Рэ́пішча ’поле пасля рэпы’ (Яшк.). Аналагічна грача́нішча ’поле пасля грэчкі’ (ЛА, 2), гарахаві́шча ’поле пасля гароху’ (ЛА, 2). Прасл. *rěpišče < *rěpa. Гл. рэпа1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труся́нка ‘трасянка; страва з некалькі прадуктаў’ (ТС), трусю́ха ‘дробная салома’ (паст., Сл. ПЗБ). Утварэнні ад трусіць2, ‘растрасаць, змешваць’ аналагічна да трасянка1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верціхвост ’разнавіднасць вераб’я’ (КТС). Укр. палес. вэртыхви́стка ’сітаўка’; ’пліска’. Да вярцець і хвост (гл.). Аналагічна ў іншых слав. мовах: рус. вертише́йка, вертиголо́вка, укр. вертигу́зка, палес. ве̂ртыго̂ло́в, серб. вр̀тигуз, вр̀тиреп ’сітаўка, Motacilla alba’. У выніку пераносу значэння ўтварылася міёр. вярціхво́ст ’непаседлівы чалавек, які ўвесь час снуе ўзад-уперад’ (З нар. сл.). Сюды ж верціхвостка ’назва птушкі’, а таксама ’шалахвостка (пра жанчыну)’. Аналагічна рус. вертихвостка ’тс’ і ўкр. вертихвістка ’ветрагонка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лянта́р ’упрыгожанне з янтару’ (гом., Рам. 1, 2). Да янта́р (гл.). Аб пераходзе й > лʼ гл. люстра. Аналагічна ў рус. арханг. гаворках лентарь ’тс’, ’пацеркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малажа́ва ’чалавек, які молада выглядае’, ’расліна, якая мае добры выгляд’ (КЭС, лаг.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад прыметніка маладжа́вы. Аналагічна ўкр. бук. молоджа́ва, молоджя́ва ’моладзь, маладыя людзі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацягу́ха ’дзераза, Lycopodium L. (даўг., Сл. ПЗБ), звязана з паняццем ’цягнуцца, рассцілацца’, як і поцягу́иіка ’спарышнік, Polygonum aviculare L.’ (ТС). Аналагічна мар. vltoun (ад uleci ’цягнуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плячы́ца, плечыца ’сустаў у плячы’ (ТС), ’месца стыку пярэдняй і задняй частак вопраткі’ (Сцяшк. МГ). У выніку кантамінацыі лексем плячо і ключыца. Аналагічна ўкр. плечиці ’плечы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Рэві́ла, рэвіло ’усеагульны роў; плакса’ (ТС). Экспрэсіўная форма з адценнем узмацняльнасці ад раўці (гл. роў2), аналагічна мазіла ’мазь’ (З нар. сл.), равула ’румза’ (Нар. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паволі ’няспешна, марудна; асцярожна; паступова, не адразу’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Бяльк., Шат.). З польск. powoli ’тс’ (Кюнэ, Poln., 88). Аналагічна паво́льны ’няспешны, паступовы; вольны’ (Нас.) < польск. powolny.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Платы́ ’перагародка на рацэ, яз’ (лях., Сл. ПЗБ). Мн. л. ад плот (гл.). Аналагічна рус. дыял. плоть ’плаціна, гаць’ ад плот і суф. ‑ь з адцягненым значэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)