напамі́н, ‑у, м.
Разм. Тое, што і напамінак. Соня хацела адказаць таксама жартам, але Аркадзь Цімафеевіч звярнуўся да Андрэя з напамінам аб сваім даручэнні. Дуброўскі. І кожны напамін мне дораг Цяпер аб тых вялікіх днях. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскла́няцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Пакланіцца (звычайна пры сустрэчы або расставанні). Вось Максім падышоў да Ніны Шумейкі. Раскланяўся, падаў руку, смешна выварочваючы локаць. Асіпенка. // Адказаць паклонамі на прывітанні, апладысменты публікі. Артыст раскланяўся і пайшоў за кулісы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрэагава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак.
Выявіць свае адносіны да чаго‑н., адказаць пэўным чынам на тое ці іншае дзеянне. [Шыковіча] узлавала.., што капітан ніяк не зрэагаваў на тое, як ён скончыў сваю працу. Нават не ўзняў галавы. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца з павагай да каго‑, чаго‑н. Як жа не дапамагчы, не адказаць, калі яны [Антон, Хведар] хлопцы маладыя, паважлівыя, за настаўніка мяне лічаць. Кавалёў. [Палашка:] — Сапраўды [Камар] хлопец хвацкі і паважлівы, ведае, як да чалавека ставіцца. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.
1. Зрабіць абмен, памяняцца кім-, чым-н.
А. кватэрамі.
2. Выпадкова памяняцца якімі-н. рэчамі.
А. шапкамі ў гардэробе.
3. перан. Адказаць на якое-н. дзеянне такім самым дзеяннем (адпаведна значэнню назоўніка); падзяліцца з кім-н. сваімі думкамі і выслухаць думкі, погляды субяседніка.
А. прамовамі.
А. вопытам.
|| незак. абме́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. абме́н, -у, м.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адвіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абмяняцца адвітальнымі словамі, поціскам рук і пад. пры расставанні, пры разлуцы; развітацца. Пакуль Алесь увязваў воз, Патапчык адвітаўся і пайшоў наперад. Чарнышэвіч. Дзяўчаты адвіталіся і выйшлі, але Алеська вярнулася назад. Дубоўка. // Адказаць на адвітанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абмяня́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1. Зрабіць абмен, памяняцца кім‑, чым‑н. Абмяняцца сувенірамі.
2. Выпадкова памяняцца рэчамі. Абмяняцца галёшамі.
3. перан. Адказаць на якое‑н. дзеянне такім самым дзеяннем (адпаведна значэнню назоўніка). Абмяняцца думкамі. Абмяняцца вопытам. Абмяняцца прамовамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамаўча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1. Не адказаць, ухіліцца ад адказу. — А дзе ж бацька твой і брат? — прагаварыў разгублены Міхась. — Толя прамаўчаў. Якімовіч. [Хадоська] прамаўчала: знарок стала корпацца ў возе, быццам ладавала пасцель. Мележ.
2. Маўчаць некаторы час. Прамаўчаць увесь вечар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адка́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
1. Незак. да адказаць.
2. Прымаць на сябе адказнасць (у 1 знач.), несці адказнасць за каго‑, што‑н. Адказваць за выкананне вытворчага плана.
•••
Адказваць галавою за каго‑, што‑н. — браць на сябе поўную адказнасць за каго‑, што‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплаці́ць, -лачу́, -ла́ціш, -ла́ціць; -ла́чаны; зак., каму чым.
1. Аддзячыць, узнагародзіць за што-н. (клопат, працу і пад.).
А. людзям дабром за дабро.
2. Зрабіць што-н. у адказ на чый-н. учынак.
А. ворагам за ўсе нягоды.
3. перан. Адпомсціць за крыўду, злачынства.
А. крыўдзіцелю.
◊
Адплаціць той жа манетай — адказаць такімі ж адносінамі.
|| незак. адпла́чваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. адпла́та, -ы, ДМ -ла́це, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)