ву́ліца, -ы, мн. -ы, -ліц, ж.

1. У населеных пунктах: два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора.

Шырокая в.

Галоўная в. горада.

Апынуцца на вуліцы (таксама перан.: без жылля). Выкінуць на вуліцу (таксама перан.:

1) выселіўшы, пазбавіць жылля;

2) звольніць з работы, пазбавіць сродкаў існавання).

На пажар збеглася ўся в. (перан.: усе жыхары вуліцы; разм.). Будзе і на нашай вуліцы свята (прыказка: і для нас наступіць радасць, урачыстасць).

2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню.

На вуліцы такая відната.

3. перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго-н.

Дрэнны ўплыў вуліцы.

|| памянш. ву́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ву́лічны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

В. рух (на вуліцах).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ву́ліца ж., в разн. знач. у́лица;

в. Пу́шкінау́лица Пу́шкина;

на пажа́р збе́глася ўся в. — на пожа́р сбежа́лась вся у́лица;

уплы́ў ~цы — влия́ние у́лицы;

бу́дзе і на на́шай ~цы свя́тапогов. бу́дет и на на́шей у́лице пра́здник;

вы́кінуць на ~цу — вы́бросить на у́лицу;

зялёная в. — зелёная у́лица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ву́ліца, ‑ы, ж.

1. Два рады дамоў і прастора паміж імі для праходу і праезду, а таксама сама гэта прастора. Мястэчка малое: ад незабрукаванай плошчы разыходзіцца шэсць вуліц. Брыль. На доўгай, абсаджанай старымі таполямі вуліцы было ціха і бязлюдна. В. Вольскі. // перан. Жыхары гэтых дамоў. На пажар збеглася ўся вуліца.

2. Месца пад адкрытым небам у процілегласць памяшканню. [Алена:] — На вуліцы такая відната, людзі з работы яшчэ не прыйшлі, а ты ўжо святло запаліў. Мележ.

3. перан. Асяроддзе, якое сваёй некультурнасцю, нявыхаванасцю дрэнна ўплывае на каго‑н. Уплыў вуліцы.

•••

Будзе і на нашай вуліцы свята гл. свята.

Выкінуць на вуліцу каго гл. выкінуць.

Зялёная вуліца — прапускаць без затрымак, па-за ўсякай чаргою.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ву́ліца ж Strße f -, -n; Gsse f -, -n (невялікая);

ву́ліца з аднабако́вым ру́хам inbahnstraße f;

на ву́ліцы auf der Strße, drußen (разм);

мае́ во́кны выхо́дзяць на ву́ліцу mine Fnster gehen auf die Strße;

апыну́цца на ву́ліцы (без жылля) bdachlos sein; (без работы) rbeitslos sein; auf der Strße stehen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Ву́ліца (БРС, Грыг., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Сцяшк. МГ, ДАБМ, карта 48) ’галоўная вуліца ў сяле’ (КСТ), укр. ву́лиця, рус. у́лица, ст.-рус. улица ’плошча, вуліца, праход’, польск. ulica, чэш. ulice, славац. ulica, в.-луж. wulica, славен. úlica, серб.-харв. у̏лица ’падворак, вуліца’, макед. улица, балг. у́лицавуліца’. Прасл. ulica ’прабіты праход, вуліца’, дэмінутыўнае ўтварэнне ад uljь (ulьjь, гл. ву́лей) ’выдзеўбаная калода, вулей’, што ўзводзіцца да балта-слав. aulei̯a‑ (Слаўскі, SP, 199), першапачатковая семантыка ’агароджаны праход’; параўн. ізасему з разарваным арэалам: славен. ulica ’агароджаная з двух бакоў вузкая дарога для прагону жывёлы на выган ці на вадапой’ і рус. уладз., маск., паўн.-рус. улица ’агароджаны праход для жывёлы’, а таксама серб.-харв. (Герцагавіна) улица ’праход да дома, агароджаны з двух бакоў высокай каменнай сцяной’ і палес. ву́личка ’вузкі праход паміж двума будынкамі ці тынамі’ (Лысенка, СПГ). Сюды ж лельч. ву́ліца ’складка ў доўгай світцы ззаду’ (Нар. лекс.). Больш агульнае значэнне ’звонку, па-за хатай’ развілося на базе супрацьпастаўлення «замкнутай» і «незамкнутай» прасторы; інакш Лучыц-Федарэц (Лексіка Палесся, 176 і наст.), які на падставе палес. гу́ліца, гу̀лыца ’двор або яго частка’ і серб. у̏лица ’двор; вуліца’ першапачатковым лічыць значэнне ’двор’, адпаведна гэтаму прасл. ulica збліжаецца з грэч. αὐλή і лац. aula ’двор, падворак’. Параўн. таксама Ваян (Зб. Іўшычу, 390 і наст.), які насуперак Фасмеру (4, 159 і наст.) па акцэнталагічных прычынах адмаўляе сувязь з ву́лей і звязвае з лац. aula; Курціна (Этимология, 1968, 99) услед за Машынскім (Pierw. zasiąg, 158 і наст.) выводзіць прасл. ulica з *ulъ ’роў’, рус. ’овраг’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ву́ліца Адзін ці два рады хат паабапал дарогі (БРС). Тое ж 'коліца (Крыч.), халу́га (у белар. азбукоўніках XVI—XVII стст. Судн. 317), гу́ліца (Брэст., Гродз. ДАБМ).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

вуліца / невялікая, вузкая: завулак, правулак / вялікая, шырокая: праспект / з прысадамі пасярэдзіне: бульвар

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

лю́дны, -ая, -ае.

3 вялікай колькасцю людзей.

Л. горад.

Людная вуліца.

|| наз. лю́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

праву́лак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м. (разм.).

Вузкая вуліца паміж дамамі.

|| прым. праву́лачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

праспе́кт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая шырокая і прамая вуліца ў горадзе.

Партызанскі п. у Мінску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)