звыштэрміно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прадаўжаецца звыш вызначанага тэрміну. Звыштэрміновая служба.

2. Крайне тэрміновы, неадкладны. Звыштэрміновая справа.

3. у знач. наз. звыштэрміно́вы, ‑ага, м. Ваеннаслужачы, які дабравольна застаўся на вайсковай службе пасля адбыцця абавязковага тэрміну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пару́чнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі, а таксама ў некаторых арміях — афіцэрскае званне, якое ідзе за званнем падпаручніка. // Асоба, якая мае гэтае званне. Толькі адзін прыгажун паручнік Кулакоўскі быў у параднай вайсковай форме, пры зброі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зво́льніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Часова або канчаткова вызваліцца ад выканання якіх‑н. абавязкаў, звязаных з вучобай, службай і пад. Звольніцца з вайсковай службы. Звольніцца па ўласнаму жаданню. □ Якраз у гэты дзень звольнілася з працы кур’ерка студыі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навако́ла,

1. прысл. Тое, што і навокал (у 1 знач.). Абляцела рэха долы, Плач разнесла навакола. Калачынскі.

2. прыназ. з Р. Тое, што і навокал (у 3 знач.). Навакола агню стаяць і сядзяць людзі ў вайсковай адзежы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адслужы́ць, -лужу́, -лу́жыш, -лу́жыць; -лу́жаны; зак.

1. Прабыць на службе, папрацаваць нейкі час.

А. дваццаць гадоў у лясніцтве.

2. Адбыць тэрмін вайсковай службы; скончыць служыць.

А. два гады ў арміі.

3. Службай адплаціць, адрабіць за што-н.

А. за шкоду.

4. Зрабіцца непрыгодным, перастаць адпавядаць свайму прызначэнню.

5. Адправіць набажэнства.

А. імшу.

|| незак. адслу́жваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кі́цель ’форменная аднабортная куртка са станчым каўняром’ (ТСБМ). Укр. кітель, рус. китель ’тс’. У беларускай і ўкраінскай мовах запазычанне з рускай, таму што толькі ў апошняй гэта лексема атрымала значэнне ’куртка вайсковай формы’. Ням. Kittel як крыніца рус. китель (запазычанне XVIII ст.) гэтага значэння яшчэ не ведае (ням. Kittel ’палатняная рабочая блуза’) (Шанскі, 2, 8, 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

настаўле́нне, ‑я, н.

1. Павучанне, настойлівая парада. Бацькоўскае настаўленне. □ — Не лезь ты са сваімі настаўленнямі, — агрызнуўся, але без злосці Ваўчок. Хадкевіч. // Парада, якая што‑н. растлумачвае. Вася Захараўна дае апошнія настаўленні, як абыходзіцца з дзіцем. Сабаленка.

2. Інструкцыя. Настаўленне па вайсковай справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непрыго́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які не мае неабходных якасцей, не падыходзіць для чаго‑н.; нягодны. — Ты не думай, што я да нічога непрыгодны, — некалькі з папрокам прамовіў Ян. Пестрак. Радавы стралковага палка Ігнат Семяніцкі быў прызнаны непрыгодным для вайсковай службы і адпушчаны дадому. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуфля́ж, ‑у, м.

1. Адзін з відаў маскіроўкі — афарбоўванне вайсковай тэхнікі, будынкаў і пад. плямамі рознай формы і рознага колеру.

2. перан. Тое, чым прыкрываюць, маскіруюць сапраўдныя намеры, адносіны. Як .. трэба разумець яго [Дарубашвілі] першапачатковыя адносіны да Марылі — як сапраўды шчырыя і праўдзівыя ці толькі камуфляж? «Полымя».

[Фр. camouflage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страка́тасць, ‑і, ж.

1. Рознакаляровасць, пярэстасць. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгожасцю, цудоўнай стракатасцю колераў і размаітасцю пахаў. Асіпенка.

2. перан. Разнароднасць. Назвы пасад воінскіх начальнікаў адлюстроўваюць тую лексічную стракатасць, якая з’явілася вынікам сутыкнення славянскай і заходнееўрапейскай сістэм у арганізацыі вайсковай справы. Гіст. лекс. бел. мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)