абмяня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

1. Зрабіць абмен, памяняцца кім-, чым-н. А. кватэрамі.

2. Выпадкова памяняцца якімі-н. рэчамі. А. шапкамі ў гардэробе.

3. перан. Адказаць на якое-н. дзеянне такім самым дзеяннем (адпаведна значэнню назоўніка); падзяліцца з кім-н. сваімі думкамі і выслухаць думкі, погляды субяседніка. А. прамовамі. А. вопытам.

|| незак. абме́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. абме́н, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)