прафсаю́зны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прафсаюза. Прафсаюзны білет. Прафсаюзны сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскурса́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экскурсанта. Экскурсанцкі білет. Экскурсанцкі вагон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампасці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што.

Прабіваць пры дапамозе кампосцера.

К. білет.

|| зак. пракампасці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны і закампасці́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

|| наз. кампасці́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гасцявы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для госця (у 2 знач.). Гасцявы білет на з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банк¹, -а, мн. -і, -аў, м.

Крэдытна-фінансавая ўстанова, якая канцэнтруе грашовыя сродкі і праводзіць з імі розныя аперацыі.

Нацыянальны б.

Беларусі.

|| прым. ба́нкаўскі, -ая, -ае і ба́нкавы, -ая, -ае.

Банкаўскі служачы.

Банкавы білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плацка́рта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

Асобы білет на нумараванае месца ў вагоне поезда.

[Ням. Platzkarte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плацка́ртны, ‑ая, ‑ае.

З плацкартай. Плацкартны білет. // Прызначаны для пасажыраў з плацкартай. Плацкартны вагон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курса́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да курсанта, належыць яму. Курсанцкая форма. Курсанцкі білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праязны́, ‑ая, ‑ое.

Які дае права на праезд якім‑н. відам транспарту. Праязны білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакампасці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Закампасціраваць нанава, яшчэ раз. Перакампасціраваць білет на вячэрні поезд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)