цыві́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Не ваенны, не вайсковы; грамадзянскі. Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой. Колас. У канцы чэрвеня і пачатку ліпеня тысяча дзевяцьсот сорак першага па ёй [дарозе] ішлі людзі — вайскоўцы і цывільныя, ехалі падводы і машыны. Янкоўскі. // у знач. наз. цыві́льны, ‑ага, м. Неваенны чалавек. З дома камендатуры выйшла некалькі афіцэраў, і сярод іх — нейкі цывільны. Хомчанка.

2. Які мае адносіны да невайсковых людзей, належыць, уласцівы ім. Цывільныя ўлады. Цывільны суд. □ На машыне сядзеў Хурс у цывільнай адзежы, як і заўсёды, і два-тры польскія вайскоўцы. Чорны. Хоць даўно развітаўся са службай марской і ў цывільным хаджу гарнітуры, — горад мой! — уяўляю цябе я парой караблём, што адольвае буры. А. Вольскі. // у знач. наз. цыві́льнае, ‑ага, н. Неваеннае, невайсковае адзенне. Ледзь толькі я дабраўся да краю лесу, як адразу ж натрапіў на ўзброеных людзей у цывільным. Сачанка.

[Ад лац. civilis — грамадзянскі.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліне́йка¹, -і, ДМе́йцы, мн. -і, -не́ек, ж.

1. Прамая лінія на паперы або дошцы, якая дапамагае пісаць роўнымі радкамі.

Сшытак у лінейку.

2. Інструмент, прылада ў выглядзе планкі для вычэрчвання прамых ліній, для вымярэння.

Маштабная л.

Лагарыфмічная л. (прыбор для вылічэнняў).

3. Строй у шарэнгу; збор (школьны, вайсковы), на якім удзельнікі выстраены ў шарэнгі.

Пастроіцца ў лінейку.

4. Адна з дарожак унутры лагера, якая падзяляе яго на прамавугольныя ўчасткі (спец.).

|| памянш. ліне́ечка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. ліне́ечны, -ая, -ае (да 1, 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каменда́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Начальнік войск крэпасці або ўмацаванага раёна. Камендант крэпасці.

2. Вайсковы начальнік, які наглядае за дысцыплінай, парадкам і правільным нясеннем службы ў гарнізоне. Камендант горада. Камендант гарнізона.

3. На шляхах зносін — асоба, якая наглядае за парадкам перамяшчэння войск, ваеннаслужачых і вайсковых грузаў. Ваенны камендант.

4. Асоба, адказная за ахову і гаспадарку якога‑н. грамадскага будынка. Камендант інтэрната. Камендант вучэбнага корпуса.

[Фр. commandant.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люд, ‑у, М ‑дзе, м., зб.

Разм.

1. Народ, людзі. Над краем вайна лютавала, І гінуў наш люд у галечы. Хведаровіч. // звычайна з азначэннем. Група людзей, якія належаць да якога‑н. асяроддзя. Працоўны люд. □ Вайсковы люд і люд цывільны Вакзалы поўнілі сабой. Колас.

2. Зборышча людзей, натоўп. Каля клуба чутна гранне: Там пад звонкія лады Ладзіць дружбу ды каханне Люд шчаслівы малады. Гілевіч. Знаёмая плошча... Хвалюецца люд. Здарова, зямля[к], здарова, паэт! Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вое́нныйI прил.

1. (относящийся к войне и её нуждам) вае́нны;

вое́нное вре́мя вае́нны час;

вое́нное положе́ние вае́ннае стано́вішча;

вое́нная акаде́мия вае́нная акадэ́мія;

2. (относящийся к войскам) вайско́вы, вае́нны;

вое́нная слу́жба вайско́вая (вае́нная) слу́жба;

вое́нная фо́рма вайско́вая (вае́нная) фо́рма;

вое́нное де́ло вайско́вая спра́ва.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Полк ’вайсковая адзінка’ (ТСБМ), ’род, племя’ (Бяльк.), ’вельмі многа’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Укр. полк, рус. полк, польск. pułk, ст.-польск. pełk (імя ўласнае Świętopełk), в.-луж. połk, чэш., славац. pluk, серб.-харв. пук ’народ, тлум’, балг. пълк, ст.-слав. плъкъ. Прасл. *pьlkь. Адзінай думкі наконт паходжання гэтага слова няма. Найбольш верагодным лічыцца праславянскае запазычанне гоцкага *fulk(s)вайсковы атрад’, параўн. ст.-в.-ням. folc (суч. Volk) — ’народ’, войска’, але гэта не бясспрэчна (Чарных, 2, 53). Векслер (Гіст., 125) тлумачыць адсутнасць пераходу л > ў аднаўленнем л пад уплывам рус. полк. Банькоўскі (2, 526) параўноўвае з лат. palks, літ. pulkas ’мноства, тлум, статак; войска’, pulkáuti ’збірацца ў статак (пра птушак)’, санскр. pr̥nakti ’злучаць’, што сумнеўна (гл. Фасмер, 3, 311). Гл. таксама пулк.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наме́снік, ‑а, м.

