бы́к

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бы́к быкі́
Р. быка́ быко́ў
Д. быку́ быка́м
В. быка́ быко́ў
Т. быко́м быка́мі
М. быку́ быка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

бык², -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Прамежкавая апора моста.

Бетонныя быкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай.

Бой быкоў.

Племянны б.

2. звычайна мн. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых (тур, бізон, зубр і пад.).

Браць быка за рогі (разм.) — пачынаць дзейнічаць энергічна, з галоўнага.

|| памянш. бычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. Быць бычку на вяровачцы (прыказка).

|| прым. бычы́ны, -ая, -ае і быча́чы, -ая, -ае.

Нораў бычачы, а розум цялячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бык I (род. быка́) м., зоол. бык;

му́скусны б. — му́скусный бык;

здаро́вы як б. — здоро́вый как бык;

браць быка́ за ро́гі — брать быка́ за рога́;

быў бык, а вы́йшаў пшыкпогов. был бык, а вы́шел пшик

бык II (род. быка́) м. (у моста) бык, усто́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

быкII (устой моста) бык, род. быка́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

быкI зоол. бык, род. быка́ м.; буга́й, -гая́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бык 1, ‑а, м.

1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай; бугай. Племянны бык. □ Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Колас.

2. мн. быкі, ‑оў. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых, да якога адносяцца тур, бізон, зубр і інш.

•••

Браць (узяць) быка за рогі гл. браць.

Змяняць быка на індыка гл. змяняць.

бык 2,

гл. быкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бык. Рус. бык, укр. бик, польск. byk, чэш. býk, в.-луж., н.-луж. byk, ст.-слав. быкъ, балг. бик, серб.-харв. би̑к, славен. bìk. Прасл. *bykъ (форма *bъкъ, якая заснавана на серб.-харв. ба̏кбык’ і якую вылучаюць Бернекер, 112; Машынкі, Pierw., 227, здаецца, памылковая, бо серб.-харв. би̑к, мабыць, запазычанне з далм. bu̯ák < лац. vacca ’карова’ і з *bукъ сувязі не мае, гл. Фасмер, RS, 4, 169; Фасмер, 1, 258). Звязана з слав. *bukati, *bučati ’мукаць, раўці, шумець і г. д.’ (параўн. ст.-рус. бучати, рус. бучать, чэш. býkati, boukati, bučeti, польск. bykać, buczeć і да т. п.). У аснове ляжыць і.-е. гукапераймальнае *b(e)u̯‑, *bh(e)u̯‑. Параўн. літ. bukti ’мукаць’, лат. bucêt і г. д. Міклашыч, 27; Бернекер, 112; Праабражэнскі, 1, 57; Слаўскі, 1, 52; Махэк₂, 78; Фасмер, 1, 258; Рудніцкі, 1, 121–122; БЕР, 1, 47; падрабязна Трубачоў, Происх., 41–42. Вельмі няпэўнай з’яўляецца версія пра запазычанне з цюрк. buka ’тс’ (так Корш, AfslPh, 9, 493; Фасмер, RS, 3, 263 і інш.; гл. Фасмер, 1, 258). Вельмі няпэўна Шахматаў, AfslPh, 33, 87 і наст. (запазычанне з кельт. boukkô ’карова’). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 243–244. Параўн. яшчэ Грыбл, Linguistics, 1973, № 113, 53–61 (сувязь з *by‑ti).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бык, бугай / вылегчаны: вол

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

бантэ́нг

бык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. бантэ́нг бантэ́нгі
Р. бантэ́нга бантэ́нгаў
Д. бантэ́нгу бантэ́нгам
В. бантэ́нга бантэ́нгаў
Т. бантэ́нгам бантэ́нгамі
М. бантэ́нгу бантэ́нгах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)