адказа́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адкажу́ адка́жам
2-я ас. адка́жаш адка́жаце
3-я ас. адка́жа адка́жуць
Прошлы час
м. адказа́ў адказа́лі
ж. адказа́ла
н. адказа́ла
Загадны лад
2-я ас. адкажы́ адкажы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час адказа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што-н. у адказ на зварот ці запытанне, на пытанне, ліст.

А. на пісьмо.

2. што. Расказаць настаўніку ўрок.

3. чым. Павесці сябе пэўным чынам у адказ на што-н.

А. жартам.

А. вершам.

4. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад.

5. за каго-што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго-, што-н.

А. за свой учынак.

6. што. Завяшчаць што-н. каму-н.

Ён адказаў сыну частку гаспадаркі.

7. без дап., разм. Выйсці са строю, сапсавацца.

У трактара адказалі тармазы.

|| незак. адка́зваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адказа́ць сов.

1. в разн. знач. отве́тить;

а. на пыта́нне — отве́тить на вопро́с;

на кулямётную чаргу́а́лі гарма́тным за́лпам — на пулемётную о́чередь отве́тили оруди́йным за́лпом;

а. за ўчы́нак — отве́тить за посту́пок;

2. завеща́ть;

ён ~за́ў сы́ну ча́стку гаспада́ркі — он завеща́л сы́ну часть хозя́йства

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адказа́ць, ‑кажу, ‑кажаш, ‑кажа; заг. адкажы; зак.

1. каму, на што і без дап. Сказаць, паведаміць што‑н. у адказ на зварот ці запытанне. Адказаць на пытанне. □ Ну, куды пойдзем? — запытала Зося. — Вядома, што да Ліня, — адказала Гэля. Гартны. // Паслаць адказ на чыё‑н. пісьмо. [Бабуля:] — Ужо мінула два месяцы, а мой [сын] яшчэ не адказаў на пісьмо. Бядуля. // што. Расказаць настаўніку урок.

2. без дап. Адазвацца, адклікнуцца на голас, покліч і пад. Выйшаў з хаты пастушок, І зайграў ён у ражок.. І кароўкі ўміг яму Адказалі: «Му-му-му!..» Журба. Засмяяўся мужчына, на смех якога другі мужчынскі голас таксама весела і моцна адказаў.. па-нямецку. Брыль.

3. чым. Павесці сябе пэўным чынам, выказваючы свае адносіны да чаго‑н.; ужыць якія‑н. захады, дзеянне ў адказ на што‑н. На жарты адказаць жартамі. □ І сумаваць яшчэ так рана.., Калі на шум лясны ў тумане Ўмееш песняй адказаць. Танк. Не адказалі [ворагі] ніводным стрэлам: агонь наш быў трапны. Янкоўскі.

4. за што і без дап. Быць пакараным, панесці адказнасць за каго‑, што‑н. [Каршукоў:] — Ну, ды мне што. Я за сваё адкажу, не баючыся. Ядзі шкада. Сідаронак ёй не даруе. Асіпенка.

5. без дап. Разм. Выйсці са строю, сапсавацца. Тармазы ў машыне адказалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адказа́ць ntworten vi, bentworten vt; erwdern, entggnen vi, vt (пярэчыць);

адказа́ць на пачуццё ein Gefühl erwdern

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Адказа́ць, адказ, ст.-бел. отказовати ’даць адказ’ (1481) (Нас. гіст.), отказъ ’адказ’ (1456) (Нас. гіст.) да казаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адказаць, даць адказ; адрэзаць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

адхля́снуць

адказаць удар на ўдар; адказаць колкасцю на колкасць (адхляснуць каго-небудзь і каму-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адхля́сну адхля́снем
2-я ас. адхля́снеш адхля́снеце
3-я ас. адхля́сне адхля́снуць
Прошлы час
м. адхля́снуў адхля́снулі
ж. адхля́снула
н. адхля́снула
Загадны лад
2-я ас. адхля́сні адхля́сніце
Дзеепрыслоўе
прош. час адхля́снуўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

паадка́зваць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Адказаць на ўсё, многае.

П. на ўсе пытанні, пісьмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пісьмо́вы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да пісання і пісьма.

Пісьмовыя прылады.

Адказаць пісьмова (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)