бычо́к

I -чка́ (молодой бык) бычо́к;

ка́зка пра бе́лага бычка́ — ска́зка про бе́лого бычка́

II (рыба) бычо́к

III прост. оку́рок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падсві́нак, ‑нка і (радзей) падсвіна́к, ‑а, м.

Парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Жанчына несла зелле свінні і падсвінку, якія рохкалі і вішчалі. Мележ. У Вінцука была немалая гаспадарка: дзве каровы, бык і цялушка, цэлая чарада свіней, падсвінкаў і авечак. Якімовіч. Два падсвінакі .. хваталі з карыта цеста. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тро́льскі ‘пародзісты’ (Мат. Гом.): трольскі буга́й ‘вялікі племянны бык немясцовай пароды’, ‘здаровы мужчына, які пазбягае фізічнай працы’ (лельч., Жыв. сл.). З ⁺тырольскі ‘ціролькі, з Ціроля’ < польск. tyrolski ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кабу́лка ’пятля ў ніце’ (Нар. сл.). Да кабылка5 (гл.), фанетыка (у на месцы ы) тыповая для гэтай часткі Палесся, параўн. сумежнае тураў. копуто ’капыт’, букбык, бугай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзяны́ вол ’птушка бугай, Ardea stellaris’ (Янк. Мат., Лыс.). Польск. wodny wół ’тс’. Да вол, паколькі крык гэтай птушкі нагадвае мычанне быка або вала. Параўн. іншыя назвы: бык, бугай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рага́ты

1. рога́тый; (с большими рогами — ещё) рога́стый;

буйна́я ~тая жывёла — кру́пный рога́тый скот;

р. буга́й — рога́стый бык;

2. перен., разг., шутл. рога́тый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разлютава́цца, ‑туюся, ‑туешся, ‑туецца; зак.

Прыйсці ў лютасць; дайсці да крайняй ступені жорсткасці; раз’юшыцца. Мачыха гэтак разлютавалася, што нават думаць нельга было, каб папрасіць у яе чаго-кольвек на тую складчыну. Сабаленка. Бык аказаўся прыпёртым галавой да сцяны. Але ад гэтага ён разлютаваўся яшчэ больш. Паўлаў. / у перан. ужыв. У давяршэнне да ўсяго з вечара разлютавалася завіруха. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перакабе́лы, пэрэкобі͡элы ’чорны бык ці карова з белай паласой упоперак тулава’ (Бес.), ст.-польск. przekobiały ’ў белыя палосы’, przekoczarny ’ў чорныя палосы’. Да пе́рак і бе́лы (гл.), параўн. славен. pré̥koš ’назва свойскай жывёлы, у прыватнасці, свінні’, pré̥kast ’паласаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Буга́й1. Рус. буга́й, укр. буга́й (> польск. buhaj). Запазычанне з цюрк. моў (тур. buɣaбык’, чагат. boɣa і г. д.). Праабражэнскі, 1, 50; Фасмер, 1, 228; Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 21; Брукнер, 47; Локач, 28; гл. таксама Шанскі, 1, Б, 209. Ст.-бел. бугай ’кастрыраваны бык’. Булыка (Запазыч., 50) лічыць запазычаннем з польскай мовы. Вельмі няпэўна.

Буга́й2 ’птушка бугай, Botaurus stellaris’, рус. буга́й, укр. буга́й ’тс’. Да буга́й1 (гл.): птушка выдае гукі, падобныя да рову бугая. Будзішэўска (Słown., 314) лічыць, што гэта ўсх.-слав. назва птушкі старажытная. Аб магчымых цюрк. уплывах на ўтварэнне гэтых назваў гл. Пальцаў, Тюрк. лекс. элем., 37–38.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́дка ‘гонка, выганка’ (бык., Яшк. Мясц.: сидка смолы и дегтю). Няясна. Магчыма, да сядзе́ць (гл.), што звязана з доўгім працэсам выганкі, тады з рус. си́дка ‘сядзенне’, паколькі зыходная форма з пачатковым сі‑, параўн. рус. сидеть, нехарактэрна для беларускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)