◎ Пракавуліна ’маленькі завулак, пад’езд да двара’ (Юрч. Фраз. 1). Утворана ад прах (гл.) і вул‑, гл. вуліца, завулак, першаснае значэнне ’тое, што знаходзіцца перад вуліцай’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паліро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. паліраваць.
2. Адпаліраваная бліскучая паверхня чаго‑н. Пад’ехала яшчэ адна машына, у паліроўцы якой адлюстравалася вуліца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ву́лка ’вуліца’ (Нас., Грыг.); ’вулічка’ (Гарэц.); ’завулак, правулак’ (Бяльк., Янк. I, Касп., КСТ); ’дарога, якая праходзіць папярок вёскі, прыблізна пасярэдзіне’ (Шат.); ’праход з асноўнай вуліцы’ (Жд., 3); ’вузкая дарожка, абгароджаная з двух бакоў’ (КЭС), укр. палес. ву́лка ’вулачка’, рус. у́лка ’двор, прастора па-за хатай’, ст.-рус. улъка ’завулак’. Дэмінутыўнае ўтварэнне, паралельнае да вуліца; параўн. га́лка/га́ліца і інш., суфіксацыя на ‑ъka характэрна для паўн.-слав. моў, для паўд.-слав. — ica (Слаўскі, SP, 1 94).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агаласі́цца, ‑лосіцца; зак.
Напоўніцца якімі‑н. моцнымі гукамі (пра паветра, прастору). Не задаволіліся карнікі адным наездам, дзён праз два наведаліся яшчэ раз. І яшчэ раз плачам агаласілася некрашоўская вуліца. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эсплана́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Незабудаванае месца паміж крапаснымі сценамі і гарадскімі збудаваннямі.
2. Плошча, участак зямлі перад якім‑н. вялікім будынкам.
3. Шырокая вуліца з алеямі пасярэдзіне.
[Фр. esplanade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аці́хнуць, -ну, -неш, -не; аціх, -хла; -ні; зак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Стаць цішэйшым (пра гукі, шум і пад.).
Падвечар вуліца аціхла.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан. Спыніцца, аслабець у дзеянні (пра стыхійную з’яву).
Завея к ночы аціхла.
3. Супакоіцца, прыціхнуць.
Гаспадар аціх.
|| незак. аціха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
нешыро́кі, ‑ая, ‑ае.
Невялікі па шырыні; даволі вузкі. Па баках нешырокай малапаезджанай дарожкі, сярод розных траў і кветак, багата рос і ўжо выспяваў пахучы кмен. Колас. Нешырокая пясчаная вуліца пуставала. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарадскі́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да горада (у 1 знач.). Гарадская вуліца. Гарадскі парк. Гарадскі звычай.
2. у знач. наз. гарадскі́, ‑ога, м.; гарадска́я, ‑ой, ж. Жыхар, жыхарка горада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
авеню́, нескл., н.
У Францыі, Англіі, ЗША і некаторых іншых краінах — шырокая з прысадамі вуліца. Чорная ноч над Амерыкай. Гул паліцэйскіх сірэнаў На ўсіх авеню і стрытах, На ўсіх скрыжаваннях, шляхах. Танк.
[Фр. avenue.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лю́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, дзе прысутнічае многа людзей; мнагалюдны. Людны сход. Людны рынак. // Такі, дзе бывае звычайна многа прахожых, праезджых. Людная вуліца. Людная дарога. □ У гэты ранішні час пераезд становіцца людным, бойкім. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)