1. Асоба, якая замяшчае каго‑н. Знайсці сабе намесніка. □ Дзед яшчэ з усходам сонца паехаў у раённы пасёлак па новыя вуллі. А.. [Міхалку] пакінуў сваім намеснікам. Якімовіч.

2. Афіцыйная назва асобы, якая замяшчае кіраўніка. Намеснік дырэктара завода. Намеснік міністра. Намеснік па палітычнай частцы. □ Старшыню і намесніка чакала ў канцылярыі некалькі калгаснікаў. Шахавец.

3. У 14–17 стст. на Беларусі, Украіне і ў Літве — службовая асоба мясцовага кіравання.

4. Пры Кацярыне II — вайсковы начальнік намесніцтва (губерні або некалькіх губерняў).

5. У царскай Расіі 19 і 20 стст. — правіцель ускраінных абласцей краіны, які меў права вярхоўнай улады і кіраваў ад імя цара. Намеснік цара. Каўказскі намеснік.

6. Памочнік настаяцеля манастыра або давераная асоба мітрапаліта.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыёмнік, ‑а, м.

1. Апарат для прыёму сігналаў, мовы, музыкі, адбіткаў, які выкарыстоўваецца ў электрасувязі, радыётэхніцы, тэлемеханіцы. Прыёмнік электрамагнітных хваль. Шумавы прыёмнік. // Апарат для прыёму радыёвяшчальных перадач; радыёпрыёмнік. Транзістарны прыёмнік. □ Ледзь чутна гучэла прыгожая музыка — працаваў прыёмнік. Шамякін. [Надзя:] — У яе няма ніякага радыё. Дык Міколка аддае свой старэнькі прыёмнік. Хомчанка.

2. Прыстасаванне для прыёму, збірання чаго‑н. Прыёмнік для сцёкавых вод. □ Праз нейкі час пачалі балець плечы, лёгкая драўляная лапата рабілася ўсё цяжэйшай і цяжэйшай, а ў прыёмнік транспарцёра ішоў ужо не такі густы струмень. Дамашэвіч.

3. Установа, якая часова прымае каго‑н. для далейшага размеркавання. Дзіцячы прыёмнік. Вайсковы прыёмнік. □ — Ізаляваць хіба яго [Андрэя Андрэевіча], адаслаць на прыёмнік, няхай на Салаўкі зноў... Лынькоў.

•••

Дэтэктарны прыёмнік — самы просты радыёпрыёмнік, звычайна з крышталічным дэтэктарам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

султа́н 1, ‑а, м.

У некаторых мусульманскіх краінах Усходу — спадчынны тытул манархаў. // Асоба, якая носіць гэты тытул. Потым, у дванаццатым стагоддзі, султан Абд-эль Мумін, першы султан з дынастыі Альмахадаў, заснаваў у гэтай мясцовасці ўмацаваны вайсковы лагер. В. Вольскі.

[Тур. sultan ад араб.]

султа́н 2, ‑а, м.

1. Упрыгожанне з пёраў ці конскіх валасоў на галаўных уборах, пераважна ў ваенных, а таксама на галовах коней пры ўрачыстых цырымоніях. [Станіслаў Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам. С. Александровіч. // перан. Слуп, струмень пары, дыму і пад., які ўзнімаецца ўгору. Пералятаючы лінію фронту, [Сцяпанаў] зірнуў налева. Прыкмеціў над нямецкімі акопамі бурыя султаны разрываў снарадаў. Алешка. Полымя набрала сілу зноў, і дым чорнымі грывастымі султанамі ўзнімаўся высока ўгору і толькі там расплываўся. Савіцкі.

2. Суквецце многіх злакаў у выглядзе мяцёлкі. Султаны кукурузы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

або́з, ‑у, м.

1. Чарада фурманак, падвод з людзьмі або паклажаю ў дарозе. Ехаць у абозе. □ Гадзіны ў дзве папоўдні цэлы абоз сялянскіх фурманак, наладаваных жыўнасцю, прадуктамі і фуражом, выехаў з вёскі. Колас.

2. Сукупнасць транспартных сродкаў спецыяльнага прызначэння. Пажарны абоз. □ Пачалося наступленне. Па шашы ў напрамку фронту ішлі нашы штабы і абозы з раненымі, абапал, па ўзгорках баявыя часці. Няхай.

•••

Чырвоны абоз — абоз, які арганізоўваўся сялянамі для здачы збожжа па цвёрдых цэнах на дзяржаўныя ссыпныя пункты. Плывуць па шляхах Беларусі Абозы чырвоныя з хлебам. Купала.

Выгнаць (пагнаць) у абоз — прымусіць каго‑н. з яго транспартнымі сродкамі несці службу ў вайсковым абозе. Але аднойчы зранку легіянеры выгналі яго ў абоз. Чорны.

Ехаць (паехаць) у абоз — быць мабілізаваным у вайсковы абоз. Вось чаму зімой і ўлетку Я ў абоз так езджу рэдка. Крапіва.

Цягнуцца (плесціся, адседжвацца) у абозе гл. цягнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)