Разманды́кваць ’пляткарыць’ (навагр., Сл. ПЗБ), размунды́кывацьбалбатаць, спрачацца’ (Юрч.), размунды́кываццабалбатаць’ (Юрч. СНЛ). Няясна, параўн. мандзякаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курале́сіць ’гаварыць недарэчнае, балбатаць’ (Сл. паўн.-зах.). Ст.-рус. курелейсон < ст.-грэч. κύριε ἐλέησον ’божа памілуй’. Гэта сакральная формула вымаўлялася няясна. Адсюль значэнне ’балбатаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ласхата́цьбалбатаць’ (горац., КЭС). Да ласкатаць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

злара́днасць, ‑і, ж.

Пачуццё радасці пры няшчасці, няўдачы другіх. «Што, даражэнькі, даездзіўся?!» — сказаў у думках Міхась, і нешта падобнае на злараднасць заварушылася ў яго душы. Васілёнак. [Паходня] быў упэўнены цяпер, што за яго кандыдатуру прагаласуюць усе — хто шчыра, ад душы, хто са злараднасцю: балбатаць ты майстар, а вось парабі сам. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гарзо́ліцьбалбатаць, гаварыць абы-што’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарато́рыць ’гаварыць вельмі хутка, скарагаворкай’ (ТСБМ), ’гаварыць хутка, гучна’ (мёрск., Нар. лекс.), ’балбатаць, гаварыць абы-што’ (Ласт., ТС), тарахто́рыцьбалбатаць, лапатаць, сакатаць’ (Скарбы); сюды і тарата́рыць, гл. Параўн. укр. дыял. тарато́ритибалбатаць, плявузгаць’, рус. тарато́ритъ ’лапатаць’, чэш. trátořiti, славац. trátoriť ’шмат гаварыць, балбатаць’. Прасл. дыял. *tortoriti з прасл. *tortor‑, якое з’яўляецца падвоеным індаеўрапейскім коранем *tor‑ ’гучны; выразны’, магчымы варыянт *ter‑ (Анікін, ОЛА, Исследов., 1984, 284–286). З непадвоеным коранем у серб.-харв. тр̀тоситибалбатаць не змаўкаючы’, рус. дыял. бато́ритьбалбатаць’, гл. таксама гутарыць, што да *toriti, гл. ЭССЯ, 1, 166; Атрэмбскі, Зб. Романскаму, 72; параўн. таксама славен. trtrati ’шумець, мармытаць’ < *tьr‑tьr‑ (Куркіна, Диал. структура, 86: узводзіць да *terti, гл. церці). Індаеўрапейскія адпаведнікі: літ. tarýti > tar̃ti ’вымавіць; сказаць’, грэч. τορός ’прарэзлівы’, *τορέω ’выразна абвяшчаю; прабіваю’, ст.-інд. tāṛá‑ ’гучны; праніклівы’, хец. tar‑ ’казаць; называць’ (Фасмер, 4, 86–87; Махэк₂, 636; Карскі 2-3, 87; Чарных, 2, 229; Новое в рус. этим., 230; ЕСУМ, 5, 521).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лагандзі́цьбалбатаць, многа гаварыць’ (ваўк., Сл. паўн.-зах.). Да паганіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тара́нчыць ’траціць’ (Ян.), ’балбатаць’ (мсцісл., Нар. ск.), тарэ́нчыць ’несці што-небудзь аб’ёмнае і цяжкае перад сабой’ (лаг., Гіл.). Да тара́чыць (гл.) з экстэнсіўнай назалізацыяй; значэнне ’балбатаць’ ад тарачы́ць (гл.), магчыма, пад уплывам фразеалагізма тараны варыць ’гаварыць без толку’ (гом., Полымя, 1978, 5, 255).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Латэрны ’гаваркі’ (іўеў., Сцяшк.) — семантычна роднаснае з лат. later etбалбатаць, малоць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

упы́нак, -нку, м. (разм.).

Спакой.

Дома ён не знаходзіў упынку.

Без упынку — не перастаючы, не абмяжоўваючы сябе.

Балбатаць без упынку.

Не знаходзіць або не мець упынку — не магчы супакоіцца, не быць у стане ўтрымацца ад чаго-н.

Ён цэлы дзень не знаходзіў сабе ўпынку.

Яна ў рабоце не мае ўпынку.

Няма ўпынку каму-чаму або на каго-што — нельга стрымаць, спыніць.

Раздурэліся дзеці, што і ўпынку ім або на іх няма.

Дажджу або на дождж сёння і ўпынку няма — лье і лье.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)