развальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Спец. Апрацаваць адтуліны ў металічных вырабах вальцамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апрацава́ны

1. обрабо́танный, обде́ланный, отде́ланный;

2. обрабо́танный, возде́ланный;

3. обрабо́танный;

1-3 см. апрацава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэтушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны; зак. і незак., што.

Апрацаваць (апрацоўваць) рэтушшу.

|| зак. таксама адрэтушава́ць, -шу́ю, -шу́еш, -шу́е; -шу́й; -шава́ны.

|| наз. рэтушава́нне, -я, н. і рэтушо́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абгла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -ла́дзь; -джаны; зак. (разм.).

1. што. Зрабіць паверхню чаго-н. гладкай, роўнай; збольшага апрацаваць.

А. поручні.

2. каго. Адкарміць, зрабіць гладкім.

А. парсюка.

|| незак. абгла́джваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыпра́жыць

апрацаваць што-небудзь моцным жарам; пачаць моцна пячы (пра сонца) каго-небудзь, што-небудзь (прыпражыць галаву) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпра́жу прыпра́жым
2-я ас. прыпра́жыш прыпра́жыце
3-я ас. прыпра́жыць прыпра́жаць
Прошлы час
м. прыпра́жыў прыпра́жылі
ж. прыпра́жыла
н. прыпра́жыла
Загадны лад
2-я ас. прыпра́ж прыпра́жце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпра́жыўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагаблява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., чаго.

Апрацаваць габляваннем нейкую колькасць чаго‑н. Нагабляваць дошак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нажлу́кціць, ‑кчу, ‑кціш, ‑кціць; зак., чаго.

Апрацаваць жлукчаннем нейкую колькасць чаго‑н. Нажлукціць бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забальзамі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Апрацаваць бальзамам, каб засцерагчы ад гніення. Забальзаміраваць труп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзалі́ць, ‑залю, ‑золіш, ‑золіць; зак., што.

Спец. Апрацаваць (шкуры) вапнавым растворам для выдалення шэрсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заскаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць і заскарадзі́ць, ‑раджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што.

Апрацаваць глебу бараною.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)