцовасць.
2. перан. Знішчыць (знішчаць), згладзіць (згладжваць) розніцу паміж кім‑, чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вяршкоўка́ ’дошка (аполак)’ (светлаг., б.-каш., Мат. Гом.); ’дошка ў залежнасці ад таўшчыні’ (Інстр. III). Утворана пры дапамозе суф. ‑оўка ад дзеяслова *вершкаваць, магчыма, запазычанага з рус. уладз. вершковать ’вызначаць расцэнкі на лес у залежнасці ад таўшчыні (вяршаліны і камля)’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)